Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАВЯРХОЎНА ПРА РПЦ

“ДэмСМІ” любяць рубрыку, як на савецкім радыё, — “Для веруюшчіх і неверуюшчіх” (памятаеце, была такая праграма пра “бога нет, товарішчі”– ?). У амплуа галоўнага тэолага яны любяць засьвечваць В. Рымашэўскага, аднаго з сустаршынь вядомай БХД. Вось што ён паведаміў, напрыклад, сайту Хартыі. Цытуем пытаньні і адказы: Далей...

13/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Маналог кадра часоў «перастройкі»

Прамінулі гады, нават дзесяцігоддзі, многае забылася, паліняла, запылілася. Але час ад часу адбываецца публічная рэанімацыя таго, што гадоў пад трыццаць таму (канец 80-х – пачатак 90-х) было ў цэнтры ўвагі СМІ і ў што нават паверылі былі тадышнія савецкія грамадзяне. Далей...

13/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КРАЯВІД ПЕРАД НІЗІНАЙ

(Пасьляслоўе да арт. «Параза чалавецтва»)

Як і 20, і 30 гадоў таму, перад нашым народам і перад сьветам стаяць, практычна, тыя ж самыя праблемы дабра і справядлівасьці, брыдоты і несвабоды, радасьці супольнага нацыянальнага жыцьця і змаганьня з акупацыяй. Праблемы стаяць, але амаль зьнікла іх разуменьне патрэбаў для нацыі і чалавецтва. Гэта вельмі дзіўная, невядомая раней рэчаіснасьць. У аснове яе – іншы чалавек. Далей...

8/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Агляд замежнага друку (2-4.07. 2015)

Здаровы сэнс у Даніі

2 ліпеня 2015 г. аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала пра посьпех “правапапулісцкай Народнай партыі” на парляманцкіх выбарах у Даніі. Упершыню гэтая партыя абагнала па колькасьці месцаў у парляманце кіруючую Лібэральную партыю Левых. Далей...

8/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Уводная ў выкананьні тав. Мархоткі на ўсхваленьне Лукашэнкі, які «понимает»

У “дэмСМІ” зьявіліся выказваньні таго, што названа: “специалист Белорусского Хельсинского комитета Леонид Мархотко”. Сп. Л. Мархотку беларускія патрыёты памятаюць добра і даўно. Ён быў дзеячам шахцёрскіх прафсаюзаў у Салігорску яшчэ на пачатку 1990-х гадоў. Далей...

8/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Элегантная хлусьня
з “Отдела внешних сношений РПЦ”

Пачытаць гэты тэкст ад мітрапаліта Іларыёна (Алфеева), дык проста з дэмакратам і гуманістам пазнаёміўся. І Сталін злачынца, і “победа народа” і іншае. Але ёсьць ва ўсім гэтым тое, што расейцы на сваёй мове называюць “хитрецой”. Гэта значыць, не грубая хлусьня з размахам, не нахабная, а гэткая мяккая, паўзучая, што не адразу кідаецца ў вочы. Далей...

8/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Мікалай Нікулін. З “Успамінаў пра вайну”

Мікалай Мікалаевіч Нікулін (1923-2009) – выдатны пецярбургскі мастацтвазнаўца, эрмітажнік. На факультэце тэорыі і гісторыі мастацтва Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбурзе ён быў настаўнікам для некалькіх пакаленьняў мастацтвазнаўцаў, у тым ліку беларускіх спэцыялістаў, якія прайшлі акадэмічную школу. Мы заўсёды памятаем пра творчыя сустрэчы з гэтым цудоўным чалавекам. Выдатны дасьледчык мастацтва Паўночнай Эўропы, М. Нікулін апублікаваў шмат кніг і артыкулаў на гэтую тэму. Але гадамі яго не пакідалі ўспаміны пра вайну, якую ён прайшоў ад Ленінградскай блакады да Берліна простым жаўнерам. Далей...

8/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Фальшывыя “экспэрты” зноў лезуць на Курапаты і прапануьць зрабіць там «поле для рэалізацыі … фантазій»

27 чэрвеня абазначыўся чарговы акт вырабленага блюзьнерства ў дачыненьні да Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Тое, што саманазвалася грамадзянскай ініцыятывай “Экспэрты ў абарону Курапатаў”, заклікае арганізаваць круглы стол (так і напісана ў паведамленьнях Радыё Свабода). Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Вось і зазывалы выплылі

За гады панаваньня антыбеларускага акупацыйнага рэжыму беларусы наглядзеліся і наслухаліся розных жульніцкіх фармулёвак ад падстаўной псэўдаапазыцыі. Самае запамінальнае з гэтага – безумоўна, бляшаная амаль трыяда “Иди и скажи ему НЕТ!” Многія тады схадзілі на выбарчае шоў дыктатуры і “сказалі” (гэта значыць, зарэгістраваліся ў сьпісах выбаршчыкаў і прагаласавалі “супраць Лукашэнкі”). Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Візіт немцаў

“ДэмСМІ” Беларусі абаперліся на паведамленьні ад рэжым-СМІ і перапаведамілі нам пра чарговую дыпламатычную “качку” брусэльскай эўрабюракратыі. У Менск прыехалі высокатытулаваныя эўрарэвізоры. Форум называецца вельмі нефармальна – “без гальштукаў”. Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


“Служил в МВД СССР” і цяпер нам усё расказаў

Беларусы ўжо заўважылі: як толькі Масква і яе васальны рэжым у Беларусі пачынаюць нейкую чарговую кампанію па абалваньваньню насельніцтва (выбарчы фарс, скачок цэн і падобнае) альбо калі набліжаецца важная дата нацыянальнай гісторыі, у інфармацыйную прастору адразу закідваецца А. Клімаў, вядомы штукар палітычнага блазенства. Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Эсэсман – ”идеальный защитник Отечества”

У сувязі з эпідэміяй мілітарызма на прасторах РФ назіраецца шэраг мастацка-вобразных (а заадно і псіхічных) паталогій у грамадзкай прасторы “самой чітаюшчей страны в міре”. То прамову Пуціна з гітлерскай прамовы перапішуць, то эсэсаўцаў на танку “Тыгр” пад дэвізам “Спасибо деду за Победу” на плакаце намалююць. Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


“Привлечь к суду князя Игоря!”

“Дэпутат Дзярждумы РФ Сяргей Міронаў даў прыклад, як слушна рабіць звароты ў рэчышчы трызьненьня ў Генпракуратуру аб вяртаньні гістарычных тэрыторый”. Так народны дэпутат Украіны ад “Народнага Фронту” Антон Герашчанка пракамэнтаваў у Фэйсбуку адказ Генпракуратуры РФ на запыт Міронава наконт законнасьці перадачы Крыма Украіне ў 1954 годзе. Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Ігуменскі шлях. Памяці ахвяраў расейскага тэрора

czerven15-002.JPG

28 чэрвеня група сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ накіравалася з Менску ў горад Чэрвень Менскай вобласьці. На ўскраіне горада людзі распачалі мэмарыяльнае шэсьце, ускладаючы кветкі і запальваючы зьнічкі пад крыжамі і помнікамі ў памяць ахвяраў расейскага тэрору. Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


РПЦ-КГБ ва Украіне

Сергій Жижко напісаў у Фэйсбуку:

“Не забуваймо про роль РПЦ на чолі з Гундяєвим у колоніонізації і російщенні України. На сьогодні це основна “скрєпа” російського імперіалзму в Україні. Інші “архітектурні деталі “русского міра” вже добряче поруйновані війною. Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2015
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024