Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Прарасейская акцыя ў цэнтры Кішынёва Цэнтар Кішынёва заблакавал прыхільнікі прарасейскіх партый, якія заявілі, што будуць пратэставаць таксама ў нядзелю. У ноч з пятніцы на суботу яны ўсталявалі дзесяць намётаў з аўтафургонаў. Яны выказваюць незадавальненьне цяперашнім кіраўніцтвам Кішынёва. 13/10/2015 › Навіны Хрысьціяне абураны выказваньнямі РПЦ Сірыйскія хрысьціяне, але таксама і вызнаўцы гэтай веры ва ўсім сьвеце, пратэстуюць супраць сьцьверджаньня расейскай Праваслаўнай Царквы аб тым, што Расея вядзе ў Сірыі “сьвяшчэнную вайну з тэрарызмам”. 13/10/2015 › Навіны Верагодна, што былі знойдзены парэшткі ракеты “Бук” у целах ахвяраў катастрофы самалёта МН17, — напісала галяндская агенцыя навінаў NOS. 13/10/2015 › Навіны Адзінства супраць расейскай агрэсіі Расейскія авіяналёты ў Сірыі прымусілі ўзаемна наблізіцца больш за 40 узброеных груповак разьяднанай апазыцыі супраць прэзыдэнта аль-Асада. 13/10/2015 › Навіны Больш сірыйцаў уцякае ад Асада, чым ад Ісламскай Дзяржавы Каля трох чацьвертых сірыйцаў, якія ідуць у Эўропу, уцякаюць ад бомбаў прэзыдэнта Башара аль-Асада, а не ад Ісламскай Дзяржавы (ІД). Толькі 8 адсоткаў зь іх мяркуюць застацца ў Эўропе. Гэта вынікае з дасьледваньня сярод 889 уцекачоў, якія нядаўна прыбылі ў Нямеччыну. Гэта было першае дасьледваньне такога кшталту. 13/10/2015 › Навіны Масква бамбавала сірыйскіх патрыётаў Стамбул (“Aftenposten”): Расейскія ваенныя самалёты мабыць бамбавалі лягер паўстанцаў, якіх навучала амэрыканскае ЦРУ напісала агенцыя навінаў Reuters. 13/10/2015 › Навіны Пасьля публічнай акцыі ў цэнтры Менску, што адбылася 4 кастрычніка пад кіраўніцтвам тандэма Статкевіч-Някляеў-Лебедько-Сіўчык, у Сеціве пакацілася інфармацыйная хваля. Вось прыклад: 13/10/2015 › Навіны Расейскі адмірал зьбірае наёмнікаў у Сірыю Масква. Кіраўнік абароннага камітэту расейскай думы адмірал Уладзімір Камаедаў заявіў у панядзелак, што ў шэрагах сірыйскіх урадавых войскаў, якія ваююць з “міжнароднымі тэрарыстамі”, могуць зьявіцца расейскія добраахвотнікі з досьведам баёў ва ўкраінскім Данбасе. 13/10/2015 › Навіны Зянон Пазьняк: ДЫЯЛОГ ПА СКАЙПЕ Пазваніў калега, гісторык літаратуры зь Менску. – Як ты адносішся да таго, што прэмію Нобэля аддалі рускай пісьменьніцы Алексіевіч? Гэта для беларускай культуры дадатна ці адмоўна? – У прынцыпе, зважаючы на асобу Алексіевіч, гэта адмоўна. Але тэарэтычна гэты факт можа стаць і дадатным. У залежнасьці ад таго, як Алексіевіч сябе будзе паводзіць. 11/10/2015 › Навіны Каталонія прагаласавала за набліжэньне да незалежнасьці Вялікая выбарчая перамога незалежніцкіх партый у іспанскім рэгіёне Каталоніі, якая можа стацца яшчэ адной эўрапейскай краінай. 11/10/2015 › Навіны Лукашысты зрабілі каляровы плакат. Разьвесілі па Беларусі. Гэта ня проста электаральны стэнд з інфармушкамі. Гэта – сьвятыня, алтар, матэрыялізаваны ідэал! Тут такі “згустак ідэй”, што артадаксальныя лукашысты павінны падаць перад агіт-манумэнтам на калені і сьпяваць гімны свайму пахану. 11/10/2015 › Навіны 30 верасьня Акружны адміністрацыйны суд горада Кіева задаволіў іскі Міністэрства юстыцыі і забараніў Камуністычную партыю Украіны (адноўленую) і Камуністычную партыю рабочых і сялян. 11/10/2015 › Навіны Расейцы разбамбілі цывільных жыхароў Лідэр сірыйскай апазыцыі на выгнаньні Халед Хаджа заявіў у сераду, што падчас бамбардоўкі расейскай авіяцыяй горада Хомса ў цэнтральнай Сірыі былі забіты 36 цывільных людзей, паведамляе AFP. 11/10/2015 › Навіны Прадуктовая блакада зноў вярнула Крым у мэдыязводкі, зь якіх ён амаль што зьнік год таму. І вярнуў яго туды той самы крымскататарскі Мэджліс, аб існаваньні якога расейскія ўлады доўгі час спадзяваліся забыцца. 11/10/2015 › Навіны Рэжым Асада – царства сірыйскага гэбэ Роўна чатыры гады таму, калі толькі пачынала разгарацца сірыйская грамадзянская вайна, а плынь уцекачоў праз межы краіны была яшчэ ручаінай, фатограф Томас Карлсан і я знаходзіліся ў Рамтхэ, малым горадзе якраз на мяжы паміж Іарданіяй і Сірыяй. 11/10/2015 › Навіны Фіны кідаліся камянямі і пэтардамі Група з некалькіх дзесяткаў радыкалаў напала раніцай на поўдні Фінляндыі на аўтобусы, што перавозілі жадаючых атрымаць прытулак. Яны кідаліся камянямі і пэтардамі ў аўтобусы, якія накіроўваліся ў прыёмны цэнтар у Лахці. Фінскі ўрад выразна асудзіў напад. 11/10/2015 › Навіны Вугоршчына – гістарычны і крывавы бар’ер Пасярод міграцыйнага крызіса вугорскі ўрад абраў жалезную стратэгію, каб супрацьстаяць масаваму наплыву сірыйскіх уцекачоў на свае тэрыторыі. Урад паставіў загароджу на мяжы з Сэрбіяй і прыняў закон аб іміграцыі, які вызначае абмежаваньні і прадугледжвае пакараньне да трох гадоў турмы за незаконнае перакрочваньне межаў краіны. 11/10/2015 › Навіны Кіраўнік МУС Нямеччыны Томас дэ Мэзьер у інтэр’ю ZDF вызначыў як сур’ёзную праблему знаходжаньне на тэрыторыі Нямеччыны вялікай колькасьці імігрантаў, незарэгістраваных уладамі. Паводле ягоных ацэнак, іх можа быць нават 290 тыс. 11/10/2015 › Навіны Пуцін можа паслаць расейскія войскі ня толькі ў Сірыю Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін можа выкарыстаць згоду заканадаўцаў на накіраваньне ўзброеных сілаў у замежжы ня толькі ў Сірыі, — папярэдзіў у сераду сакратар украінскай рады бясьпекі Аляксандр Турчынаў. 11/10/2015 › Навіны Саша Сотнік: Сірыя як дэтанатар распаду Расеі Балазе, Асад “папрасіў ваеннай дапамогі” у Пуціна. Той фармальна зьвярнуўся да Савета Фэдэрацыі па “дазвол”, і атрымаў яго. Расея ўступае ў вайну “За Сірыю, за Асада”. 11/10/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |