Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: СЛАВА ВОРШЫ!

Дарагія землякі, дарагія беларусы!

Сёньня спаўняецца 501 год з таго часу, калі нашыя слаўныя рыцыры Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы разьбілі і зьнішчылі пад Воршай захопніцкае войска маскоўцаў. Гэтая перамога была важнай тады для нашай краіны і нашай гісторыі, бо яна на доўгі час спыніла пэрманэнтную агрэсію маскоўскай арды. Гэтая бітва ўвайшла ў гісторыю Эўропы і ў падручнікі па ваеннай справе як прыклад вайсковага майстэрства, бо беларускае войска было меншае амаль ў тры разы за маскоўскае, але ўшчэнт разьбіла васьмітысячнае збройнае скопішча маскоўцаў. Палова агрэсараў была зьнішчана, рэшта трапіла ў палон.

У наш цяжкі час, калі маскоўскі агрэсар напаў на Ўкраіну і рыхтуе захоп Беларусі, мы, беларусы, павінны асабліва памятаць подзьвіг нашых продкаў пад Воршай 8-га верасьня1514-га года. Нам і цяпер прыдзецца перамагаць маскоўскую авантуру меншымі сіламі. Таму рыхтуймася да абароны і барацьбы. Змагацца супраць агрэсара мы мусім такім жа чынам, як і агрэсар супраць нас. Гэта значыць, сілаю зброі.

Цяпер сыны Беларусі змагаюцца сумесна з украінцамі супраць маскоўскага войска і маскоўскай агрэсіі ў захопленым Данбасе. Хто здольны супраціўляцца ворагам і хто разумее чаму трэба супраціўляцца, хай едзе і дапамагае ўкраінцам, нягледзячы на цяжкасьці і абыякавасьць іхнай карумпаванай бюракратыі. Там павінна кавацца і нашае беларускае войска, якое зьмяце антыбеларускі акупацыйны рэжым разам зь яго ўблюдкамі, зь ягонай “апазыцыяй” і халуямі.

Недалёкі той час, калі ў шэрагах украінскіх змагароў зьявіцца свой Касьцюшка, які аб’яднае войска, ліквідуе карупцыйна-алігархічны рэжым і выкіне маскоўскіх акупантаў з украінскай зямлі

Перамога пад Воршай у 1514 годзе — гэта была перамога нашай агульнай дзяржавы над агульным ворагам. Цяпер наша Ворша наперадзе. Будучыня Беларусі і Ўкраіны будзе добрай і сьветлай і ворагі чалавецтва лягуць у руінах.

Жыве Беларусь! Слава Украіне! Вечная слава палеглым за нашу і вашу свабоду — беларускім героям Міхасю Жызьнеўскаму і Алесю Чаркашыну!

Віншую ўсіх з днём Беларускай вайсковай славы, 501-й гадавінай слаўнай перамогі пад Воршай над маскоўскім агрэсарам!

8 верасьня 2015 г. Зянон Пазьняк.

8/9/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2015
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024