Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Вугоршчына – гістарычны і крывавы бар’ер Пасярод міграцыйнага крызіса вугорскі ўрад абраў жалезную стратэгію, каб супрацьстаяць масаваму наплыву сірыйскіх уцекачоў на свае тэрыторыі. Урад паставіў загароджу на мяжы з Сэрбіяй і прыняў закон аб іміграцыі, які вызначае абмежаваньні і прадугледжвае пакараньне да трох гадоў турмы за незаконнае перакрочваньне межаў краіны. Гісторыя нібыта вярнулася ў пракляты цыкл. Апошнія дзеяньні Вугоршчыны нагадваюць сьвету, чаму гэтая краіна разглядалася на працягу шэрагу стагоддзяў разам з балканскімі краінамі як апошняя мяжа паміж Хрысьціянствам і Ісламам. У выніку ў тыя гады ўзьнікла адна з тагачасных армій, якая наганяла страх, і магчыма была адзінай, што здолела аказаць мінімальны супраціў наступу Атаманскай імпэрыі ў XVI стагоддзі. Гэтая крывавая варажнеча ўрэшце зрабіла пралом у Вугоршчыну. На самым пачатку ўздыму Атаманскай імпэрыі Папа Урбан V папрасіў валадароў Вугоршчыны, Сэрбіі, Босніі і Валахіі ўстаць адзіным фронтам супраць туркаў. Аднак, кааліцыя былі разгромлена ў бітве пры Марыцы (1363), што дазволіла мусульманам заняць Сафію, Ніш і Салонікі ў наступныя гады. У1389 г. баўгары і сэрбы пацярпелі яшчэ большую паразу ў Косаве, дзе сэрбскі кароль быў зьняслаўлены і пакараны сьмерцю разам з усёй сваёй сьвітай. Вынік змаганьня вызначыў пачатак турэцкага валадараньня на Балканах на працягу пяці стагоддзяў. Пад агульнай аблогай Вугоршчына засталася апошняй, хто перажыў разгром. Султан Баязэт нездарма паставіў перад сабой мэту да канца выпрабаваць магчымасьці вугорскага супраціву. Баязэт цалкам падпарадкаваў Сэрбію, захапіў Баўгарыю, узяў Афіны, пачаў аблогу Канстанцінопаля – які быў у руках Візантыйскай імпэрыі – у акупаваў горад-крэпасьць Нікапаль, што на Дунаі, разьбіўшы на прыканцы 14-га стагоддзя крыжацкае войска пад камандваньнем Жыгімонта Люксэмбургскага, Караля Вугоршчыны, а праз колькі гадоў імпэратара Сьвяшчэннай Рымскай Імпэрыі Германскай нацыі. Дзякуючы намаганьням Жыгімонта – які стварыў ваенны ордэн Цмока дзеля змаганьня з мусульманскімі ваярамі, — Вугоршчына і сам Канстанцінопаль чакалі апошняга ўдару. Але, амаль як падчас летняй навальніцы, войскі Баязэта былі сьцертыя з мапы мангольскімі войскамі начале з Тамэрланам. Атаманскі султан скончыў сваё жыцьцё ў маленькай клетцы, у якой манголы паказвалі ўсім захоплены трафэй. У 1453 г. Турэцкая імпэрыя ўрэшце ўзяла Канстанцінопаль і прасунула свае межы далей на Балканы. Аднак, падчас валадараньня султана Сулеймана “Цудоўнага” хрысьціянская Эўропа сапраўды атрамала перадышку. Пасьля ўзыходжаньня на трон Сулейман паслаў амбасадара на вугорскі двор з патрабаваньнем даніны ў абмен на спыненьне варожых дзеяньняў. Кароль Вугоршчыны адказаў на прапанову, адрэзаўшы пасланцу нос і вушы. Атаманскім адказам на зьнявагу быў напад на Белград, атака на Родас, які абараняў ваенны ордэн Рыцараў Сьв. Яна (якія пасьля свайго перамяшчэньня на Мальту атрымалі імя Рыцараў Мальтыйскага Ордэну), і зрабіў разгромны ход у Вугоршчыне ў бітве пры Мохачы, дзе страціў жыцьцё малады кароль Лаёш ІІ, жанаты на сястры Карласа І Іспанскага. Мохач, вялікая нацыянальная трагедыя Параза 1526 г. пры Мохачы, дасягнутая пры падтрымцы хаўрусьніцы туркаў Францыі, прывяла да зьнікненьня вугорскага каралеўства да 19-га стагоддзя. Яна была канчатковым ударам па адзінай дзяржаве, якая з пэўным посьпехам супраціўлялася турэцкаму наступу. 50 тысячаў вугорскіх ваяроў былі забіты. Туркі зрабілі палісад, на якім у якасьці папярэджаньня выставілі галовы 2000 палонных, сярод іх сямі біскупаў. Пісьменьнік 16-га стагоддзя Кемаль Паша Задх драматычна і вобразна апісаў сьмерць маладога Лаёша ІІ: “Гнаны жалезам ганьбы, ён кінуўся ў дасьпехах і на кані ў раку, дзе ўсё віравала ад тых, што павінны былі загінуць ў вадзе і агні”. Трон Лаёша Карлас І Іспанскі запатрабаваў для свайго брата Фэрнанда, любімага ўнука Фэрнанда “Каталіцкага”, а туркі і французы падтрымалі кандыдатуру Хуана Запольле, ваяводы Трансільваніі, новага Сувэрэна Вугоршчыны. Як зазвычай, турэцкая прапанова суправаджалася новым ваенным наступам, гэтым разам яны аблажылі Вену, якая выстаяла. Але гэта дало магчымасьць туркам захаваць каля сябе Запольле як караля Вугоршчыны, падпарадкаванай мусульманам. Поўнае вызваленьне краіны – дасягнутае ў шэрагу крывавых грамадзянскіх войнаў – адбылося толькі ў 17-м стагоддзі. Хаця працяглы крывавы аўстрыйскі рэжым не даў Вугоршчыне незалежнага існаваньня яшчэ на стагоддзі. Сэзар Сэрвэра Пераклаў з іспанскай В. Буйвал. 11/10/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |