Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мы ўсё думалі над прычынамі таго, што тав. Някляева перавялі на пасаду ў новую апазыц-кантору, а на яго месца ў вядомай “Говпраўду” пасадзілі вядомага правакатара тав. Дзімітрыева. Ракіроўка была не выпадковая. Новая някляеўская кантора называецца пафасна і з прэтэнзіяй – “Рух за дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі”. І вось начальнік канторы 21 ліпеня зрабіў заяву цалкам у рамках заяўленай тэмы свайго “руху”. За заяўленае прагна схапіліся твк званыя “дэмСМІ” і пайшло-паехала. Што ж такое здарылася? А вось што. У Вену зьездзіла “невыяздная” начальніца ЦВК Л. Ярмошына, вяла там перамовы пра “міжнародныя стандарты выбараў”. А па-другое, ЦВК не зарэгістраваў групу М. Статкевіча. Усё гэта выклікала някляеўскі гнеў. Носьбіт гневу напісаў, цытуем: “Калі б сярод кандыдатаў у прэзыдэнты не было прадстаўнікоў беларускай апазыцыі, Ярмошынай не было б у Эўропе. Яе не было б і ў тым выпадку, калі б апазыцыя вылучыла адзінага кандыдата. Тады Эўропа ведала б, зь кім мець справу. Але апазыцыя, гуляючы у свае дробязныя гульні, моцна падгуляла рэжыму — і Эўропа вырашыла мець справу зь ім”. Тое, што псэўдаапазыцыя (як заўжды) “моцна падгуляла”, мы таксама здагадаліся. Толькі хто ж гэта заявіў такое?! Тав. Някляеў, які з сваёй “Говправду” даволі працяглы час быў арганічнай часткай гэтых “падгуляўшых”. Можа ён марыў стацца тым “адзіным ад апазыцыі” ды ня выйшла? Дык у нас ужо быў “адзіны” тав. Мілінкевіч – адна з самых ганебных зьяваў у сучаснай беларускай палітыцы. Але гэта толькі прэлюдыя някляеўскай філіпікі на ўсе адрасы. Цытуем самае галоўнае: “Гэта азначае немагчымасьць дэмакратычных пераўтварэньняў, палітычных і эканамічных рэформаў. І ў рэшце гэта азначае паглынаньне беларускага сьвету рускім сьветам, страту шанцаў на эўрапейскае разьвіцьцё. Не назаўжды, гэтыя шанцы ізноў зьявяцца пасьля чарговай рэвалюцыйнай або сацыяльнай катастрофы ў Расеі, але цяпер рызыка іх страціць значна вышэй, чым магчымасьць захаваць (…) расейскія танкі на самай мяжы з Эўразьвязам, расейскія самалёты, разгорнутую ў Беларусі сыстэму СПА, а беларуская апазыцыя — у лепшым выпадку нічога”. Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/27140839.html Адным словам, “усё прапала – і дзяржаўнасьць і незалежнасьць”! Усё, за што, паводле вызначэньня, адказвае тав. Някляеў у сваёй новай канторы. Зазначым, што эсхаталагічная логіка ягонага ляманту выклікана згаданымі вышэй прычынамі: паездкай мадам Ярмошынай і нерэгістраваньнем адной ініцыятыўнай групы. Што ж, логіка амаль «жалезная»! Толькі ёсьць адзін чыньнік ва ўсёй гэтай гісторыі. Беларусы даўно пераканаліся і ведаюць тав. Някляева як (мякка кажучы) фігуру несамастойную. А кажучы больш выразна, як фігуру кіруемую. І зусім ня ўласнай воляй, сумленьнем ці яшчэ чым. Для тых, хто кіруе гэтай фігурай і аплочвае яе, вельмі важна, каб падчас “выбарчай кампаніі” загучалі гістэрычныя гуканьні наконт таго, што “прапала!”, “усё паглынуць!”, “страчаныя ўсе шанцы!” і падобнае. Гэта толькі першы крык-знак-заява ад таго, да каго (як мяркуюць арганізатары штучнай гістэрыі), беларусы павінны прыслухацца і паверыць яму. Пасьля гістэрыі павінен распачацца наступны – “канструктыўны” этап. Някляеў і падобныя яму патлумачаць нам, што трэба рабіць, вакол каго гуртавацца і г.д. Не сумняваемся, што гэтыя тлумачэньні і заклікі будуць такімі ж фальшывымі, як і сёньняшні лямант. На такія спробы падсадных пасеяць паніку ў грамадзтве, здушыць яго волю да супраціву беларусы павінны спакойна адказваць, што ў выпадку спробы паглынаньня знойдзецца ў нас дастаткова людзей, якія стануць на абарону Айчыны і будуць абыходзіцца з ворагам у адпаведнасьці з нашай Канстытуцыяй, традыцыямі і прыродным правам. Калі вораг не адумаецца і захоча паняволіць наш народ, то ён знойдзе сябе магілу ў беларускай зямлі побач з сабачымі косткамі ўсіх папярэдніх заваёўнікаў (краязнаўцы могуць паказаць гэтыя месцы). І ніякія гістэрыкі палітычных жулікаў не заблытаюць беларусаў. Алесь Хадасевіч 29/7/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |