Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Рэжым Асада – царства сірыйскага гэбэ Роўна чатыры гады таму, калі толькі пачынала разгарацца сірыйская грамадзянская вайна, а плынь уцекачоў праз межы краіны была яшчэ ручаінай, фатограф Томас Карлсан і я знаходзіліся ў Рамтхэ, малым горадзе якраз на мяжы паміж Іарданіяй і Сірыяй. Мы меліся інтэрв’юіраваць сірыйскіх уцекачоў, але гэта было лягчэй сказаць, чым зрабіць. Нямногія з сьмялейшых распавядалі пра гвалт і перасьлед з боку службаў бясьпекі прэзыдэнта Башара аль-Асада, але ніколі яны не называлі свае імёны і яшчэ больш неахвотна дазвалялі фатаграфаваць сябе. Страх перад Мухабаратам, таемнай паліцыяй, мае глыбокія карані ў душах сірыйцаў. Мухабарат узьнік, калі партыя Баас захапіла ўладу ў Сірыі ў 1963 г. Партыя грунтавалася на арабскім нацыяналізме і сацыялізме ўсходніх дзяржаваў. Каб захаваць уладу, яна ў хуткім часе заснавала спэцслужбу на ўзор усходненямецкай Штазі. Калі Хафэз аль-Асад, бацька цяперашняга прэзыдэнта Башара аль-Асада, захапіў уладу ў Сірыі ў 1970 г., ён зрабіў Мухабарат яшчэ больш магутным і імкнуўся прасоўваць наперад людзей з уласнай этна-рэлігійнай групы – алавітаў. Башар аль-Асад, які заступіў на зьмену тату Хафэзу на прэзыдэнцкай пасадзе ў 2000 г., зрабіў мэтады службаў бясьпекі яшчэ больш “вытанчанымі”. Напярэдадні сірыйскага паўстаньня ў сакавіку 2011 г. Сірыя была паўнавартаснай стукацкай дзяржавай, якою ў прынцыпе на роўных кіравалі чатыры спэцслужбы і сам прэзыдэнт. Мухабарат меў філіі ў кожным горадзе, кожным мястэчку ў Сірыі, а таксама разгалінаваную сетку агентаў і інфарматараў. Мяркуецца, што кожны дзесяты сірыец – больш за два мільёны чалавек – так або інакш былі ўцягнутыя ў спэцслужбы. Трэба было ўлічваць, што зборшчыкі сьмецьця і парцье былі інфарматарамі Мухабарата. Усе тэлефонныя размовы можна было праслухоўваць, усе лісты ўскрываць. Была ўтворана атмасфэра страху і небясьпекі, — сказаў Жорж Сабра, вядучы сірыйскі апазыцыйны палітык, якога я сустрэў летась у Стакгольме. Сабра быў увязьнены восем гадоў у камэры 180 см даўжінёй і 70 см шырынёй. Ён, аднак, пазьбегнуў больш жорсткіх варыянтаў катаваньняў, пра якія “Цэзар” расказвае ў артыкуле Магнуса Фалькэхэда. Мухабарат дагэтуль мае сетку катоўняў у кантралюемых рэжымам раёнах Сірыі, што задакумэнтавана праваабарончай арганізацыяй Human Rights Watch. Сёньня сірыйскі народ ня мае страху перад апаратам бясьпекі. Сёньняшнія ўцекачы адкрыта і шчыра сьведчаць аб гвалце. Але за гэта яны заплацілі высокую цану. Надта высокую. Эрык Ольсан Пераклаў з швэдскай В. Буйвал. 11/10/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |