Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
КГБ і інвазія ў Чэхаславакію 1968 года У жніўні 1968 года савецкія спэцслужбы планавалі зьдзяйсьненьне замахаў на некалькіх расеяк, жонак чэхаў. Такім чынам КГБ хацеў здабыць аргуманты для ўвядзеньня войскаў Варшаўскай Дамовы ў Чэхаславакію. Кулісы дзейнасьці КГБ у Чэхаславакіі апісаў праф. Мікіта Арлоў, віцэ-старшыня арганізацыі “Мемориал”, якая змагаецца ў Расеі за захаваньне правоў чалавека. Ён апублікаваў гэта ў зборніку, выдадзеным Інстытутам Нацыянальнай Памяці Польшчы, — “Інвазія ў Чэхаславакію 1968. Расейская пэрспэктыва”. Ужо ўвесну 1968 года тадышні кіраўнік КГБ Юры Андропаў паслаў у Чэхаславакію свайго агента Міхаіла Сагатэляна. Той афіцыйна прадстаўляўся як асістэнт рэдактара замежнага аддзелу газэты “Известия”, а ў сапраўднасьці сустракаўся з многімі прадстаўнікамі чэхаславацкіх уладаў і даваў справаздачы ў Маскву. На гэтай аснове КГБ падрыхтаваў прапановы дзеяньняў, якія трэба было прадпрыняць савецкім сакрэтным службам перад уваходам войскаў у гэтую краіну. Разам з тым павінны былі быць разгорнуты дэзінфармацыйныя дзеяньні, мэтай якіх была б прэзэнтацыя законных чэхаславацкіх уладаў як прадстаўнікоў контррэвалюцыі. Ужо ў красавіку 1968 г. дадатковыя супрацоўнікі ўмацавалі базу КГБ у Чэхаславакіі. Яны дзейнічалі між іншым пад прыкрыцьцём журналістаў (у гэтай групе былі Георгі Фідашын, намесьнік кіраўніка агенцыі “Новости” і Аляксандр Аляксееў, які раней быў сярод іншага на Кубе, а потым у Перу і Чылі). Незалежна ад гэтай групы ў Чэхаславакію накіравалі групу так званых нелегалаў, тобок шпіёнаў, якія пражывалі за мяжой па сфабрыкаваных дакумантах. На берагі Влтавы паслалі групу турыстаў, бізнэсоўцаў, студэнтаў сярод іншага з Нямеччыны, Аўстрыі і Швэцыі. Яны павінны былі наладзіць кантакт з прадстаўнікамі апазыцыі. Мэтай было сабраць доказы кантактаў чэхаславацкіх апазыцыянэраў з Захадам. Гэтая сакрэтная апэрацыя мела крыптонім “Прагрэс”. Наступная сакрэтная апэрацыя атрымала крыптонім “Хадакі”. Савецкія агенты павінны былі фабрыкаваць доказы, якія б сьведчылі аб тым, што чэхаславацкая апазыцыя рыхтуецца да ўзброенага перавароту. “У рамках гэтай дзейнасьці знаходзілі “таемныя арсэналы”, распаўсюджвалі ўлёткі з заклікам скінуць урад і да т.п. КГБ распрацаваў нават план забойства некалькі расеяк, якія пабраліся былі з чэхаславацкімі грамадзянамі – адказнасьцю за гэтыя злачынствы павінны была быць абцяжараны контррэвалюцыянэры, каб такім чынам выклікаць грамадзкія закалоты” – апісвае праф. Пятроў. Пра дзейнасьць КГБ ўспомніў сярод іншых былы карэспандэнт “Известий” у Празе Уладлен Крывашэеў, якому дадалі былі асістэнта. Праз пэўны час ён здагадаўся, што гэта быў супрацоўнік савецкай службы бясьпекі. Гэта здарылася, калі машына, на якой ён езьдзіў, была заўважана на месцы, дзе быў знойдзены мяркуемы арсэнал зброі чэхаславацкай апазыцыі (там знайшлі некалькі пісталетаў і гранат). Паведамленьні пра антырасейскія правакацыі, зьбіраньні зброі апазыцыяй (гісторыкі не пацьвердзілі факта, што хто-кольвечы з тых дзеячаў арганізоўваў арсэналы), а таксама пра мяркуемую падрыхтоўку войскаў НАТО да ўступленьня ў Чэхаславакію прывялі да таго, што ўлады Савецкага Саюзу, Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі, ПНР, Баўгарыі і Вугоршчыны прынялі рашэньне здушыць “Пражскую Вясну” і ўступіць у Чэхаславакію. Гэта здарылася ў ноч з 20 на 21 жніўня 1968 г. Разам з войскамі Варшаўскай Дамовы ў Чэхаславакіі зьявіліся апэратыўныя групы КГБ (адна дзейнічала ў Празе, другая ў Братыславе). У гэтую краіну накіравалі генэралаў КГБ Мікалая Захарава і Георгія Цынёва. Падрыхтаваныя імі справаздачы аб настроях у краіне, акупаванай чужымі войскамі, траплялі ў Маскву. КГБ галоўным чынам праводзіла контрвыведчыя дзеяньні. Спэцгрупы службы бясьпекі дзейнічалі ў Чэхаславакіі да сакавіка 1970 г. У ліпені 1971 г. за ўзорнае выкананьне службовых абавязкаў падчас чэхаславацкіх падзей высокія ўзнагароды атрымалі 90 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнікі савецкай амбасады, журналісты і 20 супрацоўнікаў КГБ. Апэрацыя “Дунай” — менавіта такі крыптонім было нададзена інтэрвэнцыі краін Варшаўскай Дамовы ў Чэхаславакію з мэтай спыненьня палітычных рэформаў улады, якую ўзначальваў Аляксандр Дубчэк. У апэрацыі ўзялі ўдзел жаўнеры Савецкага Саюза, Баўгарыі, ГДР, Вугоршчыны і Польшчы. Савецкая армія выйшла з гэтай краіны толькі ў 1991 г., а астатнія праз колькі тыдняў пасьля пачатку інвазіі. Чэшскія гісторыкі ацэньваюць колькасьць жаўнераў, якія ўварваліся ў Чэхаславакію, у 400 тысячаў (сярод іх 300-350 тысячаў жаўнераў Савецкай Арміі). Паводле найноўшых дадзеных, падчас акупацыі Чэхаславакіі войскамі Варшаўскай Дамовы загінула прынамсі 122 чэхі і славакі. Палова зь іх была ахвярамі дарожных здарэньняў з удзелам вайсковай тэхнікі, астатнія загінулі ад куль жаўнераў акупацыйных армій. З 21 жніўня па 20 верасьня 1968 г. загінула прынамсі 12 савецкіх жаўнераў. Страты польскай арміі – 10 забітых. Яны загінулі ў асноўным у выніку неасьцярожнага абыходжаньня са зброяй альбо ў дарожных здарэньнях. Марэк Казубал http://www4.rp.pl/Swiat/311079948-KGB-mialo-mordowac-Rosjanki.html 12/11/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |