Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ШТО ТАКОЕ БАЙКОТ

У каторы раз мушу сказаць, наколькі важна адпаведна і рэалістычна ацэньваць сістэму і непрыяцеля, супраць якога ідзе грамадзкае змаганьне.

Аўтарытарная антыдэмакратычная сістэма стварае антыдэмакратычнае заканадаўства і рэпрэсуе людзей, як правіла, пасьля факту парушэньня гэтага антынароднага заканадаўства.

Аўтарытарная акупацыйная сістэма (такая, якая сфармавана ў Беларусі ў выніку ўнутранай прамаскоўскай акупацыі) стварае сваё акупацыйнае заканадаўства і рэпрэсуе людзей прэвентыўна перад магчымым парушэньнем гэтага звыродлівага заканадаўства. Гэта ёсьць характэрная акупацыйная палітыка, стан вайны супраць беларускай нацыі і яе насельніцтва, бо рэпрэсуюць нязгодных, якія яшчэ нават не парушылі акупацыйныя законы сістэмы.

Такое становішча (калі супраць палітычных апанэнтаў ніякія законы ня маюць значэньня і не прымаюцца рэжымам пад увагу) вымагае адпаведных спосабаў барацьбы з сістэмай, якія дазваляюць захоўваць і пашыраць нацыянальную, дэмакратычную і інтэлектуальную сілу народа, зьберагчы людзей ад рэпрэсіяў. Такім спосабам, прапанаваным і ўведзеным ў дзеяньне нашай народнай партыяй Народнага Фронту, зьяўляецца БАЙКОТ.

Байкот — гэта няўдзел у рэжымных мерапрыемствах і дзеяньнях акупацыйнай улады, пачынаючы ад фальшывых выбараў і канчаючы афіцыйнымі сьвятамі і рознымі кампаніямі, ініцыятывамі ды зборкамі. Байкот рэжыму — гэта перш за ўсё стварэньне альтэрнатыўнай, паралельнай, незалежнай ад улады міжлюдзкай сістэмы беларускага існаваньня. Тут і альтэрнатыўнае нацыянальнае навучаньне дзяцей, і супольнасьць беларускіх сем’яў, і альтэрнатыўная навука, пратэстнае мастацтва, салідарная праца, рэлігія, і нават сістэма абслугі і спажываньня — цэлы пласт беларускага жыцьця, які самакіроўна можа разьвівацца, байкатуючы афіцыйны рэжым і яго палітыку. Ідэалёгіяй байкоту зьяўляецца беларускае нацыянальнае асьветніцтва людзей, якое разьвіваецца насуперак антыбеларускай палітыцы ўлады.

Супраць палітыкі байкоту, (якую ад пачатку стагоддзя дэкляравала наша народная партыя Народнага Фронту КХП — БНФ) яра выступіў лукашысцкі рэжым, і асабліва яго псэўдаапазыцыя. Тым часам цяпер у сувязі з падтрымкай ідэі байкоту фальшывых выбараў у грамадзтве і ў сувязі са спыненьнем фінансаваньня псэўдаапазыцыі з Захаду і Усходу, яна раскалолася на дробныя кавалкі і ў бальшыні стала падтрымліваць байкот фальшывых выбараў.

У плане ацэнкі цяперашняга становішча тут факт станоўчы, але для псэўдаапазыцыі тымчасовы, бо байкот, палітыка байкоту — гэта ня толькі байкот выбарчага фарса, але байкот усёй антыбеларускай сістэмы акупацыйнай улады. Гэта абавязковае пазытыўнае дзеяньне па стварэньні паралельнага нацыянальнага існаваньня, пашырэньні нацыянальнай асьветы і ўзаемадапамогі беларускіх людзей.

Жыве Беларусь! Слава Айчыне!

4 кастрычніка 2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі — БНФ і БНФ “Адраджэньне”

5/10/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2015
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024