Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Масква штурхае нашу краіну ў бок вайны Верасьнёўскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 13 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, а таксама ягоны даклад – “Гэта слова сакральнае. Аб некаторых аспэктах беларускага Адраджэньня і паразе рускай палітыкі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Фронту і Партыі. Ён адзначыў, што з усяе краіны паступае інфармацыя пра далейшае паглыбленьне сацыяльна-эканамічнага крызісу. Так, у Гомелі спынены “на тыдзень” (паводле фармулёўкі адміністрацыі) мясцовы Дрэва-апрацоўчы камбінат, адно з буйнейшых прадпрыемстваў гэтай галіны ў краіне. Работнікі накіраваныя дахаты без якіх-кольвечы выплат. Паўсюль не стае настаўнікаў і мэдработнікаў. Прадпрыемствы ня маюць абаротных сродкаў. Людзі ўсё часьцей задаюцца пытаньнем: колькі яшчэ будзе трымацца гэтае становішча. Многія робяць пэсімістычныя прагнозы. Рэжымная прапаганды ўжо ня дзейнічае на цьвярозых людзей. Патрыёты павінны тлумачыць беларусам, што мы – на сваёй зямлі, у сваёй дзяржаве – і менавіта народ, а не чужынская ўлада, павінен наладжваць дастойнае чалавечае жыцьцё, эканоміку, культуру ў сваёй краіне. Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі, што ў гарадах, мястэчках і ў вёсках людзі нават ня згадваюць “пра выбары”. Усе разумеюць, што гэта ёсьць жульніцкі спэктакль рэжыма, у якім усё заранёў вырашана. Галоўнай праблемай становіцца элемэнтарнае выжываньне беларусаў і іхніх сем’яў. Пакуль што людзі трымаюцца за свае працоўныя месцы, нават калі атрымоўваюць мізэрныя заробкі. “Падзарабіць” у Расею ўжо выбіраецца мала хто. У Расеі лютуе крызіс, і нават проста быць там для беларуса небясьпечна. Людзі, якія цікавяцца палітыкай і сочаць за падзеямі, падазрона ацанілі вяртаньне на палітычную арэну такіх фігур, як Статкевіч і Міхалевіч. Памятаючы дзейнасьць гэтых асобаў, шмат хто называе іх “правакатарамі”, разумеючы, што Масква можа выкарыстаць гэтых “лідэраў” у выпадку стыхійных народных пратэстаў. Яны зноў могуць завесьці беларусаў у рэжымную пастку і пад удар. Але гэтым разам не атрымаецца. У грамадзтве заўважылі штучную мітусьню псэўдаапазыцыі: узаемныя абвінавачваньні, хлусьню псэўда-БНФ, пазёрства і сумніўную ролю Т. Караткевіч. Апошнімі днямі беларусы са зьдзіўленьнем назіраюць за тым, як СМІ высоўваюць наперад у якасьці “дэмакратычнага палітыка” А. Лябедзьку, аднаго з тых, хто прывёў да ўлады цяперашні рэжым і быў асабістым прадстаўніком А. Лукашэнкі ў Вярхоўным Савеце. Аўтарытэту ў гэтай публікі няма і ўжо ня будзе. Сябры Сойму зазначылі, што Масква брутальна штурхае нашу краіну ў бок вайны з цывілізаваным сьветам, імкнецца навязаць беларусам свае ваенныя базы на беларускай тэрыторыі. Цяпер Масква, дамовіўшыся з Лукашэнкам, хоча стварыць саю ваенную авіябазу пад Баранавічамі. Нельга дазволіць, каб зьяўляліся ў Беларусі чужыя ваенныя базы. Нельга дапусьціць, каб наш народ, наша армія сталіся закладнікамі шалёнай імпэрскай палітыкі. Толькі цывілізаваная ліквідацыя прамаскоўскага рэжыму забясьпечыць мір і стабільнасьць у Беларусі. Сойм прыняў заяву “Прэч чужыя ваенныя базы зь Беларусі!” Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньні партыйнай працы. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 15/9/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |