Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мы ніколі яго ня бачылі, але мабыць ён чалавек малады – рэпарцёр белрэдакцыі Радыё Свабода І. Карней. Ён спыніў сваю ўвагу на чарговым кандыдаце ў прэзыдэнты – на “казацкім атамане” Улаховічы. Тытул карнееўскага опуса ўражвае глыбінёй і праніклівасьцю заяўленай аналітыкі – “Чый кандыдат атаман Улаховіч – Крамля ці адміністрацыі Лукашэнкі?” Гэта пры тым, што сам “атаман Таўрычаскі” з свабодаўскім Папандопулам размаўляць адмовіўся. Ніхто, дарэчы, ніколі ня чуў атаманскіх публічных выступаў. Гэта павінна быць каларытным, як і ўсё астатняе. Але нічога, сп. Карней не сумеўся і ўзмацніў сваю аналітыку філасофскімі разважаньнямі такога мацёрага чалавечышча, як вядомы правакатар А. Дзімітрыеў, узяўшы гэтыя разважаньні з апошняй дзімітрыеўскай зацемкі ў “дэмСМІ”. У зацемках прароча заяўлена, як “замест нацыяналістаў зьявяцца казакі”. Даем цытату з опуса І. Карнея: “Апошнія гады Мікалай Улаховіч сумяшчаў, як падавалася, несумяшчальнае — жыльлёва-камунальную гаспадарку, атаманства, камэрцыю і патрыятычную партыю”. Крыніца: http://www.svaboda.org/content/cyj-kandydat-ataman-ulachovic/27138440.html Аказваецца, вялікі патрыёт гэты атаман (у трактоўцы свабодаўскага карэспандэнта), нат нейкую “патрыятычную партыю” узначальвае. Вось толькі дэмрэпарцёр не патлумачыў адразу, што йдзецца пра адзін з шэрагу канторскіх фантомаў пад назовам “Белорусская патриотическая партия”. Што там за “патрыёты”, здагадацца не цяжка. Але пра паходжаньне атамана з падпалкоўніцтва савецкай арміі рэпарцёр не забыўся напісаць, хаця і ў самым канцы опуса. А так атаман не пакладаючы рук служыў у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы (папулярная, як вядома, сінэкура для адстаўных ахвіцэраў-асаднікаў). Сам на сваё тытульнае пытаньне сп. Карней так і ня даў адказу. Ды й нам таксама хацелася б задаць пару рытарычных пытаньняў. Скажыце, а згаданая “адміністрацыя Лукашэнкі” – яна не ад Крамля? А ўсе гэтыя “кандыдаты” – яны не ад “адміністрацыі” і не ад Крамля? Сяргей Камароўскі 29/7/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |