Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Пра “Русский мир” у адукацыі ў Беларусі У інфармацыйнай прасторы распаўсюдзіліся паведамленьні пра рэзкае павелічэньне аплаты за навучаньне ў ВНУ Беларусі (“беларускімі” іх назваць язык не паварочваецца). Цытуем: “З 1 верасьня для першакурсьнікаў зьменіцца плата за вучобу ў параўнаньні зь мінулым годам, паведамляе Мінадукацыі. Кошты павысяцца на 10–15%, на 2–3 мільёны рублёў у год. (…) Самымі дарагімі спэцыяльнасьцямі будуць міжнароднае права на факультэце міжнародных адносін БДУ, а таксама правазнаўства і эканамічнае права на юрыдычным факультэце. За год тыя, хто прагне стаць міжнароднікамі і юрыстамі, мусяць выкласьці 24 680 000 рублёў”. Крыніца: http://www,svaboda.org/content/article/27162336.html Для таленавітай моладзі з малазабясьпечаных і бедных сем’яў (а такіх у акупаванай Беларусі бальшыня) становіцца практычна немагчыма атрымаць вышэйшую адукацыю паводле свайго творчага пакліканьня і таленту. Прыйдзецца ў лепшым выпадку вучыцца “чему-нибудь и как-нибудь”. Або не вучыцца зусім. І застануцца ў нас у адукаванай публіцы спрэс нашчадкі лукашыстоўскіх “элітаў”, “алігархаў” і іхняй абслугі. Гэтая карціна блізкай футуралогіі наводзіць на вельмі сумныя думкі. Масква працягвае рэалізацыю праз свой васальны рэжым у Менску сваёй праграмы разбурэньня беларускай адукацыі, абніжэньня адукацыйнага ўзроўню народа. Беларусы павінны, паводле гэтай праграмы, у фуфайках здабываць для Масквы нафту-газ у Сібіры і абслугоўваць нафта- і газаправоды імпэрыі. Усё гэта ёсьць наўпростым наступствам недаробленай нацыянальнай справы. Многіх постсавецкіх людзей задавальняла “русскоязычность” і ў прыватнасьці “русскоязычное образованіе”. Адным словам, іх задавальняў чужынскі сурагат – “Русскій мір”. Каланіяльныя комплексы выклікалі падзеньне якасьці адукацыі, а цяпер вось выклікаюць і падзеньне яе “колькасьці”. У дэмакратычнай, незалежнай, пазбаўленай ад акупацыі Беларусі адукацыя была б на роднай мове і для сябе, а не для сібірскага трубаправода. У нашай Беларусі наша моладзь ня будзе плаціць шалёныя грошы за свой дыплом. Сяргей Камароўскі 9/8/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |