Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Барыс Акунін (Чхарцішвілі): Нетрываласьць Ёсьць стары спосаб разабрацца ў якой-небудзь зьяве або пачуцьці, якое цяжка зразумець: зьняць усе другараднасьці і пакінуць адзін-адзіны код, адно слова, якім, як ключом, можна адчыніць гэтыя непадатлівыя дзьверы. Я часта карыстаюся гэтым мэтадам у працы – напрыклад, калі трэба зразумець сутнасьць таго ці іншага пэрсанажу. Бывае, што ўжываю яго і ў жыцьці. Вось задаў сябе пытаньне: што такое ёсьць сёньняшняя Расея? Якім адзіным словам або паняцьцем можна найбольш дакладна перадаць маё цяперашняе адчуваньне ад яе? Які кампанэнт вызначальны, галоўны? І атрымалася, што код Расеі сёньня – “Нетрываласьць”. Вось пах, які зыходзіць сёньня ад краіны, вось пачуцьце, якое, па-мойму, маюць усе яе жыхары. Нібыта жывуць у зоне сэйсманебясьпекі. Тут, сапраўды, стала нетрывалым усё. Дзяржава, якая ці то захаваецца, ці то рассыпецца. Улада, якая ўвесь час палохае жыхароў і пры гэтым сама палохаецца ўласнага ценю. Стомлены ўладар, які пабудаваў сістэму, пры якой яму страшна сысьці ў адстаўку. Пераможцы, гаспадары жыцьця – усе гэтыя хапугі-чыноўнікі і “дзяржаўныя алігархі” – якія выдатна ведаюць, што ў любы момант могуць усё згубіць. Сярэднія і дробныя прадпрыймальнікі, ня ўпэўненыя, што змогуць пакінуць свой бізнэс і ўласнасьць дзецям. Служачыя, якія не разумеюць, што будзе заўтра зь іхняй працай, а пасьлязаўтра зь іхняй пэнсіяй. І мноства людзей, якія ня ведаюць, ці змогуць яны жыць ва ўласнай краіне або зьедуць. І “іскандэры” з “булавамі”, якім так сьмешна, што яны, мабыць, са сьмеху нікуды і не палятуць або палятуць не туды. І эканоміка, і нацыянальная валюта, і нафта з газам, і Каўказ. Усё нетрывалае, усё ненадзейнае. Ніхто не ладзіць доўгіх планаў. І больш за ўсё баяцца будучыні тыя, каму належыць цяпершчына. Барыс Акунін (Чхарцішвілі), пісьменьнік, Масква Пераклад з расейскай. 22/9/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |