Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Бачачы, як расейскія дзяржаўныя СМІ з насалодай смакуюць праблемы, якія перажывае Эўропа ў сувязі з нашэсьцем сірыйскіх уцекачоў, немагчыма паверыць, што Пуцін сапраўды хоча выратаваць сьвет ад ІДзІЛ. Наадварот, ІДзІЛ Пуціну пакуль быў вельмі выгадны. Бо ісламісты пагражаюць варожаму для яго Захаду і дэстабілізуюць сітуацыю на нафтавым Блізкім Усходзе, тым сасмым замінаючы нафце і далей падаць у цане. Зусім ня дзіва, што яшчэ зусім нядаўна паводле паведамленьняў прэсы расейскія спэцслужбы з задавальненьнем сплаўлялі ісламістаў з Дагестана і іншых ісламскіх рэгіёнаў у Сірыю (самым клопату менш, а заходнім “сябрам” – новыя праблемы). У сірыйскай авантуры ад пачатку было некалькі мэтаў. Тактычна Пуцін спадзяваўся прадаць сябе Захаду як выратавальніка ад ІДзІЛ, дамагчыся адмены санкцый і прызнаньня анэксіі Крыма. Ужо зараз зразумела, што спроба вырашыць гэтую задачу правалілася. Сваёй акцыяй у Сірыі ён не палепшыў, а толькі парогшыў адносіны з Захадам. Нікога падмануць не ўдалося. Сем дзяржаваў, уключна з ЗША, Францыяй і Нямеччынай, ужо выказалі глыбокую заклапочанасьць расейскімі бамбардоўкамі і заклікалі іх спыніць. Асад заўжды будзе спрабаваць падставіць пад бамбардоўкі расейскай авіяцыі не ІДзІЛ, а іншыя антыўрадавыя групоўкі (каб канчаткова пасварыць Расею з ЗША і абараніць расейскімі штыкамі сябе ад амэрыканцаў). Так, мабыць, адбылося пры першым жа авіяўдары расейскіх самалётаў у Сірыі. У выніку канфлікт Расеі і Захада абвастрыўся і атрымаў новы “фронт”. Больш таго, сітуацыя ў Сірыі становіцца самай небясьпечнай крыніцай пагрозы новай сусьветнай вайны. Іншая задача Пуціна ў вайне – радыкальна ўзмоцніць ваенную прысутнасьць на Бліжнім Усходзе, расхістаць там сітуацыю яшчэ мацней, сфармаваць і ўзброіць магутную шыіцка-алавіцкую кааліцыю (Асад, Хэзбала, Іран, шыіцкая частка Ірака), сутыкнуць яе з суніцкім сьветам і зрабіць вайну на Бліжнім Усходзе глабальнай. Гэтая кааліцыя можа выступіць на баку шыіцкай меншасьці ў Савудаўскай Араваіі, справакаваць грамадзянскую вайну, якая насьпявае там ужо даўно, і ўмяшацца ў яе на баку шыітаў. Тады кошты на нафту рэзка падскочаць, а Расея стане замест дэстабілізаванай Савудаўскай Аравіі асноўным гульцом на нафтавым рынку. Ня думаю, што такое разьвіцьцё падзей рэальна (кааліцыя завязьне ў вайне ў Сірыі і Іраку), але расейскія ўлады, па ўсёй бачнасьці, на такі сцэнар разьлічваюць. Важней за ўсё, што гэтая інтэрвэнцыя – частка пуцінскай стратэгіі рэваншу ў Халоднай вайне, які прадугледжвае аднаўленьне статуса Расеі як звышдзяржавы, якая на роўных спрачаецца з ЗША за ўплыў у сьвеце. Гэтай стратэгіі наканаваны правал, таму што ў Расеі няма эканамічных рэсурсаў для яе рэалізацыі. Па гэтай жа прычыне наканаваны правал і ўсім канкрэтным дзеяньням, накіраваным на дасягненьне яе мэтаў, у тым ліку і цяперашняя сірыйская авантура. А цяпер аб тым, што рэальна прынясе Расеі сірыйская выправа Мальбрука-Пуціна. Авіяўдары – гэта толькі пачатак. Памятаем, што і ЗША ў В’етнаме пачыналі з гэтага. Ды й кіраўніцтва СССР, уводзячы “абмежаваны кантынгент” савецкіх войскаў у Аўганістан, не меркавала, што ён будзе ўдзельнічаць у буйнамаштабных ваенных дзеяньнях (гэтаму ёсьць пацьверджаньні ў мэмуарнай літаратуры). Вайну лёгка распачаць, але складана скончыць. Распачаўшыся, вайна пачынае разьвівацца паводле ўласных законаў, якія не залежаць ад волі яе ініцыятараў. Магу меркаваць аб наступным разьвіцьці падзей у Сірыі. Эфэкт расейскіх авіяўдараў будзе блізкі да нуля, але яны моцна раззлуюць ісламістаў супраць Расеі. Тыя пачнуць помсьціць, тэрарызуючы расейцаў у Сірыі і па ўсім сьвеце, да самай Масквы. Расея будзе наносіць удары ў адказ і праводзіць акцыі помсты. Для іх правядзеньня авіяцыі будзе недастаткова. Распачнецца сухапутная апэрацыя расейскіх войскаў у Сірыі (наогул безь яе у любым выпадку не абысьціся, бо наступ на Асада аднымі бамбардоўкамі не спыніць). Такім чынам Расея можа ўвязацца ў буйнамаштабную вайну, якая па сваіх наступствах для краіны будзе страшней за Аўганскую. Ігар Эйдман, Масква 13/10/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |