Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПРЭЧ ЧУЖЫЯ ВАЕННЫЯ БАЗЫ ЗЬ БЕЛАРУСІ!

У 2009 годзе Лукашэнка таемна ад Беларускага народа і ў абход Канстытуцыі дамовіўся ў Маскве з Пуціным аб стварэньні і разьмяшчэньні ў Беларусі пад Баранавічамі рускай ваеннай авіябазы са стратэгічнай авіяцыяй, якая можа выкарыстоўваць атамную зброю.

Для Беларускага народу тады прыдумалі хлусьлівую вэрсію быццам бы аб запрашэньні размясьціць некалькі рускіх ваенных самалётаў на беларускім аэрадроме пад Баранавічамі дзеля ўмацаваньня бясьпекі краіны і мяжы.

Цяпер гэтая хлусьня выявілася ў Маскве, дзе ўжо падрыхтавалі дакуманты аб стварэньні рускай ваеннай авіябазы ў Беларусі і перадалі на подпіс Пуціну. Пры гэтым Масква цынічна прыадкрыла закулісьсе антыбеларускай зьдзелкі і заявіла аб узмацненьні рускай ваеннай прысутнасьці ў Беларусі і аб упэўненасьці, што дакуманты падпіша Лукашэнка ў “камфортнай абстаноўцы” (а ён ўсё падпіша).

Выявілася, што ўвесь гэты час схавана ад беларускай грамадзкасьці (і незаконна) пад Баранавічамі будавалі жылыя дамы для расейскага ваеннага пэрсаналу базы, іхных сем’яў, жонак і дзяцей. Гэтыя аб’екты ўжо амаль гатовыя. І ў гэты момант Масква зноў выйшла з пытаньнем аб авіябазе пад Баранавічамі, якое яны быццам бы яшчэ будуць вырашаць з Лукашэнкам.

Такім чынам адкрыта на вачах усяго Беларускага народа і за яго плячыма зроблена злачынная незаконная зьдзелка, паведамляецца аб уводзе чужой ваеннай сілы ў нашу суверэнную краіну. Масква пагражае Захаду і нашай Незалежнасьці, а таксама жыцьцю нашых людзей, бо калі Расея справакуе вайну з цывілізаваным сьветам, то ваенныя дзеяньні будуць разгорнуты на нашай тэрыторыі. Па рускіх ваенных абектах у Беларусі будзе нанесены ўдар у адказ (магчыма ядзерны). У выніку пацерпіць наш народ. Такое ня раз было ў жыцьці мінулых пакаленьняў.

У палітычным сэнсе план стварэньня рускай ваеннай авіябазы ў Беларусі абазначае падрыхтоўку расейскай ваеннай акупацыі нашай краіны па ўзору акупацыі Прыбалтыкі ў 1940 годзе.

Мы зьвяртаемся да ўсіх беларусаў, да ўсяго беларускага грамадзтва ўзьняць свой голас супраць здрадніцкай зьдзелкі антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі з Масквой аб рускай ваеннай авіябазе ў Беларусі. На тэрыторыі незалежнай Рэспублікі Беларусь ня можа быць ніякіх чужых ваенных базаў.

Прэч з планамі рускай ваеннай авіябазы пад Баранавічамі! Беларусы, падымайцеся ў абарону сваёй Айчыны і Незалежнасьці!

13 верасьня 2015 г.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (кіраўнік Зянон Пазьняк)

Ініцыятыва “Беларуская Салідарнасьць”

15/9/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2015
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024