Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Адным з важных аспэктаў навуковай і публічнай саветалогіі была параўнальная ацэнка таго, што было да, і таго, што стала пасьля кастрычніцкага пераварота 1917 года. Навуковыя аўтарытэты і сярэднестатыстычныя людзі зьдзіўляліся: гэта ж трэба было бальшавікам зрабіць усё гнюсьней і жахлівей, чым пад раманаўскай манархіяй. Аказалася, што гэта яшчэ ня крэс, што застаецца шырокае поле для манеўру ў справе абрабаваньня грамадзтва. Постбальшавікі здолелі пераплюнуць і цароў і саветы. Казна РБ, раскрадзеная і змарнаваная на шалёныя праекты дыктатуры (лядовыя палацы, аграгарадкі, паліцэйшчыну, бюракратызацыю, ізаляцыю ад дэмакратычнага сьвету і г.д.), у 2014 годзе пачала падаваць трывожныя сігналы васальнаму рэжыму Масквы, што існуе на нашай акупаванай зямлі. Лукашызму тэрмінова спатрэбіліся грашовыя сродкі для падтрыманьня свайго існаваньня. Сродкі вырашылі зьдзерці з грамадзтва. У сярэдзіне 2014 года рэжым узяўся (сярод іншага) за пэнсіянэраў. Пры саветах пэнсія грамадзянам прызначалася з наступленьнем пэнсійнага ўзросту пры наяўнасьці ня менш як 5 гадоў працоўнага стажу ў біяграфіі грамадзяніна. Рэжым спачатку падняў планку мінімума да 10 гадоў, а з 1 студзеня 2015 г. зрабіў мінімум у 15 гадоў. Пачалося вядомае “паляваньне на гультаёў”. Здавалася б, і сапраўды, што гэта за савецкі мінімум для тых, што “не прыносілі карысьці грамадзтву”? Але давайце разьбярэмся. З пачаткам сёлетнега года разам з 15-гадовым мінімумам у закон пра сацзабесьпячэньне ўнесена наступная “навізна”. Цяпер у працоўны стаж не ўключаюцца: вучоба ў ВНУ, аспірантуры і дактарантуры, а таксама творчая праца грамадзянаў, якія зьяўляюцца членамі творчых саюзаў (мастакоў, літаратараў і г.д.). Пры саветах усё гэта ўключалася ў стаж. Але самае кур’ёзнае, што з стажу выкінуты пэрыяд службы ва ўзброеных сілах. Усяго гэтага “рэфарматарства” блізка не было пры таталітарных саветах. Там лічылася, што чалавек, апрануты ў шынэль і з аўтаматам у руках, знаходзіцца на дзяржаўнай службе і мае ня проста ўсе сацыяльныя ільготы, але й павінен карыстацца павагай грамадзтва. Нікому ні пры Сталіне, ні пры Брэжняве ў галаву не прышло трактаваць “царову службу” як праяву сацыяльнага гультайства. Пры лукашызме гэта ў галаву прышло і пачало дзейнічаць. Ёсьць ва ўсім гэтым цікавыя дэталі. Стаж за гады членства ў творчых саюзах Беларусі ўсё ж налічваецца. Але толькі да канца 1991 года. А потым у стаж налічваецца толькі час, калі член творчага саюза працаваў па працоўнай дамове або кантракту. Атрымліваецца, што пры савецкім таталітарызме беларускія творцы былі карыснымі творцамі, а як толькі Беларусь стала сувэрэннай дзяржавай, перасталі імі быць. Цяперашнія “папраўкі ў закон” маюць зваротную сілу. Ніхто нікога ў творчых саюзах пасьля 1991 года не папярэджваў аб тым, да чаго дадумаецца лукашызм. Творцы публікавалі свае творы, рабілі выставы і г.д., плацілі падаткі з сваіх ганарараў і не здагадваліся, што робяць усё гэта як гультаі. А цяпер зробім невялічкую калькуляцыю. Таленавіты малады чалавек паступіў у ВНУ і вучыўся там да 6 гадоў. Потым яго забралі ў савецкі флёт на 3 гады. Потым ён вучыўся ў аспірантуры, напісаў кандыдацкую дысэртацыю – яшчэ 3 гады. Потым пайшоў у дактарантуру на 2 гады, напісаў доктарскую. Сума “гультайства” = 14 гадоў. Класічная кар’ера ў навуцы і творчасьці. Цяпер гэта ўсё выкідваецца на сацыяльны сьметнік. З заканчэньнем школы сапраўдны, карысны член грамадзтва павінен пазьбягаць далейшай вучобы, навуковай і творчай працы, а адразу ж брацца за кувалду і саху. А ўжо калі ён не “адкасіў” ад вайсковай службы, то гэта зусім асацыяльныя паводзіны! Калі ж ён адкруціўся ад усяго гэтага, то можа яшчэ на нешта ў сабэсе спадзявацца (размова пра зьдзекі рэжыму над усімі астатнімі яшчэ наперадзе). А вось тым творцам, якія дзесяцігоддзі правялі ў творчых саюзах (дарэчы, плоцячы там складкі і падаткі), цяпер у сабэсе кажуць: “Прыходзьце, таварыш, у 65 гадоў – атрымаеце сацыяльную пэнсію”. Гэта значыць, творцы прыроўніваюцца да бамжоў і іншых асацыяльных неўдахаў. Апошнім пунктам нашай філіпікі павінна быць згадка пра непараўнальную “арыгінальнасьць” акупанцкага рэжыму Масквы ў нашай Беларусі. Нідзе ў сьвеце – ні ў Афрыцы, ні ў Акеаніі, ні ў постсавецкай Эўропе – дзяржавы і грамадзтвы ня плоцяць пэнсіі сваім былым акупантам і каланізатарам: ні эсэсаўцам з гестапаўцамі, ні энкавэдэшнікам, ні афіцэрству акупанцкіх армій, ні чынавенству, якое прыгнятала карэнныя народы. Нідзе ў сьвеце! Такое ёсьць толькі ў Беларусі, дзе існуе рэжым унутранай акупацыі. Сяргей Kамароўскі 29/7/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |