Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Яны яго запрасілі, а ён пра іх выдаў

Пайшоў каторы дзень “збору подпісаў” вядомага шоў. Нават у сталіцы ўсяго ў некалькіх месцах назіраецца стаяньне групак псэўдаапазыцыі, якая дзейнічае пад жульніцкім слоганам ад А. Лябедзькі – “Выборов нет, но выбор есть!” Натоўпы грамадзян ідуць каля гэтых групак і нават не глядзяць у іхны бок. Цікавяцца імі адзінкі. Адным словам, лакальны крызіс жанру. Для разагрэву публікі псэўды пачалі ліхаманкава шукаць “маральных аўтарытэтаў нацыі”. Дасталі вядомага кінарэжысёра Ю. Хашчавацкага. Пасадзілі яго ў студыю Радыё Свабоды і пачалося.
Ю. Хашчавацкі нічога новага не сказаў, цытуем:

“Я мяркую, што некаторыя журналісты перабольшваюць клоўнскую сытуацыю на гэтых выбарах. З аднаго боку, мы ведаем, чым гэта скончыцца, ведаем узровень фальсыфікацыяў.
З другога боку, на мой погляд, удзельнічаць усё роўна неабходна. Бо лежачы на канапе, актыўныя людзі нічога не дамогуцца. (…) Магчымасьць выходзіць да людзей, размаўляць зь імі, каб пры гэтым цябе не арыштавалі, бывае рэдка. (…) Я — прыхільнік праграмы АГП «Мільён новых працоўных месцаў». Там напісана тое, што трэба зрабіць у нашай краіне”. (Канец цытаты).

Зноўку стары псэўдаўскі “боб з гарохам” пра канапу. Хашчавацкі вельмі добра ведае, што самае страшнае для рэжыму – не Лябедзька зь яго “праграмай”, а масавы непрыход людзей на “выбарчыя ўчасткі” і правал шоў. Ён хітрыць. Далей, аднак, аўтарытэт прагаварыўся і вельмі кур’ёзна:

“Я чалец ініцыятыўнай групы ня толькі Лябедзькі, але і Статкевіча. Я захапляюся ягонай стаічнай мужнасьцю”. (Канец цытаты).

Ды ён шматстаночнік, наш Хашчавацкі. Паводзіў ён сябе ў студыі арыгінальна. Яго запрасілі, у крэсла пасадзілі, а ён бух і выдаў на прыканцы спіча:

“Ніхто столькі не зрабіў для пахаваньня апазыцыі, як незалежныя журналісты. Параўнайце, што пра іх піша дзяржаўны друк, і што — недзяржаўны”. (Канец цытаты). Сапраўды так. У наступны раз, відаць, Хашчавацкага гэтыя «журналісты» не запросяць.

Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/27153255.html

На гэтую сэнтэнцыю трэба ўсё ж зазначыць, што на самой справе без намаганьняў “дэмСМІ” існаваньне “дэмапазыцыі” спынілася б даўно. Менавіта фальшывае ўвіханьне інфармацыйных жулікаў падтрымлівае на плаву жулікаў палітычных. І вось такі пасаж!
Але скандала не адбылося. Пагаманелі, паарыгінальнічалі і пайшлі сабе. Так і спадзяюцца праіснаваць.

Сяргей Камароўскі

9/8/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2015
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024