Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Уцекачы маюць грошы…”

Кіраўнік МУС Нямеччыны Томас дэ Мэзьер у інтэр’ю ZDF вызначыў як сур’ёзную праблему знаходжаньне на тэрыторыі Нямеччыны вялікай колькасьці імігрантаў, незарэгістраваных уладамі. Паводле ягоных ацэнак, іх можа быць нават 290 тыс.

– Гэта вельмі сур’ёзная праблема – сказаў дэ Мэзьер у інтэрв’ю для вечаровага выпуска навін ZDF – другой праграмы грамадзкага тэлебачаньня. Кіраўнік нямецкага МУС зазначыў, што “на працягу гадоў уцекачы былі ўдзячныя за тое, што могуць знаходзіцца ў нас”. – Самы пыталіся, дзе знаходзіцца паліцыя, дзе фэдэральнае ведамства, прасілі, каб ім выдзелілі месца (у цэнтры для ўцекачоў) – прыгадаў ён.

– З таго часу сітуацыя зьмянілася, — дадаў міністар. Кіраўнік нямецкага МУС патлумачыў, што многія ўцекачы хочуць самастойна вырашаць, куды іх накіроўваць. – Пакідаюць цэнтар, замаўляюць таксі; маюць, што дзіўна, грошы, каб праехаць некалькі сотняў кілёмэтраў. Страйкуюць, бо ім не падабаецца цэнтар і не да смаку ежа. Бяруць удзел у бойках, — выказаў крытыку кіраўнік ведамства ўнутраных справаў.

Дэ Мэзьер падкрэсьліў, што гэтым заганным чынам паводзіць сябе меншасьць уцекачоў. – Мы, аднак, павінны выразна заявіць, што ад асобаў, якія прыязджаюць у Нямеччыну, мы патрабуем культуры прыстасаваньня. Яны павінны пагадзіцца на месца, у якое мы іх накіроўваем, павінны падпарадкавацца адпаведнаму працэсу (разгляду заявы на прытулак) і павінны прызнаць наш прававы лад, — заявіў ён.

Міністар прызнаў, што цэнтры для ўцекачоў у Нямеччыне перапоўненыя. – Я пра гэта ведаю, але такая ёсьць сітуацыя і гэта не ўдаецца зьмяніць. Прашу цярплівасьці, — сказаў палітык Хрысьціянска-Дэмакратычнага Саюза. Ён запэўніў, што ўлады ўсіх узроўняў прыкладаюць намаганьні, каб умовы, у якіх знаходзяцца ўцекачы, былі як мага лепшымі.

З дадзеных Ведамства ў справах Міграцыі і Уцекачоў вынікае, што да 290 тыс. імігрантаў яшчэ не былі зарэгістраваны. Акрамя таго, 275 тыс. даўнейшых заяваў на прытулак чакаюць на разгляд, часам па некалькі гадоў. Міністар замежных справаў Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў 1 кастрычніка ў Нью Ёрку, што з пачатку года ў Нямеччыну прыехалі 600 тыс. уцекачоў. Ранейшы прагноз МУС паказваў колькасьць уцекачоў за ўвесь сёлетні год як больш за 800 тыс.

arb

Пераклаў з польскай В. Буйвал.
Крыніца: польская газэта “Rzeczpospolita”, 2.10.2015
http://www4.rp.pl/Uchodzcy/310029952-Niemiecki-minister-Uchodzcy-maja-pieniadze-i-strajkuja.html

11/10/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2015
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024