Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Злачынствы камуністаў ня маюць тэрміну даўніны Баўгарскі парлямант прыняў папраўку ў крымінальны кодэкс, якая адмяняе тэрмін даўніны для камуністычных злачынстваў. Новы закон дае магчымасьць аддаваць пад суд членаў камуністычнай партыі, адказных за забойствы, стварэньне лягяроў і перасьлед. 22/9/2015 › Навіны “Для расейцаў вайна – звычайнае становішча” Сірыйскія паўстанцы хутка перамелюць расейскіх наёмнікаў, якіх зараз імкнуцца вывозіць з Данбаса. 22/9/2015 › Навіны “Маладых мужчын не было, бо ваявалі за сваю краіну” Заснавальнік і старшыня Камітэта Польшча-Чачэнія, Ганаровы Консул Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя ў Польшчы Адам Бароўскі распавёў пра хвалю ўцекачоў, якія прыбывалі ў Польшчу ў 90-я гады: 22/9/2015 › Навіны Барыс Акунін (Чхарцішвілі): Нетрываласьць Ёсьць стары спосаб разабрацца ў якой-небудзь зьяве або пачуцьці, якое цяжка зразумець: зьняць усе другараднасьці і пакінуць адзін-адзіны код, адно слова, якім, як ключом, можна адчыніць гэтыя непадатлівыя дзьверы. 22/9/2015 › Навіны Калі людзі няшчырыя пачынаюць займацца мэмуарамі, то, зразумела, што па прыродзе сваёй яны проста няздольныя сказаць праўду. Тым больш, што як правіла гэтыя асобы маюць карпаратыўную адказнасьць за ўчынкі, словы і ўспаміны. 22/9/2015 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ СЬЦЯГА І ПАГОНІ 19-ы верасень вялікі дзень для кожнага беларуса.19 верасьня 1991 года Вярхоўны Савет незалежнай Беларусі даў новую назву дзяржаы — Рэспубліка Беларусь, зацьвердзіў нацыянальна-гістарычныя сымвалы — Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня ў якасьці дзяржаўных сымвалаў краіны. Тады гэта было вельмі моцнае змаганьне дэпутатаў Народнага Фронту і ўсёй перадавой Беларусі з камуністычнай рэакцыяй. 22/9/2015 › Навіны Цяжкая хвароба веку забрала зь Беларусі яшчэ аднаго яе сына і адраджэнца — Уладзімера Ціхановіча сябра Cойму Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. На сьціплых, працавітых, разумных людзях трымаецца ўсялякая добрая справа. 22/9/2015 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |