Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Фіны кідаліся камянямі і пэтардамі Група з некалькіх дзесяткаў радыкалаў напала раніцай на поўдні Фінляндыі на аўтобусы, што перавозілі жадаючых атрымаць прытулак. Яны кідаліся камянямі і пэтардамі ў аўтобусы, якія накіроўваліся ў прыёмны цэнтар у Лахці. Фінскі ўрад выразна асудзіў напад. Паводле ВВС, на аўтобусы з 50 уцекачамі і супрацоўнікамі Чырвонага Крыжа напала група з 40-50 радыкалаў. У машынах, якія накіроўваліся ў былыя казармы, перабудаваныя ў дамы для ўцекачоў, былі таксама малыя дзеці. Падчас нападу ніхто не пацярпеў. Дзяржаўнае тэлебачаньне YLE апублікавала фотаграфію аднаго з дэманстрантаў, які меў на сябе строй, тыповы для Ку-Клукс-Клана і махаў фінскім сьцягам. Фінскі ўрад напад на уцекачоў востра асудзіў. “Гвалт і пагрозы непрыймальныя”, — заявіў прэм’ер Юха Сіпілэ. Супраціў уцекачам аказалі нядаўна і ў горадзе Торніа на поўначы Фінляндыі, дзе мясцовыя жыхары ўтварылі сымвалічны “жывы мур” супраць прыезда сотняў уцекачоў з Швэцыі. Сёлета ў Фінляндыю ўжо прыбыла 11000 жадаючых прытулка. За ўвесь мінулы год іх было толькі 3651. Найбольш уцекачоў накіроўваецца ў Фінляндыю з Ірака. Кашмар мульцікультуралізма? Прэм’ер мяркуе, што Фінляндыя з 5,5 мільёнамі жыхароў магла б стацца прыкладам у вобласьці міграцыі для астатняй Эўропы. Урад у сваёй заяве настойвае, што Фінляндыя ёсьць “міжнароднай, адкрытай і талерантнай краінай”, дзе бальшыня насельніцтва прымае імігрантаў. Ва ўрадзе, аднак, сядзіць таксама супрацьімігранцкая партыя Сапраўдныя Фіны, дэпутаты якой часта называюць цяперашнюю палітыку “кашмарам мульцікультуралізма”. Паводле абавязкавых квот, прынятых на гэтым тыдні міністрамі ўнутраных справаў у Брусэлі, на Фінляндыю прыпадае 1286 шукальнікаў прытулку. Фінляндыя падчас галасаваньня ўстрымалася, Грэцыя, Славакія, Вугоршчына і Румынія былі супраць. Намстаршыні Эўракамісіі Франс Цымэрманс нядаўна папярэджваў аб хвалі ультраправага экстрэмізма, якую выклікае цяперашні міграцыйны крызіс. “Пакуль мы ня знойдзем грунтоўнае рашэньне, мы будзем сьведкамі наступу скрайне правых сілаў”, — сказаў Цымэрманс. аle Пераклаў з чэшскай В. Буйвал. 11/10/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |