Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Агляд замежнага друку (16-21.07. 2015) Дапатопная дзікасьць 16 ліпеня 2015 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла, што ня менш як 94 чалавекі (уключна з 5 дзецьмі) былі ўвязьненыя або ўкрыжаваныя ў Сірыі экстрэмісцкай групоўкай Ісламская Дзяржава падчас мусульманскага сьвяшчэннага месяца Рамадана за тое, што не прытрымлівалі посту. Наш камэнтар: Дапатопная дзікасьць экстрэмістаў уражвае ўсё чалавецтва. Вядома, што Масква школіць і ўзбройвае гэтыя бандыцкія структуры. А лібэральная Эўропа робіць ўсё магчымае, каб натоўпы агрэсіўных экзотаў запоўнілі гарады і паселішчы хрысьціянскай цывілізацыі. Кашмар набірае абароты. Алесь Хадасевіч Віктарына “для тупых” 17 ліпеня 2015 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” праводзіла віктарыну. Паводле схэматычнай карты чытачам прапанавалася назваць постсавецкую рэспубліку, якая сталася незалежнай дзяржавай. Першай была пазначана Беларусь з пытаньнем “Каго называюць апошняй дыктатурай Эўропы?” Потым была чарга Узбэкістана з пытаньнем пра горад Самарканд. І г.д. Наш камэнтар: Віктарына была (як заўсёды) “для тупых”. На кожнае пытаньне давалася па 4 варыянты адказу. Але тупізм ня толькі ў гэтым. Швэдаў трэба было б спытаць перад картай Беларусі пра такое, напрыклад: “Хто разьбіў нашу армію пад Кірхгольмам у 1605 годзе?” Але масавы эўрапейскі тупізм (пры наяўнасьці ўсіх кніг і іншай інфармацыі) на тэму блізкіх эўрапейскіх народаў і культур – гэтая зьява, якая не мяняецца нягледзячы ні на што. Алесь Хадасевіч Рабаўнікі 17 ліпеня 2015 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “У 1945 годзе Саветы разрабавалі польскую прамысловасьць. На рашэньне Сталіна мы згубілі звыш 54 мільярдаў даляраў”. Саветы вывозілі самае каштоўнае з абсталяваньня польскіх прапрыемстваў. Юрка Марозаў Вайна будзе 19 ліпеня 2015 г. румынская газэта “Adevarul” цытавала журналістаў маскоўскай газэты “The Moscow Times” на тэму вайны ва Украіне. Яны зазначылі, што ўкраінская армія здолела разьбіць сэпаратыстаў і спыніць расейскую армію ўлетку мінулага года. Цяпер гэта значна мацнейшая армія. Ёсьць пытаньне: ці распачне Пуцін шырокую агрэсію ва Украіне? Андрэй Мальгін так сказаў на гэтую тэму: “Я не спэцыяліст у ваенных пытаньнях, але экспэрт у прапагандзе. І ведаю, што прапаганда адлюстроўвае задумкі кіруючых асобаў. А што заяўляе цяпер расейская прапаганда? Што будзе вайна”. Наш камэнтар: Вайна будзе, аж покуль народы не разбураць крамлёўска-лубянскі Карфаген. Юрка Марозаў Шойбле камэнтуе 21 ліпеня 2015 г. нямецкая газэта “Der Spiegel” апублікавала інтэрв’ю зь міністрам фінансаў ФРГ Вольфгангам Шойбле. Інтэрв’ю перадрукавалі многія іншыя СМІ Эўропы. Шойбле камэнтаваў грэцкі крыізс і падкрэсьліваў, што “няма ніякага дамінаваньня Нямеччыны”. Наш камэнтар: Інтэрвью перадрукавалі многія, бо цікава пачытаць, як немцы апраўдваюцца. А ў Эўропе нямецкім заявам ужо даўно ніхто ня верыць. Алесь Хадасевіч Гадзіньнікавая бомба цікае 21 ліпеня 2015 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала: “Эканоміка Расеі патанае. Ужо ня толькі Крэмль мае праблемы. Крызіс ахапіў таксама рэгіёны, запазычанасьць якіх падвоілася і дасягнула 42 млрд даляраў – папярэджвае рэйтынгавая агенцыя Standard & Poor’s. Гэта ёсьць гадзіньнікавая бомба, што цікае, — пішуць сусветныя СМІ”. Наш камэнтар: А “дорогіе россіяне” працягваюць любіць свайго “нацыянальнага лідэра” і з задавальненьнем пагражаюць разам зь ім усяму сьвету. “ Умом Россію не понять”… Юрка Марозаў 29/7/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |