Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Адзінства супраць расейскай агрэсіі Расейскія авіяналёты ў Сірыі прымусілі ўзаемна наблізіцца больш за 40 узброеных груповак разьяднанай апазыцыі супраць прэзыдэнта аль-Асада. 41 паўстанцкая групоўка ў сумеснай адозве заклікалі краіны рэгіёна аб’яднацца і згуртавацца, каб супрацьстаяць расейскаму і іранскаму ўмяшальніцтву ў Сірыі. Сярод падпісантаў ёсьць моцная ісламісцкая групоўка Ахрар аль-Шам і многія групоўкі, якія ваююць пад эгідай сьвецкай Свабоднай сірыйскай арміі. Ахрар аль-Шам павязаны з Фронтам Нусра, які зьвязаны з Алькаідай. Але аль-Нусра няма сярод падпісантаў адозвы. Ісламскай Дзяржавы (ІД) таксама няма сярод іх. Расея распачала авіяналёты на баку прэзыдэнта Башара аль-Асада на мінулым тыдні. Расейскія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што яны атакуюць тэрарыстычную групоўку Ісламскую Дзяржаву (ІД). Але апазыцыя мяркуе, што атакі накіраваныя таксама супраць іншых паўстанцкіх груповак і што мэтай расейскіх атак ёсьць аслабленьне супраціву рэжыму аль-Асада. На мінулым тыдні паступілі таксама непацьверджаныя зьвесткі аб тым, што Іран паслаў сотні сваіх жаўнераў у Сірыю. У адозве паўстанцкія групоўкі крытыкуюць “расейскую агрэсію ў Сірыі і нахабную акупацыю краіны”, і сьцьвярджаюць, што падчас расейскіх авіяналётаў мэтай бомбавых удараў былі цывільныя аб’екты вакол горада Хомса. “Цывільныя людзі былі непасрэднай мэтай. Гэты мэтад нагадвае тактыку выпаленай зямлі, які Расея ўжывала ў былых войнах”, — цытуе Reuters адозву. Паўстанцкія групоўкі ўжо раней заклікалі краіны арабскага сьвету забясьпечыць іх зброяй, каб яны маглі супрацьстаяць расейскім авіяналётам, — піша Reuters. Але новая адозва выглядае на самую ўзгодненую акцыю з усіх папярэдніх. Томас Хол 13/10/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |