Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Калі людзі няшчырыя пачынаюць займацца мэмуарамі, то, зразумела, што па прыродзе сваёй яны проста няздольныя сказаць праўду. Тым больш, што як правіла гэтыя асобы маюць карпаратыўную адказнасьць за ўчынкі, словы і ўспаміны. Хлусьлівая і несамастойная ўся іхняя карпарацыя, якую народ называе па-рознаму: псэўдаапазыцыяй, небеларускай псэўдажурналістыкай або “дэмСМІ”. Пад нагоду адна з такіх асобаў пачала ўспамінаць на хвалях Радыё Свабода, як яна была ў 1999 г. прэс-сакратаром у В. Ганчара, які тады быў альтэрнатыўным кіраўніком альтэрнатыўнага Цэнтрвыбаркама. А арганізоўвалі яны тады прэзыдэнцкія выбары. І вось што сказаў пра тыя “выбары” сёньняшні мэмуарыст дзеяч БАЖа Аляксандр Коктыш: “На пачатку 1999 году, дакладна ў лютым, як пачалася кампанія па падрыхтоўцы альтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбараў, Віктар Ганчар запрасіў мяне на пасаду прэсавага сакратара Цэнтравыбаркаму. Вярхоўны Савет 13-га скліканьня, які працягваў дзейнічаць у межах Канстытуцыі 1994 году, абраў Віктара Ганчара старшынёй Цэнтравыбаркаму і даручыў правядзеньне новых прэзыдэнцкіх выбараў. Улады гэтыя выбары не прызнавалі і ўсяляк ім перашкаджалі, але нешта атрымоўвалася. Ва ўсякім разе, згадваю, што мы некалькі разоў зьбіраліся, у асноўным у дамах за горадам. А першае пасяджэньне, памятаю, прайшло ўвогуле ў гатэлі «Арбіта», на другім паверсе, нават БТ там было і зрабіла пра нас рэпартаж. Зьмест я ўжо дакладна не згадаю, але зразумела, што нэгатыўны. “Былі сфармаваныя выбарчыя камісіі, кандыдатамі зарэгістравалі Зянона Пазняка і былога прэм’ера Міхаіла Чыгіра. Галасаваньне адбывалася па хатах: сябры камісіяў хадзілі са скрынямі па кватэрах. Але наколькі гэта было масава — не бяруся вызначыць. Памятаю, што як прэсавы сакратар я абвяшчаў выніковую лічбу, гэта недзе 3,5 мільёна выбарцаў, якія ўзялі ўдзел у выбарах, дакладнай лічбы я ўжо ня памятаю, і што гэтага аказалася недастаткова, каб выбары адбыліся. Пераможца, такім чынам, так і ня быў названы. А пасьля гэтага я сышоў з каманды — на тое былі ўласныя прычыны. — Як вы ацэньваеце тыя выбары: яны былі «фэйкам» ці сапраўдным народным волевыяўленьнем, якому перашкодзіла ўлада? — Увага сродкаў масавай інфармацыі была велізарная. Пра сябе скажу, што свой кавалак працы, здаецца, я адпрацаваў. У рэгіёнах актывісты зашавяліліся, зьявілася нейкая агульная аб’яднальная ідэя. А быў гэта посьпех ці правал? Як цяпер кажуць фэйк ці ня фэйк? Ані тое, ані тое. Гэта была публічная кампанія, якая камусьці раскрыла вочы, а з кімсьці абышлася жорстка”. Крыніца: http://www.svaboda.org/content/aliaksandar-koktys/27251980.html Трэба зазначыць, што тав. Коктыш ня толькі “адпрацаваў свой кавалак” у 1999 годзе. Ён працягвае “плённа” працаваць на тым жа кавалку – на “ніве” стварэньня пустых міфаў і фальшывых успамінаў. Фальшывая публіка (зь яе з часам вырасла “кагорта псэўдаапазыцыі”) была ўвесну 1999 года выслана ў інфармацыйную прастору для абалваньваньня людзей і дыскрэдытацыі Зянона Пазьняка, абвешчанага кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі. Побач з нашым нацыянальным лідэрам быў пастаўлены намэнклатуршчык М. Чыгір. Ды і ўся “выбарчая кампанія” павінна была насіць характар камэдыі і фарсу, каб пад сьмех і кпіны перамог Лукашэнка, а патрыётам і сп. Пазьняку дасталіся б ганьба і правал. Ні па якіх кватэрах ні зь якім скрынямі Коктыш і іншыя фальшывыя тады не хадзілі. Адпаведна не было ніякіх трох з паловаю мільёнаў прагаласаваўшых, якіх тав. Коктыш абвясьціў як сакратар. Была хлусьня і камэдыя. Ага, быў яшчэ стары, разьбіты аўтобус у Менску, фотаздымкі якога хлусьліва падаваліся па ўсіх шыротах у якасьці “аднаго з выбарчых участкаў, арганізаваных беларускай апазыцыяй” (на самой справе больш ніякіх “участкаў” нідзе не было). Пры самых аптымістычных падліках у гэтым паламаным транспартным сродку змаглі “прагаласаваць” ня больш за некалькі дзесяткаў чалавек. Назіраючы за гэтымі вадэвільнымі сцэнамі, Зянон Пазьняк прыняў рашэньне зьняць сваю кандыдатуру, фронтаўцы падтрымалі свайго Старшыню. Які вэрхал ушчалі тады коктышы і падобная публіка! У якіх толькі грахах яны не абвінавачвалі сп. Пазьняка! Спроба дыскрэдытацыі ў іх правалілася. Цяпер яны ня могуць успомніць тое і гэтае, нешта выдаюць пра “аб’яднаўчую ідэю” іхняга кіруемага рэжымам жульніцтва. Як бачым, міфалогія дае ім прыклад для сёньняшніх жульніцкіх дзеяньняў на чарговым электаральным шоў. Алесь Хадасевіч 22/9/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |