Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Cірыйская армія забіла цывільных людзей. Масква запэўнівае: Мы дапамагаем адпаведна Дамаск, Масква. У панядзелак падчас абстрэлу сірыйскай арміі ў горадзе Алепа загінулі прынамсі 18 цывільных людзей. Дзесяткі асобаў, паводле сірыйскіх праваабаронцаў, былі паранены. Расейскі прэзыдэнт Пуцін у панядзелак запэўніваў ізраільскага прэм’ера, што Расея на Блізкім Усходзе дзейнічае адпаведна. Армія рэжыма Асада абстраляла кварталы, якія трымае апазыцыя. Шмат людзей хутчэй за ўсё яшчэ знаходзіцца пад руінамі дамоў. На квартал Шаар упала ракета тыпу зямля-зямля, а калі туды прыбеглі людзі, войска зноў абстраляла гэтае месца. Сірыйскі ўрад з 2011 года мае на сумленьні чвэрць мільёна забітых. Дванаццаць мільёнаў сірыйцаў з гэтай прычыны пакінулі дамы, а зь іх чатыры мільёны знаходзяцца па-за межамі. Расея ратуе Асада Расея пачала апошнімі тыднямі пасылаць у Сірыю ваенную тэхніку і спэцыялістаў ды хоча ўступіць у бой супраць тэрарыстаў. Групоўкі, што ваююць супраць рэжыму Башара Асада, паводле агенцыі Reuters, заяўляюць, што расейская інтэрвэнцыя ўзмацняе і працягвае канфлікт. На баку радыкалаў, якія ваююць супраць арміі на захадзе і поўначы краіны, ёсьць Фронт ан-Нусра. Ён адносіцца да Аль Каэды і ў яго шэрагах ваюе шмат замежнікаў, уключна з расейцамі і чачэнцамі. “Расейская інтэрвэнцыя павінна захаваць рэжым”, — сказаў абу Юсуф Мухаджыр, які ваюе ў вобласьці Латакіі, дзе расейцы будуюць базу. Масква заяўляе, што яе армія хоча дапамагчы Дамаску ў змаганьні супраць тэрарызма, каб забясьпечыць цэласнасьць Сірыі і запабегнуць катастрофе, якая пагражае ўсяму рэгіёну. CTK Пераклаў з чэшскай В. Буйвал. 24/9/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |