Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Запрашэньне да назіраньня

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ запрашае прыхільнікаў партыі прыняць удзел у назіраньні за колькасьцю выбаршчыкаў, што прышлі галасаваць на выбарчыя ўчасткі падчас выбараў, прызначаных на 11 кастрычніка 2015 г. Далей...

29/9/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Выступ Зянона ПАЗЬНЯКА з нагоды прыезду Пуціна і Лукашэнкі на сэсію ААН

Глядзец па спасылцы:

https://www.youtube.com/watch?v=GbTLT76_ynY&feature=youtu.be

28/9/2015 › Навіны



ЗША, Брытанія і Турцыя падрыхтавалі сірыйскіх ваяроў

Паўстанцы прайшлі падрыхтоўку ў лягеры на тэрыторыі Турцыі пад кіраўніцтвам амэрыканскіх, брытанскіх і турэцкіх інструктараў. Далей...

24/9/2015 › Навіны



Расейская база ў Беларусі

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін загадаў падрыхтаваць і падпісаць дамову аб будаўніцтве расейскай ваенна-паветранай базы ў суседняй Беларусі. Пра гэта паінфармавала агенцыя АР, якая зазначыла, што Беларусь дала зразумець, што не вітае расейскую базу на сваёй тэрыторыі. Далей...

24/9/2015 › Навіны



Cірыйская армія забіла цывільных людзей. Масква запэўнівае: Мы дапамагаем адпаведна

Дамаск, Масква. У панядзелак падчас абстрэлу сірыйскай арміі ў горадзе Алепа загінулі прынамсі 18 цывільных людзей. Дзесяткі асобаў, паводле сірыйскіх праваабаронцаў, былі паранены. Расейскі прэзыдэнт Пуцін у панядзелак запэўніваў ізраільскага прэм’ера, што Расея на Блізкім Усходзе дзейнічае адпаведна. Далей...

24/9/2015 › Навіны



У Расеі вынесьлі сэйф мітрапаліта РПЦ

У доме мітрапаліта Яраслаўскага і Растоўскага Панцеляймона (Анатоля Далганава) зьдзейсьнена шматмільённая кража. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў паліцыі Яраслаўскай вобласьці. Далей...

24/9/2015 › Навіны



Злачынствы камуністаў ня маюць тэрміну даўніны

Баўгарскі парлямант прыняў папраўку ў крымінальны кодэкс, якая адмяняе тэрмін даўніны для камуністычных злачынстваў. Новы закон дае магчымасьць аддаваць пад суд членаў камуністычнай партыі, адказных за забойствы, стварэньне лягяроў і перасьлед. Далей...

22/9/2015 › Навіны



“Для расейцаў вайна – звычайнае становішча”

Сірыйскія паўстанцы хутка перамелюць расейскіх наёмнікаў, якіх зараз імкнуцца вывозіць з Данбаса. Далей...

22/9/2015 › Навіны



“Маладых мужчын не было, бо ваявалі за сваю краіну”

Заснавальнік і старшыня Камітэта Польшча-Чачэнія, Ганаровы Консул Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя ў Польшчы Адам Бароўскі распавёў пра хвалю ўцекачоў, якія прыбывалі ў Польшчу ў 90-я гады: Далей...

22/9/2015 › Навіны



Барыс Акунін (Чхарцішвілі): Нетрываласьць

Ёсьць стары спосаб разабрацца ў якой-небудзь зьяве або пачуцьці, якое цяжка зразумець: зьняць усе другараднасьці і пакінуць адзін-адзіны код, адно слова, якім, як ключом, можна адчыніць гэтыя непадатлівыя дзьверы. Далей...

22/9/2015 › Навіны



Стварэньне міфалогіі

Калі людзі няшчырыя пачынаюць займацца мэмуарамі, то, зразумела, што па прыродзе сваёй яны проста няздольныя сказаць праўду. Тым больш, што як правіла гэтыя асобы маюць карпаратыўную адказнасьць за ўчынкі, словы і ўспаміны. Далей...

22/9/2015 › Навіны



Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ СЬЦЯГА І ПАГОНІ

19-ы верасень вялікі дзень для кожнага беларуса.19 верасьня 1991 года Вярхоўны Савет незалежнай Беларусі даў новую назву дзяржаы — Рэспубліка Беларусь, зацьвердзіў нацыянальна-гістарычныя сымвалы — Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня ў якасьці дзяржаўных сымвалаў краіны. Тады гэта было вельмі моцнае змаганьне дэпутатаў Народнага Фронту і ўсёй перадавой Беларусі з камуністычнай рэакцыяй. Далей...

22/9/2015 › Навіны



У памяць пра адраджэнца

Цяжкая хвароба веку забрала зь Беларусі яшчэ аднаго яе сына і адраджэнца — Уладзімера Ціхановіча сябра Cойму Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. На сьціплых, працавітых, разумных людзях трымаецца ўсялякая добрая справа. Далей...

22/9/2015 › Навіны



ЦІХАНОВІЧ Уладзімер Канстанцінавіч(1955 – 16.09.2015)

Пасьля цяжкой, працяглай хваробы памёр наш дарагі сябра Уладзімер Ціхановіч. Ён – з старэйшага пакаленьня фронтаўцаў, якія яшчэ маладымі людзьмі далучыліся да справы Адраджэньня Бацькаўшчыны і на працягу гадоў служылі ёй. Далей...

17/9/2015 › Навіны



Зянон ПАЗЬНЯК: Галоўнае не пусьціць рускую ваеншчыну ў Беларусь

(Вытрымкі з выступу Зянона Пазьняка на верасьнёўскім 2015 г.
Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Самае надзённае пытаньне, якое ўзьнікла даўно і актывізавалася ў апошнія дні — гэта планы Масквы і антыбеларускага рэжыму разьмясьціць на нашай зямлі рускую ваенную авіябазу ў Баранавічах. Прытым маскоўцы не хаваюуць, што павелічэньне ваеннай прысутнасьці Масквы ў Беларусі будзе, фактычна, абазначаць пачатак вайсковай акупацыі нашай краіны. Далей...

15/9/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АБ НЕКАТОРЫХ АСПЭКТАХ БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭНЬНЯ І ПАРАЗЫ РУСКАЙ ПАЛІТЫКІ

ГЭТА СЛОВА САКРАЛЬНАЕ.

Даўно заўважана, што нашы адвечныя ворагі на ўсходзе вельмі нэрвова ўспрымаюць усялякае ўспамінаньне пра нашу гістарычную дзяржаўную спадчыну – Вялікае Княства Літоўскае. Некаторыя маскоўцы ведаюць, што рэальна яны нічога ня могуць супрацьпаставіць усяму таму, што зьвязана з ВКЛ і Беларусяй. Далей...

15/9/2015 › Навіны

Камэнтаваць


ПРЭЧ ЧУЖЫЯ ВАЕННЫЯ БАЗЫ ЗЬ БЕЛАРУСІ!

У 2009 годзе Лукашэнка таемна ад Беларускага народа і ў абход Канстытуцыі дамовіўся ў Маскве з Пуціным аб стварэньні і разьмяшчэньні ў Беларусі пад Баранавічамі рускай ваеннай авіябазы са стратэгічнай авіяцыяй, якая можа выкарыстоўваць атамную зброю. Далей...

15/9/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Масква штурхае нашу краіну ў бок вайны

Верасьнёўскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

13 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, а таксама ягоны даклад – “Гэта слова сакральнае. Аб некаторых аспэктах беларускага Адраджэньня і паразе рускай палітыкі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Фронту і Партыі. Далей...

15/9/2015 › Навіны



Віктар Орбан: Не абаронім межы, станемся меншасьцю на нашым кантынэнце

У інтэрв’ю радыё Кошут на тэму дыскусій, якія адбыліся ў чацьвер у Брусэлі, прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан зазначыў, што існуе вялікая розьніца думак паміж Эўразьвязам і Вугоршчынай што да эмігрантаў, бо бальшыня лідэраў мяркуюць, што ўсіх трэба прыняць. Далей...

15/9/2015 › Навіны



„Квоты для імігрантаў – гэта ілюзія…”

Брусэль. На думку прэм’ера Вугоршчыны Орбана квоты рассяленьня ўцекачоў былі б “запрашэньнем” для імігрантаў. – Квоты – гэта ілюзія. Яны прывядуць толькі да большай колькасьці ахвяр, — сказаў Орбан на прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчаў з кіраўнікамі інстытуцый Эўразьвязу. Далей...

15/9/2015 › Навіны



« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2015
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024