Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: НІХТО — НА ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ! Бальшыня беларусаў даўно зразумела, што выбараў няма, бо вынікі галасаваньня вызначаюцца не галасамі, а пратаколамі адміністрацыі, якія спускаюць у выбарчыя камісіі для выкананьня. На такіх фальшывых псэўдавыбарах выйграе толькі кандыдат рэжыму. Ніхто іншы у прынцыпе выйграць ня можа. Ісьці галасаваць на ашуканцкія псэўдавыбары ганебна і нельга, бо гэта значыць падтрымліваць ашуканцтва з боку рэжыму. Ня трэба галасаваць! Мусяць быць пустыя выбарчыя ўчасткі. Тады, калі рэжым сфальсіфікуе галасаваньне, усім будзе відаць яго ашуканцтва, бо галасаваньня не было. Вось гэтага байкоту найбольш баіцца рэжым і Масква, якая за ім стаіць. Масква зацікаўлена, каб сьвет прызнаў фальшывыя выбары ў Беларусі за сапраўдныя. Гэтым самым маскоўцы легалізавалі б лукашысцкі рэжым і дапамаглі б сабе ўзаконіць незаконныя дамовы з рэжымам Лукашэнкі і планы анэксіі Беларусі. У Маскве прыдумалі мэтад супраць байкоту выбараў. Гэты спосаб прадугледжвае стварэньне ілюзіі пэрсанальнай альтэрнатывы Лукашэнку з мэтай зацягнуць лёгкаверных людзей, якія расчараваліся ў рэжыме, на выбарчыя ўчасткі. Калі на ранейшых выбарах не было рэальнай пагрозы байкоту, тады рэжым дапускаў да галасаваньня мноства фіктыўных кандыдатаў ад псэўдаапазыцыі. Цяпер жа, акрамя двух дзяжурных праўладных дзівакоў (Гайдукевіча і Улаховіча), рэальна прысутнічае толькі адна асоба, якая нібыта супроцьстаіць Лукашэнку. Гэтая асоба — нікому раней не вядомая Тацьцяна Караткевіч. Зь яе і лепяць псэўдаальтэрнатыву Лукашэнку, каб заахвоціць крытычна настроеных да рэжыму людзей прыйсьці на галасаваньне. Гэтая кандыдат разумее сама і кажа ўсім, што выбары яна ня выйграе (бо выйграць фальшывыя выбары немагчыма). Але ў кожным выступе яна абяцае ўсяго нязбыўнага ўсім групам насельніцтва і шматкроць навязьліва і пастаянна запрашае людзей прыйсьці галасаваць за яе на выбарчыя ўчасткі. У гэтым і ёсьць асноўная роля Тацьцяны Караткевіч — роля галоўнага зазывалы на галасаваньне, а значыць рэальна — тут дзейнасьць на карысьць Лукашэнкі. Усё тут разьлічана на простых людзей, якія хочуць пераменаў, на спадзяваньні, што людзі слаба разьбіраюцца ў тым, што адбываецца, і зь лепшымі намерамі пойдуць галасаваць ды ў дваццаты раз наступяць на адны і тыя ж граблі. На фальшывае галасаваньне нельга хадзіць. Нельга слухаць зазывалаў рэжыму. Беларусам трэба жыць сваім розумам. Нельга дапамагаць узаконьваць нелегальны рэжым, які незаконна кіруе ўжо 21 год і загнаў краіну ў палітычны і эканамічны тупік. НІХТО — на фальшывыя выбары. 4 кастрычніка 2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК 5/10/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |