Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Адбылася рэжымная электаральная маніпуляцыя пад назовам “папярэднія выбары”. Нельга сказаць, каб гэтым разам яна была больш драматычнай або больш гвалтоўнай, чым раней. 13/10/2015 › Навіны Саша Сотнік: Расейцы – абсалютныя телегледачы Сустрэча ў Парыжы ў практычным сэнсе не прынесла ніякіх вынікаў. Тобок – селі, пагаварылі, Пуцін агледзеў свае пазногці, паўхмыляўся і зьнік за даляглядам. Гэта – ягоная звычайная тактыка. Мы ў Расеі зь ёю знаёмыя. Яна заключаецца ў зьнясільваньні праціўніка. Здавалася б, з табою і зносяцца, а практычных вынікаў – ніякіх. 13/10/2015 › Навіны Бачачы, як расейскія дзяржаўныя СМІ з насалодай смакуюць праблемы, якія перажывае Эўропа ў сувязі з нашэсьцем сірыйскіх уцекачоў, немагчыма паверыць, што Пуцін сапраўды хоча выратаваць сьвет ад ІДзІЛ. Наадварот, ІДзІЛ Пуціну пакуль быў вельмі выгадны. 13/10/2015 › Навіны Прарасейская акцыя ў цэнтры Кішынёва Цэнтар Кішынёва заблакавал прыхільнікі прарасейскіх партый, якія заявілі, што будуць пратэставаць таксама ў нядзелю. У ноч з пятніцы на суботу яны ўсталявалі дзесяць намётаў з аўтафургонаў. Яны выказваюць незадавальненьне цяперашнім кіраўніцтвам Кішынёва. 13/10/2015 › Навіны Хрысьціяне абураны выказваньнямі РПЦ Сірыйскія хрысьціяне, але таксама і вызнаўцы гэтай веры ва ўсім сьвеце, пратэстуюць супраць сьцьверджаньня расейскай Праваслаўнай Царквы аб тым, што Расея вядзе ў Сірыі “сьвяшчэнную вайну з тэрарызмам”. 13/10/2015 › Навіны Верагодна, што былі знойдзены парэшткі ракеты “Бук” у целах ахвяраў катастрофы самалёта МН17, — напісала галяндская агенцыя навінаў NOS. 13/10/2015 › Навіны Адзінства супраць расейскай агрэсіі Расейскія авіяналёты ў Сірыі прымусілі ўзаемна наблізіцца больш за 40 узброеных груповак разьяднанай апазыцыі супраць прэзыдэнта аль-Асада. 13/10/2015 › Навіны Больш сірыйцаў уцякае ад Асада, чым ад Ісламскай Дзяржавы Каля трох чацьвертых сірыйцаў, якія ідуць у Эўропу, уцякаюць ад бомбаў прэзыдэнта Башара аль-Асада, а не ад Ісламскай Дзяржавы (ІД). Толькі 8 адсоткаў зь іх мяркуюць застацца ў Эўропе. Гэта вынікае з дасьледваньня сярод 889 уцекачоў, якія нядаўна прыбылі ў Нямеччыну. Гэта было першае дасьледваньне такога кшталту. 13/10/2015 › Навіны Масква бамбавала сірыйскіх патрыётаў Стамбул (“Aftenposten”): Расейскія ваенныя самалёты мабыць бамбавалі лягер паўстанцаў, якіх навучала амэрыканскае ЦРУ напісала агенцыя навінаў Reuters. 13/10/2015 › Навіны Пасьля публічнай акцыі ў цэнтры Менску, што адбылася 4 кастрычніка пад кіраўніцтвам тандэма Статкевіч-Някляеў-Лебедько-Сіўчык, у Сеціве пакацілася інфармацыйная хваля. Вось прыклад: 13/10/2015 › Навіны Расейскі адмірал зьбірае наёмнікаў у Сірыю Масква. Кіраўнік абароннага камітэту расейскай думы адмірал Уладзімір Камаедаў заявіў у панядзелак, што ў шэрагах сірыйскіх урадавых войскаў, якія ваююць з “міжнароднымі тэрарыстамі”, могуць зьявіцца расейскія добраахвотнікі з досьведам баёў ва ўкраінскім Данбасе. 13/10/2015 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |