Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Выратаваць ірацкіх хрысьціян

“Калі нас будуць працягваць рассеіваць, наша супольнасьць зьнікне”, — папярэдзіў Мансіеньёр Пэтрус Мушэ, арцыбіскуп Сірыйска-Каталіцкага Касьцёла ў Масуле. На працягу многіх месяцаў цэлымі сем’ямі хрысьціянскія ўцекачы штодня выпраўляюцца з Эрбіла ў Эўропу або Злучаныя Штаты. Праз адзін год бежанства іхняя сітуацыя застаецца складанай. Пэрспэктыва вярнуцца ў свае дамы з кожным днём аддаляецца, і яны рыхтуюцца правесьці другую зіму ў лягярох. “Сем’і разарваны, усё больш і больш сем’яў ад’язджаюць, а гэта неацанімая страта для нас”, – тлумачыць Мср Пэтрус Мушэ, робячы падлікі: “У нашай дыяцэзіі сёньня 12000 сем’яў, каля 50000 асобаў. Гэта ёсьць траціна ўсіх сірыйска-католікаў. Аднак калі мы будзем і надалей рассейвацца, наш народ зьнікне”.

Каб спыніць распад, Мср Мушэ сёньня абараняе радыкальнае рашэньне: “Вашы ўрады прымаюць нашы сем’і па жменьцы, вось і ўсё. А па-сапраўднаму, трэба дазволіць ім трымацца разам, пераязджаць па 400-500 сем’яў адразу. Згуртаваныя, яны будуць мацней, іхнія дзеці будуць вучыцца разам, яны змогуць размаўляць на сваёй мове і жыць у сваёй веры”. Такое рашэньне гучыць як нешта паваротнае, бо дагэтуль біскуп Масула і Карадоша заклікаў адно да таго, каб вернікі ўтрымаліся ў Іраку. Але мэта застаецца тая самая: дазволіць урэшце сем’ям вярнуцца ў свае вёскі, якія цяпер знаходзяцца пад кантролем Даэха. “Як толькі іхнія вёскі будуць вызвалены, яны б хацелі вярнуцца дахаты”, — запэўнівае Мср Мушэ. Біскуп абараняе сваю ідэю ва ўсіх установах замежжа. “У вас ёсьць пустыя вёскі ў Францыі. Прыміце нас да часу, пакуль ня будуць вызвалены нашы вёскі”, — запрапанаваў ён на гэтым тыдні на Кэ Д’Арсэ. Раней ён выказаўся ў гэтым сэнсе перад нямецкім парлямантам, у Канадзе… У Чэшскай Рэспубліцы прэм’ер-міністар узяўся прыняць 400 асобаў. Як абураецца Мср Мушэ: “Дагэтуль нічога ня зроблена для нас”.

Эдуар дзё Марэшаль

Пераклаў з французкай В. Буйвал.
Крыніца: французкая газэта “Le Figaro”, 9.10.2015
http://www.lefigaro.fr/international/2015/10/09/01003-20151009ARTFIG00011-irak-l-eveque-de-mossoul-appelle-a-un-accueil-massif-des-deplaces-chretiens.php

19/10/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2015
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024