Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сірыйская вайна як расейская выставачная вітрына

На ракетных заводах Урала
працуюць у тры зьмены

Пасьля 2000 бомбавых налётаў у Сірыі расейскія збраёўні вымушаны працаваць круглымі суткамі.
Шэраг расейскіх збраёўняў, якія прадукуюць ракеты, праз кароткі час былі вымушаны перайсьці на працу ў дзьве і тры зьмены, каб выдаваць дастатковую колькасьць зброі.
- Усе працуюць для фронта, піша фэдэральная агенцыя наваінаў ФАН.
- Прычына ў тым, што вырас попыт на зброю ў сувязі з апэрацыяй у Сірыі, паводле “Коммерсанта”.
Многія расейскія інтэрнэт-выданьні, сярод іншых “Ведомости Урал”, пішуць, што фабрыкі цяпер упершыню працуюць па 24 гадзіны ў суткі, каб мантаваць ракеты.
Працуюць, каб не дапусьціць спусташэньня бомбавых складаў.
Вялікі расейскі вытворца зброі Tactical Missiles Corporation ёсьць сярод кампаній, якія павысілі вытворчасьць, каб выдаваць дастатковую колькасьць прадукцыі.
Кампанія мае шэраг фабрык на Урале, сярод іншага НВА Электрамэханік у Чалябінску, якое пастаўляе дэталі для кіраваньня ракетамі.
Таксама фабрыкі Уралэлемэнт і Урал Праект і многія іншыя ўвялі 24-гадзінны расклад працы, паводле расейскіх СМІ.
Фабрыкі пастаўляюць, сярод іншага, высокадакладныя бомбы КАБ-500 і Х-29Л, якія выкарыстоўваюцца ў расейскіх авіяналётах у Сірыі.

У справаздачы паводле аналітыкі Эўрапейскай Рады па Замежных Сувязях (European Council on Foreign Relations) пазначана, што Захад недаацаніў выніковасьць шырокамаштабнай рэформы, якую Пуцін правёў у расейскай абарончай сфэры.
- Але калі расейскае вайсковае камандваньне разьмесьціць вялікія сілы вельмі далёка ў выніку ўсё большай прысутнасьці ў Сірыі, тады адразу раскрыюцца слабыя бакі і недахопы расейцаў, напісаў дасьледчык Густаў Грэсэль.

Каштуе 34 мільёны ў дзень

Расейскія авіяналёты каштуюць каля 34 мільёнаў кронаў у дзень. Гэта даволі мала ў параўнаньні з коштамі бомбавай вайны НАТО ў Лібіі.
Падчас вайны НАТО у Лібіі таксама ўзьнік недахоп ракет і бомб, запасы якіх былі выкарыстаны.

Часопіс “National Interest” указвае на тое, што мадэрнізацыя расейскай ваеннай авіяцыі ўключае ў сябе акцэнт на вялікае выкарыстаньне сумесі розных тыпаў самалётаў, а гэта прыводзіць да крайней ускладненасьці ваеннай лагістыкі.

Пэр Андэрс Ёхансэн
Пераклаў з нарвэжскай В. Буйвал.
Крыніца: нарвэжская газэта “Аftenposten”, 4.11.2015

http://www.aftenposten.no/nyheter/uriks/Putin-bomber-rakettlagrene-tomme-Det-far-folger-for-vapenfabrikkarbeiderne-i-Ural-8230506.html

12/11/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2015
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024