Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Віталь Портнікаў: Звышновы клас

Калі пасьля Другой сусьветнай вайны рэжымы ў Савецкім Саюзе і іншых краінах сацлагеру канчаткова аформіліся, Мілаван Джылас і пазьней Міхаіл Васьленскі сталіся адкрывальнікамі новага эксплуататарскага класа – намэнклатуры, — якая ўтульна размясьцілася на гарбе ў жыхароў бальшавіцкай імпэрыі і кантралюемых ёю тэрыторый.

Увесь фокус існаваньня намэнклатуры заключаўся ў тым, што яна, як сярэднявечнае манаства, нічым не валодала – але абслугоўвала веру. Таму падзеньне з вышыняў улады і было такім балючым. Так, табе гатовыя былі пакінуць кватэру і спэцпаліклініку, але вось спэцдачу маглі й забраць, уручыўшы ключы ад шчасьця наступнаму. Маглі забраць спэцмашыну, перавесьці на іншы ўзровень забесьпячэньне, даваць пуцёўкі ў іншыя санаторыі – гэта калі з табой разьвітваліся мірна, зразумела. Словам, калі ты і твае сямейнікі хацелі жыць на самым высокім для краіны пераможнага сацыялізма ўзроўні спажываньня – ты павінен быў заставацца пры ўладдзе.

Таму ні Сталін узору 1937 года зь ягонымі шалёнымі рэпрэсіямі, ні Хрушчоў зь ягонымі пастаяннымі кадравымі перастаноўкамі намэнклатуру не задавальнялі. Яе задавальняў Брэжнеў. Тое, што прынята лічыць “застоем”, на самой справе было залатым векам сацыялістычнай намэнклатуры. Першыя сакратары ЦК рэспубліканскіх кампартый і абкамаў кіравалі дзесяцігоддзямі, міністэрскія партфэлі абменіваліся не на пэнсійныя пасьведчаньні, а на пэнсійныя вянкі, Палітбюро нагадвала каманду жывых мерцьвякоў… Тое ж самае назіралася і ў падведамственых дзяржавах. Ня толькі Брэжнеў, а і Жыўкаў, Гусак, Хонэкэр, Чаўшэску, Кадар, Цэдэнбал і іншыя выдатныя дзеячы камуністычнага і міжнароднага рабочага руху не прадстаўлялі сабе ніякага іншага спосабу складаньня паўнамоцтваў акрамя ганаровага пахаваньня. І на самой справе гэта была не геронтакратыя, не – гэта было выкарыстоўваньне дзяржаўнага рэсурса лепшымі вучнямі цмока ў тым, як гэты рэсурс слушна выкарыстаць.

Здавалася, што ў выпадку краха сацыялізма намэнклатура не праіснуе ні дня. Бо важнай умовай яе функцыянаваеьня была адсутнасьць прыватнай уласнасьці. І калі прыватная ўласнасьць зьявілася, для раскошнага жыцьця – куды больш раскошнага, чым жыцьцё загіблай савецкай намэнклатуры, — ужо ня трэба было знаходзіцца пры ўладзе цэлую вечнасьць. Калі на пачатку пуцінскага другога тэрміна зьявілася карыкатура, якая паказвала прэзыдэнта і яго атачэньне ў выглядзе састарэлых маразматыкаў, завешаных ордэнамі, здавалася, што гэта гратэскнае перабольшваньне: навошта людзям, якія варочаюць мільярдамі або прынамсі сотнямі мільёнаў даляраў, трымацца за ўладу?

А вось навошта. Дзеля таго, што яны гэтых мільярдаў і мільёнаў не зарабілі. Яны іх прыўласьнілі. Прыўласьнілі менавіта таму, што былі адным з эшалёнаў намэнклатуры, які пакарыстаўся крахам сацыялізма. Адбылася дзіўная мутацыя – мала таго, што гэтыя людзі прыватызавалі дзяржаву разам зь яе спэцдачамі, спэцгаражамі і спэцпаліклінікамі, дык яны яшчэ і з дапамогай улады атрымалі ў распараджэньне ўласнасьць і грошы, якія непараўнальныя з тым, чым маглі распараджацца іхнія папярэднікі. Аказалася, што савецкая намэнклатура яшчэ ня была ніякім “новым класам” – менавіта таму, што не валодала прыватнай уласнасьцю ў дзяржаве, жыхары якой і самы ня мелі ў распараджэньні нічога, акрамя пыхі за дасягненьні сацыялізма.

Сапраўдны “верхні” клас – гэта намэнклатура часоў Пуціна. Бездань паміж ёю і асноўным насельніцтвам Расеі значна шырэй, чым паміж савецкай намэнклатурай і грамадзянамі тадышняга СССР: каб пераканацца ў гэтым, дастаткова параўнаць фотаздымкі якога-небудзь сьвяткаваньня ў Брэжнева і вясельля Пяскова – а генсека тут параўноўваюць нават не з прэзыдэнтам, а з дробным бессэнсоўным чыноўнікам, “балбатлівай галавой” прэзыдэнта. Пра раскошу на замежных вілах і яхтах я ўжо і не кажу – Брэжнеў ня меў уяўленьня, што такое Манака, а Пуцін палюе разам з князем гэтай цудоўнай дзяржавы.

Звычайныя грамадзяне па сутнасьці засталіся ў тым жа становішчы бяспраўных рабоў, у якім былі пасьля бальшавіцкага пераварота. Так, ім дазволілі прыватызаваць клеткі, у якія іх пасялілі “гаспадары жыцьця”. Так, ім цяпер прасьцей купіць іншамарку, якая развальваецца, і зьезьдзіць у Анталью замест Сочаў і Ялты. Але за чвэрць стагоддзя пасьля краху СССР асноўная частка яго насельніцтва застаецца ўсё той жа абяздоленай беспэрспэктыўнай абслугай сапраўдных “гаспадароў краіны”. Сацыяльныя ліфты як не працавалі, так і не працуюць. Інфраструктура цывілізаванага жыцьця як была наканаваньнем выбраных, так і засталася, толькі значна палепшылася для адных і прышла ў нягоднасьць для іншых. Ня верыце – параўнайце Рублёўку, якая нагадвае нейкі швайцарскі кантон, з сапраўднай расейскай вёскай, якая сьпіваецца і дурнее. Або зь якім-небудзь прамысловым монагорадам, які ператвараецца для сваіх жыхароў у штодзённы кашмар. Параўналі?

Але самае галоўнае – грамадзяне Расеі як ня мелі ўплыву на дзяржаву ў савецкі час, так і ня маюць цяпер. І ня будуць мець, бо драпежнікі, якія прыватызавалі і раскралі гэтую дзяржаву, бачаць у гэтай адсутнасьці кантролю лепшую гарантыю для захаваньня сваіх багацьцяў і свайго прывілегіяванага становішча, на якое ня могуць паўплываць ні крызісы, ні разаблачэньні, ні судовыя прысуды. Пакуль расейцы будуць халопамі сваіх прагных валадароў, а не грамадзянамі сваёй краіны, гэтым людзям і іхнім грошам сапраўды нішто не пагражае.

Пытаньне – як стаць грамадзянамі? Адказ – ніяк. Ва ўмовах, што склаліся, — ніяк. Калі няма сапраўдных выбараў, ніякай канкурэнцыі, ніякай вольнай прэсы, ніякага адчуваньня небясьпекі ў тых, хто валодае краінай, эвалюцыя немагчымая. Па сутнасьці “звышновы клас” ператварыўся ў “звышстары” – тую самую імпэрскую арыстакратыю, якая нават на пачатку ХХ стагоддзя ня здолела зразумець неабходнасьць сапраўдных перамен і паверыла, што можна замяніць рэформы вайной. А ў выніку аказалася выкінутай у трушчобы Парыжа і Стамбула, абрабавана, разорана, зьнішчана разам з Расеяй. Настаў час высокапастаўленых Шарыкавых, якія толькі праз дзесяцігоддзі зразумелі, што мець у распараджэньні ўсё тое, што мелі іхнія папярэднікі, — мець, а не атрымліваць у дадатку да пасады – нашмат удабней.

Так кола замкнулася – і зноў падбіраецца да сямнаццатага года. Толькі ўжо дзьве тысячы сямнаццатага. І зноў, як і за некалькі гадоў да той рэвалюцыі, уладу маючыя перакананыя, што ў іх усё цудоўна, халопы знаходзяцца ў патрыятычным угары, рэйтынг кіраўніка дасягнуў касмічных вышыняў, давер да ўлады відавочны, апазыцыі проста няма, а тая, што прызначана апазыцыяй, — гэта тыя ж самыя “свае” нуворышы.

А пытаньне на самой справе зусім ня ў тым, ці будзе ў Расеі рэвалюцыя – або гэтым разам абыдзецца. Пытаньне выключна ў тым, ці ўдасца на новым вітку гісторыі затрымацца ў Лютым – альбо краіна, якая згубіла арыентыры, зноў пакоціцца ў Кастрычнік, у рукі наступнага пакаленьня бяздомных Шарыкавых.

Віталь Портнікаў

Пераклаў з расейскай В. Буйвал.
Крыніца: http://grani.ru/opinion/portnikov/m.243366.html

27/8/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2015
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024