Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
З раніцы 27 ліпеня “навіны” пасыпаліся, як з мяху. Замахала электаральнай шашкай “белрэдакцыя” Радыё Свабода. Падаем тытулы яе “навінаў”: “Партыя БНФ абскарджавае неўключэньне ў тэрытарыяльныя камісіі”, “Я падпісаўся за мадам Караткевіч”, “Дашкевіч: Эдуард Лобаў – герой, молімся за яго”. 9/8/2015 › Навіны Віктар Шандаровіч: Калёнамі маршыруюць насустрач пеклу Тарпэдаваньне арганізацыі трыбунала і брыдкая клаўнада з Каўтуном, які то гаворыць, то не гаворыць (у лёнданскай справе па забойству Літвіненкі) – дзьве відавочныя спробы расейскай адміністрацыі не дапусьціць рэалізацыі міжнароднага правасуддзя. Тут нават выдумляць іншыя вэрсіі, шчыра кажучы, не атрымліваецца… 9/8/2015 › Навіны Зноўку падаў голас кіраўнік псэўда-БНФ А. Янукевіч. Ён абслугоўвае збор подпісаў за Т. Караткевіч. Яму недаспадобы той факт, што людзі пачынаюць ужо гучна сьмяяцца і гнаць ад сябе навязьлівых зборшчыкаў як ад “прэзыдэнта”, так і ад “апазыцыі”. Беларусам абрыдлі гэтыя шоў і гэтыя фізіяноміі. 9/8/2015 › Навіны Яны яго запрасілі, а ён пра іх выдаў Пайшоў каторы дзень “збору подпісаў” вядомага шоў. Нават у сталіцы ўсяго ў некалькіх месцах назіраецца стаяньне групак псэўдаапазыцыі, якая дзейнічае пад жульніцкім слоганам ад А. Лябедзькі – “Выборов нет, но выбор есть!” 9/8/2015 › Навіны Зянон Пазьняк аб высьпяваньні Незалежнасьці Беларусі Глядзець на: 8/8/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |