Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк:СПЭКТАКЛІ ПАГАРЭЛАГА ТЭАТРА

У суботу 22-га жніўня адразу пасьля завяршэньня збору подпісаў за кандыдытаў у прэзыдэнты антыбеларускі рэжым выпусьціў з турмы палітычных вязьняў.

Падзея мае два вымярэньні: гуманістычны і палітычны. У гуманістычным сэнсе гэта радасная падзея. Скончыліся пакуты людзей, пасаджаных у вастрог за перакананьні ў якасьці закладнікаў палітычнага гандлю. Віншую іх на свабодзе.

У палітычным сэнсе — гэта цынічная і беспардонная маніпуляцыя рэжыму Лукашэнкі, разьлічаная на прызнаньне легітымнасьці выбараў (ці хаця б частковай легітымнасьці) з боку Захаду. Цынікі на Захадзе добра ведаюць, што гэта маніпуляцыя, але ім трэба (на тое яны і цынікі) любы повад, каб прызнаць рэжымныя выбары. Яны зробяць выгляд, што вераць чэсна і бесперашкодна ў “шчырасьць ” дзеяньняў антыбеларускага рэжыму.

За дваццаць гадоў ўнутраннай акупацыі яно ўжо стала казкай пра белага бычка. Пры цяперашнім узроўні аббалваньваньня “падданых” і двулічнасьці заходніх палітыкаў гэтая казка можа стаць вечным дзеяньнем, пэрпэтуум мобіле нізкай палітыкі.

Галоўная небясьпека для беларусаў ад такога палітычнага “пэрпэтуум мобіле” пры вечным наступаньні на граблі — поўнае вынішчэньне рэжымам рэшткаў беларускай культуры і свабоды пры поўным маўчаньні і згодзе Захаду.

* * *

Становішча злавеснае якраз гатоўнасьцю некаторых палітычных структур на Захадзе ўспрыняць любую падставу і імітацыю антыбеларускага рэжыму дзеля рэалізацыі сваёй (як яны часам думаюць) рэалістычнай палітыкі. У перакладзе на нармальнае ўспрыняцьце — палітыкі ашуканства беларускага народа.

Імітацыя выбараў правальваецца. Бальшыня актыўных нерэжымных сілаў адмовіліся ўдзельнічаць у розыгрышы. Рэжым, ужо не хаваючыся, кінуў у гэты спэктакль свае асноўныя агентурныя “апазыцыйныя” сілы — “Говправду” і псэўда-БНФ Янукeвіча, а ролю для псэўдаапанэнта і спарынг-партнёра Лукашэнкі даручылі нікому невядомай спадарыні зь незьнікальным адбіткам асаблівасьцяў ворганаў бясьпекі ў паводзінах і на абліччы

У канцовым выпадку спадарыні зь “ніадкуль” выдзеляць 3-4 адсоткі галасоў, чаго будзе дастаткова, каб яе запрашалі на Захад як кандыдата ў прэзыдэнты ад “апазыцыі”, дзе спадарыня будзе расказваць як важна для “апазыцыі” прыняць статус-кво ўлады, чырвона-зялёны сьцяг, гэрб “капусту”, расейскую мову ў дзяржаве і г. д. Якраз дзеля такой “апазыцыйнай” ролі і рыхтуюць спэцслужбы гэтую “мадам”. Прытым менавіта “мадам”, а не “мсьё”, бо “мсьё” ўжо там, на Захадзе, надакучылі.

Такі прымітыўны спэктакль пагарэлага тэатра мы зноў назіраем тут ужо дваццаць гадоў для публікі з разьзяўленым ротам і каштоўнасьцямі дэмакратыі ў пячонках. У тым ліку і ў жанры палітвязьняў.

23 жніўня 2015 г. Зянон Пазьняк

24/8/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2015
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024