Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: КАБ ЛІКВІДАВАЦЬ АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ, ТРЭБА НАЗАПАСІЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ СІЛУ

(Паважаныя сябры, дадзены тэкст прапануецца выкарыстоўваць у якасьці ўлёткі. Для раздрукоўкі спампаваць тут:nazyjanalnyja-sily-2.doc)

Асаблівасьцю палітыкі агрэсіўнай расейскай дзяржавы зьяўляецца ілжывая прапаганда, інфармацыйная вайна і выкарыстаньне маніпуляцыйных тэхналёгіяў. Гэтая апошняя зьява небясьпечная для грамадзтва тым, што, выкарыстоўваючы найперш расейскае тэлебачаньне, непрыяцелі Беларусі імкнуцца ашукаць беларускіх людзей. І гэта ім часта ўдаецца. Тады людзі незаўважаюць прымяненьня супраць іх варожых маніпуляцыйных тэхналёгіяў. Асабліва такое назіраецца ў час выбарчых кампаніяў.

Выбарчая кампанія 2010 года ў Беларусі характэрызавалася, напрыклад, грандыёзнай правакацыяй у Менску. Спантанную дэманстрацыю пратэсту ачолілі функцыянеры спэцслужбаў, правакатары і безадказныя асобы, якія ноччу павялі масы людзей да Дому Ураду, дзе і была падрыхтавана правакацыя. Галоўнымі выканаўцамі гэтых маніпуляцый, на якіх ляжыць адказнасьць за наступствы правакацыі ёсьць два чалавекі: Андрэй Саньнікаў і Мікола Статкевіч.

Правакацыя мела катастрафічныя вынікі для Беларусі. Практычна, была зьнішчана і разгромлена ўся актыўная беларуская грамадзянская супольнасьць.
Непрыяцелі Беларусі з-за ўсходняй мяжы маюць доўгі вопыт палітычных маніпуляцыяў, дыверсіяў і закалатаў супраць народаў. Там заўсёды рыхтуюць шматварыянтны план на выпадак непрадбачанай зьмены абставінаў. Прыкметы такога падыходу мы назіраем і цяпер.
Асноўны тэхналягічны накірунак, які выкарыстоўвае рэжым у цяперашняй выбарчай кампаніі, — гэта імітацыя пэрсанальнай альтэрнатывы Лукашэнку на выбарах. Ролю псэўдаальтэрнатывы выконвае Тацьцяна Караткевіч. Мэта гэтай тэхналёгіі — з’агітаваць людзей на галасаваньне, завабіць іх на выбарчыя ўчасткі і не дапусьціць байкоту галасаваньня, бо ў выпадку байкоту і непрыходу людзей на галасаваньне фальсіфікацыя выбараў стане ўсім відаць. Рэжым баіцца нагляднага сьведчаньня пра ягонае ашуканцтва.

Адначасна рыхтуецца варыянт непрадбачаных абставінаў — дзеяньні, кшталту 2010 года, якія могуць стаць чарговай правакацыяй на вынішчэньне нацыянальных сілаў і грамадзянскай супольнасьці, якая крыху акрыяла пасьля разгрому 2010 года. З гэтай мэтай выгадна для рэжыму выпушчаны з турмы Мікола Статкевіч, сьцягнуты ў Менск Вячаслаў Сіўчык, і нават Міхалевіч ды іншыя майстры завесьці любую справу ў тупік. Гэтым яны ўжо пачалі займацца.
Тым часам маскоўская агентура пастаянна прагаворваецца (нават на лукашысцкім тэлебачаньні), што асноўныя падзеі пачнуцца пасьля выбараў. Такое можа быць блефам, які сьведчыць аднак пра намеры.

Беларусам, якія ўжо набылі сумны вопыт ад папярэдніх правакацыяў (асабліва ў 2006 і 2010 гадах, ад “плясканьня ў ладкі” і т. п.) варта быць абачлівымі ў адносінах з пэўнымі асобамі і з пэўнымі дзеяньнямі. Неабходна ствараць і зьберагаць сілы для барацьбы, але не пускаць іх пад разгром у самым зародку. З акупацыйным рэжымам змагаюцца сілай, а не дэманстрацыяй пазыцыі.

Зьбірайма сілы. Беражэм людзей. Пашыраем нацыянальныя ідэі вольнай Беларусі. Не паддаемся на правакацыі. Падрыхтаваўшы сілу і грунт, наблізім патрэбны час.

4 кастрычніка 2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі — БНФ і БНФ “Адраджэньне”

5/10/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2015
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024