Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Саша Сотнік: Расейцы – абсалютныя телегледачы Сустрэча ў Парыжы ў практычным сэнсе не прынесла ніякіх вынікаў. Тобок – селі, пагаварылі, Пуцін агледзеў свае пазногці, паўхмыляўся і зьнік за даляглядам. Гэта – ягоная звычайная тактыка. Мы ў Расеі зь ёю знаёмыя. Яна заключаецца ў зьнясільваньні праціўніка. Здавалася б, з табою і зносяцца, а практычных вынікаў – ніякіх. Пуцін – вялікі майстар па “намотваньню кішак апанэнта”. У дадзеным выпадку сітуацыя “ні міру, ні вайны на Данбасе” яму выключна выгадная. Ён вырасьціў на гэтых тэрыторыях генэрацыю галодных адмарозкаў, для якіх забіць – усё адно, што засмажыць яечню. І цяпер ён будзе выкарыстоўваць гэта для падтрымкі сталай напружанасьці ў рэгіёне. Здавалася б, нішто ўжо не выбухае, але пах газу ў памяшканьні трывалы, і ляснуць можа ў любы момант. А накаляць сітуацыю ён цяпер стане палітычнымі мэтадамі. Расейцы – абсалютныя телегледачы. Іхняя памяць кароткая, як жыцьцё матылька. Усе іхнія думкі ўжо засяроджаны на “ваенных посьпехах” Расеі ў Сірыі. Мы грамім тэрарыстаў, мы – малайцы. А Україна – гэта ўсё ў былым жыцьці, забудзьцеся. У тэлевізары няма Украіны – значыць, яе ніколі і не было. Пуцін і ягоны рэжым ніколі ня стануцца дамоваздольнымі. Забудзьцеся пра гэта. Ягоны інтэрас адзін: вярнуць Украіну ў становішча краіны-сатэліта. А пасьля таго, што адбылося – яшчэ і адпомсьціць, “нахіліўшы” вашую краіну і паставіўшы яе ў такое зьневажальнае становішча, каб паказаць знутры Расеі: “Вось бачыце, да чаго прыводзяць розныя рэвалюцыі?” Ён зацікаўлены ў разбурэньні ладу жыцьця кожнага ўкраінца, у стварэньні невыносных умоваў. І зараз для яго – даволі спрыяльны час. Ён будзе выкарыстоўваць выбары ва Украіне для ўштурхоўваньня ў палітычнае поле сваіх людзей. Ён будзе займацца драбленьнем украінскага грамадзтва, імкнучыся перасварыць усіх з усімі. Выбарчы працэс і драбленьне – ягоны канёк, і забывацца пра гэта нельга. Прынамсі, у Расеі спэцапэрацыя па зьнішчэньню грамадзянскай супольнасьці пуціністам удалася бліскуча. Саша Сотнік, Масква 13/10/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |