Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Масква фашыстоўская: Падрыў ДнепраГЭСу 74 гады таму было зьдзейсьнена адно з самых жудасных злачынстваў маскоўскіх бальшавікоў на тэрыторыі Украіны – падрыў ДнепраГЭСу. 100 тысячаў украінцаў загінулі. 27/8/2015 › Навіны Як і чакалася, 21 жніўня з абвешчанага Партыяй псэўда-БНФ “мэгапікету на ўвесь праспэкт” выйшаў банальны мэгапшык. Янукевіч прывёў з сабой некалькі паненак і панічаў, якіх мы раней нідзе ня бачылі. 27/8/2015 › Навіны Віталь Портнікаў: Звышновы клас Калі пасьля Другой сусьветнай вайны рэжымы ў Савецкім Саюзе і іншых краінах сацлагеру канчаткова аформіліся, Мілаван Джылас і пазьней Міхаіл Васьленскі сталіся адкрывальнікамі новага эксплуататарскага класа – намэнклатуры, — якая ўтульна размясьцілася на гарбе ў жыхароў бальшавіцкай імпэрыі і кантралюемых ёю тэрыторый. 27/8/2015 › Навіны Фэномэн рэвалюцыі: Нямеччына, 1918 год Прадстаўляем вашай увазе фрагмэнт кнігі нарвэжскага журналіста Сімона Крысьціяна Хамэра, сучасьніка рэвалюцыйных падзей. Фрагмэнт прысьвечаны прэлюдыі і першым пераможным дням нямецкай рэвалюцыі, “калі немагчымае сталася рэчаіснасьцю”. 27/8/2015 › Навіны Максім Кантар: Грамадзяне Расеі зьяўляюцца саўдзельнікамі агрэсіі Прынцыпова важнае адрозьненьне дадзенай ваеннай кампаніі, дадзенага ваеннага і дзяржаўнага злачынства перад грамадзянамі Расеі ў тым, што грамадзяне Расеі – у адрозьненьні ад аўганскай, чэхаславацкай, вугорскай каланіяльных войнаў, у адрозьненьні ад імпэрыялістычнай Першай сусьветнай, у адрозьненьні ад бессэнсоўнай японскай і подлай фінскай – грамадзяне Расеі сёньня зьяўляюцца саўдзельнікамі авантуры і агрэсіі. 27/8/2015 › Навіны Слава Рабіновіч: Ня будзе ні гармат, ні масла, ні краіны Пару месяцаў таму Уладзімір Рыжкоў у гасьцях у Міхаіла Сакалова на “Радыё Свабода” наракаў на тое, што палітычныя авантуры Пуціна разбураюць расейскі ВПК, бо вялізная доля паставак камплектуючых, сістэм, рухавікоў і г.д. у расейскім узбраеньні належала ўкраінскім кампаніям. 27/8/2015 › Навіны Слава Рабіновіч: Эканоміка Расеі выбухне Сытуацыя на сусьветным рынку нафты так ці інакш паўплывае на палітыку Пуціна. Гэта адбудзецца, калі расейская дзяржава разам з усёю яе рэпрэсіўнай начынкай пачне банкруціцца. Такі сцэнар і аргумант – справа 12-36 месяцаў. 27/8/2015 › Навіны Масква не дае свае пашпарты здраднікам Украіны Завадатар тэрарыстычнай арганізацыі “ЛНР” І. Платніцкі заявіў, што разглядаецца магчымасьць выдачы расейскіх пашпартоў жыхарам часова акупаваных тэрыторый усхода Украіны. 27/8/2015 › Навіны Віталь Портнікаў: Украіна – кашчэява сьмерць Расейскай імпэрыі Сакратар РНБА Аляксандар Турчынаў гаворыць пра “чорны рэкорд” абстрэлаў украінскай тэрыторыі з боку акупаваных расейцамі і іхнімі наёмнікамі Данбаса. Зьдзіўляцца таму, што акупанты спрабуюць дэстабілізаваць сытуацыю, не даводзіцца. 27/8/2015 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |