Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: Галоўнае не пусьціць рускую ваеншчыну ў Беларусь (Вытрымкі з выступу Зянона Пазьняка на верасьнёўскім 2015 г. Самае надзённае пытаньне, якое ўзьнікла даўно і актывізавалася ў апошнія дні — гэта планы Масквы і антыбеларускага рэжыму разьмясьціць на нашай зямлі рускую ваенную авіябазу ў Баранавічах. Прытым маскоўцы не хаваюуць, што павелічэньне ваеннай прысутнасьці Масквы ў Беларусі будзе, фактычна, абазначаць пачатак вайсковай акупацыі нашай краіны. Злачынны рэжым спрыяе гэтай акупацыі, прымае ўльтыматыўныя ўмовы Масквы. Рускай авіябазы ў Беларусі не павінна быць. Ні законы, ні наша народная воля не дазваляе чужым войскам быць на нашай зямлі. Наша пазыцыя мусіць быць палітычна адзначана. Зараз агентура рэжыму і агентура Масквы пускаюць у Сеціве фальшывую хвалю псэўдааналітыкі і псэўдаразваг, як, маўляў, Лукашэнка будзе нібыта супраціўляцца такой маскоўскай палітыцы. Сярод рускай псэўдааналітыкі зьявіліся нават матэрыялы, дзе дапускаецца, што калі Пуцін аслабее, то Лукашэнка можа пайсьці на Захад у дэмакратыю, і нават у нацыяналізм. Усё гэта ёсьць праявы рускай гёбельсаўшчыны і інфармацыйнай вайны, накіраванай на абалваньваньне беларускага абываталя і штурханьне яго да падтрымкі Лукашэнкі, які Маскве ўвесь час патрэбны. Паўтару аксіёмы, нам даўно зразумелыя і вядомыя. Усё гэта варта ведаць, каб адэкватна разумець тое, што адбываецца ў Беларусі. Тут мы назіраем чарговы фарс пад назвай “выбары” і, зноў жа, рознае гаварэньне. Завершыцца гэты фарс банальна проста. Лукашэнка захавае сваю пасаду, а ў асяроддзі псэўдаапазыцыі, кантралюемай КГБ, адбудзецца карэктыроўка асобаў. Месца Мілінкевіча ў кантактах з Захадам зойме Тацьцяна Караткевіч (пры суправаджэньні А. Дзімітрава). Некалькі словаў пра байкот. Наша ідэя байкоту, якую мы даводзілі грамадзкасьці ад пачатку гэтага стагоддзя, дала адчувальны эфэкт толькі ў 2008 годзе. З таго часу на выбары прыходзіць у сярэднім ад 30 да 40 адсоткаў выбаршчыкаў (улічваючы прыгон). Тое самае будзе і цяпер. Як і раней, нашай партыі трэба наладзіць выбарачны кантроль за прыходам на галасаваньне і ўдзельнічаць у назіраньні за галасаваньнем. Пра байкот цяпер голасна кажуць амаль усе праціўнікі байкоту, якія крычалі супраць нашай партыі і гэтай ідэі ўсе папярэднія гады (пакуль Захад даваў грошы). І зразумела, што адбываецца прафанацыя канцэпцыі. Для іх байкот — гэта проста не пайсьці галасаваць. Яны ніколі ня стануць працаваць дзеля Беларусі, дзеля стварэньня антырэжымнага паралельнага нацыянальнага жыцьця грамадзтва. Для іх байкот — гэта толькі байкот галасаваньня, але не байкот рэжыму. Аднак, я лічу, што і тое ўжо добра, што галасаваць ня пойдуць, не захочуць быць ашуканымі. Можа зьявіцца пачуцьцё грамадзянскага гонару. У гэтым годзе мы вырашылі ўрачыста адзначыць Дзень Нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і Пагоні. Гэты дзень — 19 верасьня — будзе ў вольнай Беларусі прыгожым дзяржаўным сьвятам. Як і трэба было чакаць, рэжым не даў магчымасьці адзначыць сьвята. Таму неабходна знайсьці адпаведныя формы, каб гэтую падзею адлюстраваць і Дзень Сьцяга і Пагоні адзначыць. 13 верасьня 2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК 15/9/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |