Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Максім Кантар: Грамадзяне Расеі зьяўляюцца саўдзельнікамі агрэсіі Прынцыпова важнае адрозьненьне дадзенай ваеннай кампаніі, дадзенага ваеннага і дзяржаўнага злачынства перад грамадзянамі Расеі ў тым, што грамадзяне Расеі – у адрозьненьні ад аўганскай, чэхаславацкай, вугорскай каланіяльных войнаў, у адрозьненьні ад імпэрыялістычнай Першай сусьветнай, у адрозьненьні ад бессэнсоўнай японскай і подлай фінскай – грамадзяне Расеі сёньня зьяўляюцца саўдзельнікамі авантуры і агрэсіі. Гэтага раней не было. Рэкруты, забітыя ў 14-м годзе, уяўленьня ня мелі, за што іх забілі, а абстракцыя “за Радзіму” некаторы час тлумачыла іхняе ператварэньне ў фарш. Жаўнеры, калекі, што дабіраліся дадому “ад паўшых цьвярдыняў Порт-Артура” ніяк не патлумачылі б, за што яны змагаліся. Ды іхняй думкі і не пыталіся. Таксама й як гераічныя матросы “Варага”, што затануў, ніяк не патлумачылі, што менавіта кінула іх у вайну з “касавурымі чарцямі”. І ніхто з савецкіх грамадзян не вінаваты асабіста ў агрэсіі супраць Аўганістана – уводзілі “абмежаваны кантынгент” рашэньнем Палітбюро, паведамлялі інфармацыю ня проста дазавана, яе зусім не паведамлялі. Што ведалі хатнія гаспадыні і супрацоўнікі інстытутаў пра Кандагар? Ды нічога ня ведалі. Людзі – гарматнае мяса. Але ім пра гэта паведамляюць ужо тады, калі закладаюць у мясарубку. Але ва Украінскай вайне ўдзельнічаюць усе. Гэта асабісты выбар народа – душыць Украіну. Гэта не з нямой згоды. Гэта падтрымана, гэтага імпэтна жадаюць. Украіне помсьцяць за тое, чаго хацелі дваццаць пяць гадоў запар самы, — за жаданьне ўвайсьці ў Эўропу. Схавацца і ня ведаць – нельга. Інфармацыі столькі, што ня ведаць – немагчыма. Важна памятаць і супастаўляць, бо разьлік уладаў на тое, што вайна мае сваю ўнутраную логіку. Яны пастараліся распаліць нянавісьць племянную, распальвалі – і распалілі. Сёньня любы жыхар Расеі ведае пра вайну, але ведае, што вінаватыя хахлы. І хаця Расея напала на Украіну, але гэта на самой справе Україна напала на Расею. І трэба было дамагчыся гэтага перавароту ў сьвядомасьці. Яны дамагліся. І няма нікога сёньня, хто быў бы невінаваты. Вінаватыя мастакі, якія маўчаць, — а як ім запярэчыць, калі дырэктары іхніх музэяў “за”? Вінаватыя рэжысёры, якія маўчаць, — а як ім запярэчыць, калі іх кормяць з бюджэта бязь меры? Вінаватыя газэтчыкі, якія абалваньваюць насельніцтва і распальваюць вайну, — і ўсё гэта ня нейкая абстрактная віна, але віна ў рэальных забойствах. Так атрымалася менавіта таму, што ўсё вядома, і патрабуецца экстатычнае патрыятычнае намаганьне – каб прыняць неабходнасьць забойстваў. Забіта шмат людзей па прыхамаці капіталістычнага начальства – дзеля фэадальнай эканомікі. Распалілі племянную злосьць. Вы ўсе ўдзельнічаеце ў імпэрыялістычнай вайне. І, што важна, у адрозьненьне ад Першай сусьветнай – вы ў імпэрыялістычнай вайне ўдзельнічаеце сьвядома. Максім Кантар, расейскі мастак і пісьменьнік Пераклаў з расейскай В. Буйвал 27/8/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |