Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Віталь Портнікаў: Тэатр ваенных дзеяньняў Вайна ў Данбасе завяршаецца, і цяпер галоўныя намаганьні Расеі на ўкраінскім фронце будуць складацца не з накіраваньня “адпускнікоў” і абстрэле гарадоў і вёсак, а ў бясконцым перацягваньні менскага каната і спробах унутранай дэстабілізацыі суседняй краіны. Сірыйская апэрацыя працягваецца – але не дасягае сваіх сапраўдных мэтаў. Бо ў Крамлі хацелі ня проста выратаваць рэжым Асада, але і прадэманстраваць вяртаньне Расеі ў вялікую палітыку ў ролі новага Савецкага Саюза. Але цяпер, калі прэм’ер-міністра гэтага самага Савецкага Саюза не жадаюць бачыць у Злучаных Штатах і называюць пуцінскую спробу накіраваць у Вашынгтон высокапастаўленага парляманцёра жэстам адчаю, — што яшчэ можа прадэманстраваць Уладзімір Уладзіміравіч удзячнаму чалавецтву? Мяцеж у Малдове? Крызіс вакол Карабаха? Але гэта відавочна ня тыя спэктаклі, на якія будзе ламацца публіка. Уся справа ў тым, што постсавецкая прастора і алавіцкія паселішчы – адзіныя ўчасткі сушы, на якіх Пуцін можа адчуць сябе Брэжнявым і кінуць бессэнсоўны выклік Захаду. І не таму, што Расея моцная, а таму што ў краінах СНД апошнія дваццаць гадоў замест дзяржаўнага будаўніцтва займаліся дзяржаўным раскраданьнем, а Сірыя загінула ў канфлікце непараўнальнага Башара Асада з уласнымі грамадзянамі. Варта было ўкраінцам пазбавіцца ад крымінальнага рэжыму і заняцца сваёй краінай, як неадкладна аказалася, што ўплыў Расеі ва Украіне роўны нулю і для доказу сваёй значнасьці Уладзіміру Уладзіміравічу давялося “адціскаць” Крым і накіроўваць войскі ў Данбас. Варта было ўкраінцам распачаць стварэньне сапраўднай арміі, як праявілася сапраўдная якасьць расейскага воінства і крымінальнікаў, на якіх накруцілі парцянкі “русского міра”. Тое ж самае можа адбыцца і ў Сірыі. Калі сірыйцы здолеюць распачаць паўнавартасны палітычны дыялог і пазбавіцца ад Асада, яны забудуцца пра Пуціна на наступны ж дзень. І з “Ісламскай дзяржавай” разьбяруцца без пуцінскіх сокалаў – проста менш цывільных жыхароў Сірыі загіне пад бомбамі. Усе войны, у якіх Пуцін удзельнічае ў бязглуздай спробе замяніць сапраўдныя зьмены ва ўласнай краіне доказам яе мілітарысцкіх магчымасьцяў, - гэта войны бязмоцы. І паўстае пытаньне – дзе ён будзе ваяваць далей? Ніякай новай геаграфічнай кропкі для прымяненьня палкаводскіх талентаў Уладзміра Уладзіміравіча ў гэтым сьвеце проста не існуе. Зразумела, можна распачаць сапраўдную вайну – “абараніць” расейцаў у Балтыі, напрыклад. Але гэта наўпроставае сутыкненьне з НАТО. А Пуцін – ён жа хоча толькі здавацца, а ня быць Брэжнявым. Ды й Брэжняў наўпроставага сутыкненьня з НАТО разумна пазьбягаў. Менавіта таму можна канстатаваць, што расейскі рэжым вычарпаў ня толькі свой палітычны і эканамічны патэнцыял. На самой справе вычарпаны і ваенны. Так, усё яшчэ выдаткоўваюцца грошы на армію, усё яшчэ робяцца ваяўнічыя прамовы, але месца для новай вайны на гэтым глобусе для Уладзіміра Уладзіміравіча ўжо не засталося. Віталь Портнікаў 12/11/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |