Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Слава слуцкім ваярам!

Сёньня мы адзначаем 95-ю гадавіну Слуцкага збройнага чыну – збройнага змаганьня нашых продкаў з маскоўска-бальшавіцкай навалай. Кожныя ўгодкі гэтай барацьбы прыносяць нам новыя думкі і шырэйшае асэнсаваньне той падзеі, асабліва ў сувязі яе з сучаснасьцю. Бо зьвер ня здох, не сядзіць у сваім маскоўскім логаве, але тэрарызуе народы, падпальвае новую сусьветную вайну. Далей...

30/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Патрыёты ўшанавалі памяць герояў Слуцкага Збройнага Чыну

0011.JPG
29 лістапада група сяброў і прыхільнікаў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ накіравалася на Случчыну. Да іх далучыліся сябры Партыі з Баранавічаў, Слуцка і Клецка, а таксама мясцовыя жыхары. Патрыёты наведалі месцы, зьвязаныя з падзеямі Слуцкага Збройнага Чыну: Грозаў, Семежава і Вызну (цяпер Чырвоная Слабада), дзе адбываліся баі Беларускай народнай арміі супраць расейскіх агрэсараў у лістападазе-сьнежні 1920 года. Далей...

30/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


«ЗАБІЦЕ ІХ!»

Слава Рабіновіч: Асінавы кол
Valentina Nikitina у камэнце пад адным з маіх нядаўніх пастоў
прывяла наступны адрывак/цытату:

“… У Ізраіле вязьні канцлягяроў сустракаліся з школьнікамі і распавядалі пра Галакост. Ну, як у нас вэтэраны сустракаюцца. Яны распавялі, потым настаўнік школьнікаў падымае і пытаецца ў іх, якія яны высновы зрабілі. Тыя граматна так адказваюць, што маўляў трэба шанаваць людзей, якія такія выпрабаваньні перажылі, цаніць мір на зямлі і ўсё такое. Далей...

30/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Віктар Сувораў: Калі народ не змагаецца за волю…

Калі б у 2013-2014 гадах я быў у Кіеве, абавязкава выйшаў бы на Майдан. Народ, які не змагаецца за сваю волю, незалежнасьць, гонар і годнасьць, не заслугоўвае добрага жыцьця. Побач з Украінай ёсьць вялізная “братэрская” краіна, дзе народ на вуліцу не выходзіць і таму ніколі нічога мець ня будзе. Далей...

30/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Хімеры

Назіраньні за дзеяньнямі кароннага Папа-Гапона дазваляюць зрабіць пэўныя высновы. Рэжысёры спэктакля “Статкевіч і кампанія” абралі стылістыку, блізкую да гандзізма, але ў незвычайна вясёлай і аптымістычнай трактоўцы. Далей...

30/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


“Русский мир” сьмярдзіць далёка

Радыё Свабода паведаміла 23 лістапада: “Анхэла Эсьпіноса прэзэнтавала ў Менску кнігу беларускамоўных вершаў і распавяла пра тое, як сутыкнулася зь беларусафобіяй у Гішпаніі”. Далей...

30/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Расейскія вайскоўцы ня хочуць на вайну ў Сірыю

Масква. Невялікая група расейскіх вайскоўцаў падала скаргу ў вайсковую пракуратуру ў сувязі з намерам паслаць іх у Сірыю, дзе іх могуць накіраваць у бой супраць паўстанцаў. Далей...

30/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


ПАТРЫЁТЫ АДЗНАЧАЦЬ УГОДКІ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ НА СЛУЧЧЫНЕ

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правядзе мэмарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне ў гонар 95-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну 1920 года. Далей...

27/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ АРЫШТАВАЎ КНІГУ ПРА КУРАПАТЫ

У кастрычніку на Берасьцейскай мытні арыштавалі кнігу Зянона Пазьняка і Валеры Буйвала “Абарона Курапатаў. Народны Мэмарыял” і кнігу Зянона Пазьняка “Добрая Фатаграфія”. Задэкляраваныя кнігі (2 экз.) адабралі ў спадара Аляксандра Чахольскага, адказнага сакратара Управы КХП — БНФ, і накіравалі на рэжымную экспэртызу. Далей...

26/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


ПРЭЗЭНТАЦЫЯ НОВЫХ ВЫДАНЬНЯЎ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА

Зянон Пазьняк надрукаваў факсімільнае выданьне 1-й часткі вядомай працы Аўгена Калубовіча “Мова ў гісторыі Беларускага пісьменства”. — Мюнхен, Лёндан, 1974-1975. Факсімільная кніга выйшла ў лістападзе ў выданьні “Беларускіх Ведамасьцяў”. 7-га лістапада адбылася яе прэзэнтацыя ў Вільні. Далей...

18/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: Актывізацыя рэакцыі

(Выступ на лістападаўскім 2015 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Зноў пачаўся пэрыяд, калі ў нашым прыдушаным апатычным грамадзтве стала адчувацца неўсьвядомленае чаканьне пераменаў. Гэта зусім не азначае, што такія палітычныя перамены пачнуцца, бо ў краіне няма моцнай арганізаванай сілы, здольнай на салідарнае рушэньне. Але аб’ектыўна мусіла б зьявіцца запатрабаваньне. Гэтая магчымасьць павінна таксама ўлічвацца. Як на мой погляд, яна ўлічваецца найперш тымі, хто працягвае нашае нацыянальнае зьнішчэньне. Далей...

16/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Устаць усім народам супраць разбурэньня краіны

Лістападаўскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

15 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, – “Актывізацыя рэакцыі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту. Далей...

16/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Што гэта з псэўдамі?

У “дэмСМІ” зьявілася новая тэндэнцыя – паведамляюць пра “рэформы”. Слова гэтае вельмі ёмістае і грунтоўнае. Можа антыбеларускі рэжым пачаў рэфармавацца? Можа зажывем урэшце? Ажно не, гэта яны так пра даўно знаёмых псэўдадзеячыкаў падстаўной псэўдаапазыцыі. Далей...

16/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Дзень Лачплэсіса – сьвята вайсковай славы Латвіі

Прамова Прэзыдэнта Латвіі Раймонда Вэяніса на вайсковым парадзе ў Рызе,
каля Помніка Волі

11 лістапада – гэта сьвята. Гэта сьвята, калі мы ўшаноўваем латышскіх ваяроў, што ў Вызвольным змаганьні абаранілі новаствораную Латышскую дзяржаву. У гэтым сьвяце наш гонар за сьмеласьць і мужнасьць абаронцаў нашай дзяржавы. Гэта ёсьць дзень, калі мы, бачачы ў вачах кожнага ваяра сапраўдную рашучасьць бараніць сваю дзяржаву, знаходзім душэўны спакой і адчуваем натхненьне. Далей...

16/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


97 гадоў таму Польшча аднавіла незалежнасьць

11 лістапада 1918 г. Рэгэнцыйная Рада перадала Юзэфу Пілсудскаму вайсковую ўладу і вярхоўнае камандваньне над падпарадкаванымі ёй польскімі войскамі. У той самы дзень немцы падпісалі пагадненьне аб спыненьні агню, якім была завершана І сусьветная вайна. Пасьля больш за 120 гадоў Польшча аднаўляла незалежнасьць. Далей...

16/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Як Расея “выйграла” Алімпіяду ў Сочах

WADA абвінаваціла расейскія ўлады ва ўмяшальніцтве ў працу антыдопінгавай лабараторыі ў Маскве, што, на думку агенцыі, прывяло да прыхоўваньня станоўчых пробаў спартоўцаў. Далей...

16/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Пайшла тэма…

Літаральна апошнімі днямі ў “дэмСМІ” пайшла новая тэма. Аб тым, як Расея захопіць нашу Беларусь і як “у Беларусі няма шансаў”. Пад гэта спачатку падключылі нейкага ўкраінскага экспэрта (хочацца спытаць, а ці быў ён калі-небудзь у нашай краіне?), а 9 лістапада падаў голас Дз. Арэшкін. Далей...

16/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Андрэй Піянткоўскі: Выратаваць шэрагоўца Пуціна

Тэракт 31 кастрычніка, хто б яго ні арганізаваў, зачыніў для Пуціна сірыйскую пастку.

Пасьля таго, як авантура “Русского міра” і “Наваросіі” правалілася, яму было неабходна тэрмінова памяняць тэлевізійны парадак дня. Ён хату пакінуў, пайшоў ваяваць, каб зямлю ў Алепа шыітам аддаць. Але цяпер усім стала зразумела, што кошт ягонай бессэнсоўнай заморскай выправы будзе вялізным. Далей...

16/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Дзяды. Шэсьце і мэмарыяльны мітынг у Лошыцы

8 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ людзі сабраліся на ўскраіне Менску, каб працягнуць мэмарыяльныя мерапрыемствы ў памяць Дзядоў. Нягледзячы на сьцюжу і дождж беларусы пайшлі шэсьцем пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі, гукаючы покліч “Жыве Беларусь!”. Далей...

12/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Лошыцкі яр, 2015 год

Паважаныя землякі!
Спадарыні і спадары!

Сёньня мы працягваем адзначаць нашыя Дзяды. Нашыя Дзяды, якія зьвязаныя з мартыралогам беларускага народа. Мы ня мусім ніколі забыць тое, што тварылі ўсходнія варвары на нашай зямлі. Інакш усё паўторыцца. Наша памяць абараняе нас. Людзі, якія памятаюць сваю гісторыю, маюць будучыню. Далей...

12/11/2015 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2015
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024