Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Андрэй Пянткоўскі: Правал “Наваросіі” і вайна ў Сірыі Заявы паноў Захарчанкі і Платніцкага (ватажкоў ДНР і ЛНР, ад імя якіх прагучала заява аб адмене выбараў – “Апостроф”) нічога не азначаюць. Яны – несамастойныя людзі. Ім сказалі – яны паўтарылі. Перанесьці выбары ў ЛНР/ДНР Пуцін як “вялікі міратворац” абяцаў Франсуа Аланду і Ангэле Мэркэль яшчэ 2 кастрычніка ў Парыжы. Яму было вельмі цяжка, але ўсё ж ён здолеў угаварыць гэтых “правадыроў даведзеных да адчаю шахцёраў і трактарыстаў”, і я тыя пагадзіліся. І цяпер ён чакае ад Мэркэль і Аланда паслугі ў адказ, а менавіта, каб яны пераканалі Пятра Парашэнку і ўкраінскую ўладу ў цэлым прыняць нейкія новыя варыянты паправак у Канстытуцыю і закон аб адмысловым статусе (самакіраваньні акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай вобласьцяў – “Апостроф”), што задаволілі б пуцінскую інтэрпрытацыю Менскіх пагадненьняў. Пуцін пацярпеў вельмі сур’ёзную паразу ва Украіне. Усе гэтыя шалёныя ідэі “русского міра”, “Наваросіі”, выправы на Кіеў, на Марыюпаль, калідора да перашыйка (сухапутнага калідора ў Крым – “Апостроф”) сёньня ўжо адкінуты з прычыны іхняй відавочнай невыканальнасьці. Амбіцыі Пуціна становяцца ўсё больш сьціплымі і сьціплымі. Але ад сваёй стратэгічнай мэты – любымі сродкамі аслабіць украінскую дзяржаву і паставіць яе пад свой поўны кантроль – ён так і не адмовіўся. Сёньня ён адчайна намагаецца заштурхнуць “Лугандонію” як ракавую пухліну ў цела Украіны, каб праз яе сеяць хаос і блакаваць эўрапейскі вэктар разьвіцьця Украіны. Ён спрабуе спакусіць украінскае грамадзтва і кіраўніцтва ілюзіяй аднаўленьня тэрытарыяльна цэласнасьці: “Гэта ж вашыя тэрыторыі – забірайце іх! Разам з нашымі войскамі, што засталіся там, амнісьціраванымі бандытамі “матароламі” і “гіві”, разам з нашым кантролем на мяжы! Забірайце, каб я праз іх здолеў вызначаць увесь унутрыпалітычны працэс Украіны і яе зьнешнюю палітыку!” Самае цяжкое для ўкраінскай улады зараз у тым, што заходнія хаўрусьнікі, якія зрабілі шмат што для падтрымкі Украіны, будуць, на жаль, яе ў гэтым накірунку падштурхоўваць. Трэба тлумачыць ім, у чым на самой справе заключаецца сутнасьць плана Пуціна. Гэта сур’ёзная палітычная і дыпламатычная праца, якую мае Україна ў бліжэйшы час. Пуцін цікаўнасьці да Украіны не згубіць да апошняй гадзіны свайго палітычнага жыцьця. Ён хоча, каб гэтая цікаўнасьць да Украіны згубіла расейскае грамадзтва, сусьветная грамадзкая думка. Бо Пуцін пацярпеў паразу ва Украіне і вядзе ўжо ар’ергардныя баі з мэтай выратаваць свій твар. І ўся гэтая шалёная сірыйская авантура закручана ім з адзінай мэтай – рэзка зьмяніць парадак дня і паказаць расейскаму грамадзтву, які ёсьць наш правадыр яшчэ ого-го-го, як ён сьмела супрацьстаіць піндосам і паказвае ім кузькіну маць на зусім іншым фронце баявых дзеяньняў. Але і гэта ў яго ня надта атрымліваецца. Пасьля паразы ва Украіне ён падняў стаўкі і палез у Сірыю, а вось куды ён дзенецца, і як ён будзе павышаць стаўкі пасьля чарговага правалу ў Сірыі? Пуцін разьлічваў, і не без абгрунтаваньня, на даволі кволую рэакцыю амэрыканскай адміністрацыі. І ў цэлым так і адбылося: амэрыканцы самы заблыталіся на Блізкім Усходзе і ня маюць там выразнай стратэгіі дзеяньняў. Ужо кардынальна сапсаваны адносіны Расеі з Турцыяй і Савудаўскай Аравіяй. Эрдаган крайне зразумела выказаўся, што ён будзе проста састрэльваць расейскія самалёты, і Расея заплаціць за тое, што яна адмаўляецца ад дружбы з Турцыяй. Эрдаган не ўспамінаў, што Турцыя – член НАТО, а цяпер ён тэрмінова кінуўся ў Брусэль і нагадаў там, што паводле статута Альянс абавязаны абараняць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Турцыі. Аналізаваць, што там у галаве ў Пуціна, вельмі цяжка. Аналізаваць можна толькі вынікі ягонай бурлівай дзейнасьці. А вынікі заключаюцца ў тым, што ўсяго за некалькі дзён Пуцін мабілізаваў супраць сябе абсалютную бальшыню мусульманскага сьвету. І нічога добрага гэта яму не прынясе. Уся сірыйская авантура – гэта ягоная рэакцыя на паразу ва Украіне і на рост незадаволенасьці ягонага атачэньня. Для любога дыктатара зьнешнепалітычная параза заўсёды пагражае захаваньню ягонай улады. Акела прамахнуўся, і ў ягоным атачэньні непазьбежна паўстаюць пытаньні: а чаму мы павінны расплочвацца за ягоныя промахі? Пуцін адчуў гэтыя настроі і вырашыў рэзка зьмяніць парадак дня, пырскнуўшы ў вены “эліты” і грамадзтва ў цэлым новую конскую дозу імпэрскага наркотыка. Ён зрабіў зусім шалёную антызаходнюю прамову ў ААН і пачаў бамбаваць не ІДзІЛ, а атрады апазыцыі, якія падтрымліваюцца Захадам і ЗША. Гэтыя падзеі сёньня не выпадкова называюць другім Аўганістанам. Тыя ж абставіны – супрацьстаяньне з мусульманскім сьветам, абмежаваны кантынгент, пасланы чорт ведае куды. Прычым у выпадку з Сірыяй сітуацыя нашмат горшая. З Аўганістанам у нас прынамсі была агульная мяжа, а тут мы залезьлі за тры мора – Чорнае, Мармуровае і Сяродземнае. Ды й тая ж Турцыя можа зачыніць Басфор і Дарданэлы. Зусім непрадуманая з ваеннага і палітычнага пунктаў гледжаньня апэрацыя – гістэрычная рэакцыя на паразу ва Укріане. Мяркую, што вынік гэтай кампаніі будзе вырашаны значна раней, чым ў Аўганістане. Ломка ў расейскіх імпэрскіх наркаманаў настане не праз некалькі гадоў, а праз некалькі месяцаў. Андрэй Піянткоўскі 19/10/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |