Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Днямі сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне” Алесь Чахольскі атрымаў адразу дзьве позвы з аддзела прымусовага выкананьня Фрунзенскага раёна. Грамадзянін даведаўся (амаль праз год!), што яго судзілі і прысудзілі яму штраф. А менавіта, што 28 лістапада 2014 года суд Ленінскага раёна Менску пакараў яго штрафам у 4, 5 мільёна рублёў, а ў той жа дзень (!) суд Перашамайскага раёна сталіцы аштрафаваў яго на 3 мільёны рублёў. Сам сп. Чахольскі мяркуе, што магчымай падставай для даўніх судовых пакараньняў мог быць ягоны ўдзел у мэмарыяльных мерапрыемствах на Дзяды на пачатку лістапада 2014 года ў Курапатах і Лошыцы. Цікава, што справу аб выкананьні рашэньня судоў распачалі яшчэ 5 лютага 2015 года (!). Камэнтуючы падзеі, сп. Чахольскі заявіў журналістам: “Мяркую, што ў рэжыма бюджэт ужо зусім пусты. Вось зараз суды ды розныя структуры і атрымалі загад пільна пашукаць, з чаго можна было б атрымаць грошай. Але ў маім выпадку пратаколы не складаліся, я нічога не падпісваў, рашэньні судоў мне ніхто не дасылаў. Да таго ж, згодна з паперамі, суды адбыліся ў адзін дзень. Тобок ніхто нават не паклапаціўся, каб прыдаць усяму гэтаму праўдападобны выгляд. Ну сапраўды, як фізычна адзін чалавек можа адначасова апынуцца ў двух судах, што знаходзяцца ў розных канцах горада?” Патрыёт будзе абскарджваць рашэньні рэжымнага судзілішча. Алесь Хадасевіч 19/10/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |