Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Валенсія. Іспанская платформа ўцекачоў Red Espaňola de Inmigración падала заяву ў суд на арцыбіскупа Валенсіі Антоніа Канісарэса ў сувязі з ягонымі супярэчлівымі выказваньнямі пра хвалю ўцекачоў. Касьцельны дзеяч у сераду ў тэлевізійным інтэрв’ю папярэджваў, што хвалі ўцекачоў з ісламскіх краін могуць стацца для эўрапейскіх супольнасьцяў “траянскім канём”. Платформа, якая ёсьць сеткай недзяржаўных арганізацый, асудзіла словы Канісарэса як заклік да нянавісьці, якая вядзе да крыміналізацыі людзей, што ўцякаюць. “Гэтая інвазія эмігрантаў і ўцекачоў нясе небясьпеку”, — заявіў у перадачы публічнага іспанскага тэлебачаньня TVE духоўны, які, паводле агенцыі АРА, дадаў, што трэба задацца пытаньнем, да чаго дойдзе Эўропа праз колькі гадоў. Больш таго, толькі вельмі мала людзей сапраўды ўцякаюць ад вайны. “Таму мы мусім зважаць: З гісторыяй і тоеснасьцю народаў нельга гуляцца”, — дадаў Канісарэс. Словы арцыбіскупа выклікалі абурэньне таксама й часткі іспанскіх палітыкаў. Як няўдалыя і несалідарныя іх вызначыў мэр Валенсіі Жаан Рыбо, які лічыць, што яны да таго ж супярэчаць духу і працам папы Францішка. Мэр Барсэлоны Ада Калаў нават праз СМІ заклікала арцыбіскупа падаць у адстаўку з прычыны “выразна расістоўскіх” разважаньняў. Petit Press Пераклаў з славацкай В. Буйвал. 19/10/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |