Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
З раніцы 27 ліпеня “навіны” пасыпаліся, як з мяху. Замахала электаральнай шашкай “белрэдакцыя” Радыё Свабода. Падаем тытулы яе “навінаў”: “Партыя БНФ абскарджавае неўключэньне ў тэрытарыяльныя камісіі”, “Я падпісаўся за мадам Караткевіч”, “Дашкевіч: Эдуард Лобаў – герой, молімся за яго”. Нагадваем яшчэ раз, што сапраўдная Партыя БНФ (КХП-БНФ) пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка сёньня нічога не “абскарджвае”, бо ня ўдзельнічае ў клоўнскім карнавале. У суд наконт неўключэньня сваіх фігурантаў у выбаркамы падае псэўда-БНФ Янукевіча. Фармулёўка “мадам Караткевіч” (беларусам больш уласьціва ў такой сытуацыі казаць “спадарыня”), аказваецца, прыжылася ў народзе. Некаторыя нават падпісаліся. Ананімны падпісант за “мадам” патлумачыў, чаму зрабіў гэта: “Няхай яна ЯМУ крыху крыві папсуе…” Мы думалі, што электаральныя працэсы арганізоўваюцца для прызначэньня народам чыноўнікаў. А яно вось як – усё для “псаваньня крыві”… І апошняе. Ну-у, калі ўжо за Лобава “моляцца”, то як кажуць, “трэба з хаты сьвятых выносіць”. Цяпер перакананьне думаючых людзей аб тым, што “геройская сага” Лобава – фэйк, атрымала яшчэ больш трывалае абгрунтаваньне. А цяпер дзяжурнае ў сваёй рыторыцы пытаньне. І навошта з раніцы ў панядзелак салідная нібыта рэдакцыя (і іншыя “дэмСМІ”) выдаюць такі пранізьлівы балалаечны звон? Прычым робіцца гэта з прэтэнзіяй на сьвежыя актуаліі і інтэлектуальную аналітыку. Адказ тут просты. Прамінулі выходныя. Пара-тройка пікецікаў спарынг-партнёраў начальніка рэжыму пасумавалі пазяхаючы на ходніках і пайшлі ў свае канторы. Пісаць няма пра што. Ну, заўпарціліся беларусы, не падпісваюцца за іхніх “кандыдатаў”, ідуць прэч, не глядзяць у іхні бок. Але гэта толькі пачатак. Сапраўдныя аналітыкі папярэджваюць, што эканамічна-фінансавая сытуацыя будзе імкліва мяняцца, вядома, у які бок. І тады стомленыя хлусьнёй людзі інакш будуць рэагаваць на дэмагагічную балбатню псэўдаапазыцыі. Грамадзтва можа перакуліць шапіто і пагнаць абрыдлых клоўнаў перад сабой. Што ўжо тады рабіць майстрам інфармацыйнага жанру? 9/8/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |