Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Андрэй Піянткоўскі: Сірыйская пастка для Пуціна

Драматычная сустрэча Пуціна з Асадам у Маскве, якая адбылася ледзь не ўначы, або, як нам сказалі, позна ўвечары – гэта дэманстрацыйны жэст падтрымкі кату сірыйскага народу, які забіў ужо некалькі сотняў тысячаў сваіх суграмадзян.

Спачатку Пуцін зь ім размаўляў удваіх з Шайгу, потым, наколькі можна было меркаваць паводле тэлевізійнага рэпартажу, нарада працягнулася з удзелам усіх членаў Савета бясьпекі РФ. Нават няшчаснага Айфончыка (прэм’ера РФ Дзімітрыя Медведева – “Апостроф”) вынулі з пасьцелькі і прынесьлі паўсоннага для пратакола.

Гэты начны сігнал гораду і сьвету прыкметна адрозьніваўся ад інтэрв’ю Пуціна тыдні два таму Салаўёву, дзе гучалі такія ноткі, як: “Мы наогул там (у Сірыі) ненадоўга”, “Мы там да таго моманту, пакуль будзе працягвацца наступ сірыйскай арміі”, “Можам і сысьці”.

Гэтым разам дэкларавалася безумоўная і доўгатэрміновая падтрымка Асада. У гэтай сітуацыі пра хуткае вывядзеньне войскаў, пра якое так доўга пісалі апошнімі днямі крамлёўскія сістэмныя лібэралы, і гаворкі быць ня можа. Што, дарэчы, карэлюецца і з заявай Генштаба, што прагучала колькі дзён таму, пра пашырэньне ваеннай базы ў Латакіі, якая будзе мець адначасна авіяцыйны, марскі і наземны складнікі. Улазіць Пуцін у гэтую вайнушку грунтоўна.

Гэта жудасная навіна для Расеі і расейскага народу. Але як бы цынічна гэта ні гучала, для Украіны гэта – добрая навіна. І ня толькі таму, што Пуцін трапіў ужо другой лапай у пастку, гэтым разам сірыйскіую А перш за ўсё таму, што правалілася лінія так званай “партыі новага мірнага суіснаваньня” (лук’янавы, караганавы, юргенсы, арбатавы), якая хацела б за кошт Украіны дамовіцца з Захадам і скаардынаваць мэты Масквы і Вашынгтона на Блізкім Усходзе. Як узнагароду яны чакалі ад Захада адмовы ад падтрымкі Украіны.

Варта сказаць, што гэтая крамлёўская “партыя міру” ужо прайграла, ваенная эскалацыя немагчымая. На яе Захад будзе рэагаваць дастаткова рэзка. А “партыя міру” па сваіх імпэрскіх мэтах нічым не адрозьніваецца ад Пуціна, проста яна лічыць, што Украіну можна душыць больш эфэктыўна эканамічнымі і палітычнымі сродкамі, без ваеннай эскалацыі, дамовіўшыся папярэдне з Захадам аб супрацоўніцтве ў іншых рэгіёнах планэты.

Але Пуцін гатовы безумоўна падтрымліваць Асада, сьведама выбіраючы далейшае абвастрэньне адносінаў з Захадам.

Захад, як звычайна, будзе рэагаваць даволі квола, але, у кожным выпадку, сваю падтрымку Украіне ён ня зменшыць. Была небясьпека змовы Крамля з Вашынгтонам, “антыгітлерскай кааліцыі” на ўмовах разьмену Блізкага Усходу на Украіну, якой так доўга дамагаліся сістэмныя лібэралы ў атачэньні Пуціна, але падобнага не здарылася.

Пуцін і надалей будзе працягваць паказваць сваю кузькіну маць пыхлівым “піндосам”. Дай Бог яму здароўя ў гэтым захапляльным прадпрыемстве.

Рана пакуль казаць пра нейкую рэакцыю з боку расейскіх грамадзян на начную сустрэчу дыктатараў. Але ўсе ў Расеі памятаюць слова “Аўган”, і ніякага захапленьня ў РФ гэтыя навіны не сустрэнуць.

Вельмі дрэнна ўжо другая вайна адаб’ецца на расейскай эканоміцы. Балазе, злодзейскай пуціноміцы ўжо нішто не дапаможа. Вялізныя ваенныя выдаткі і канфрантацыя з Захадам толькі прысьпешваюць яе крах.

Пуцін вырашыў, што вайна ўсё сьпіша. Ён палез у Сірыю, каб зьмяніць парадак дня, бо ён пацярпеў паразу ва Украіне. Для дыктатара гэта вельмі небясьпечная сітуацыя. Вось ён і ўпырскнуў у вены грамадзтва новую конскую дозу імпэрскага наркотыка, за кошт якога ён спадзяецца падтрымлімваць сваю ўладу, нягледзячы на любыя эканамічныя няўдачы.

Калі раней нам казалі, што мы ў Сірыі, бо там ёсьць тэрарысты, якія могуць прысьці на нашу тэрыторыю, то цяпер гэты матыў гучыць больш прыглушана. Асноўная задача дня сёньня – выратаваць шэрагоўца Асада.

Так, нейкі невялікі алавіцкі анклаў у Латакіі можна ўтварыць і ўтрымліваць там уладу Асада дастаткова доўга. Тым больш, што Маскве на зямлі дапамагаюць дзьве буйнейшыя шыііцкія тэрарыстычныя арганізацыі (Хэзбала і Корпус гвардыі ісламскай рэвалюцыі). Нават з іхняй дапамогай Асад ніколі ня здолее аднавіць уладу над усёй Сірыяй, але ўтрымліваць свой анклаў у Латакіі ў яго атрымаецца.

Ні пра якую перамогу над ІдзІлам гаворкі, зразумела, быць ня можа, з тае простай прычыны, што з ІДзІлам пуцінская тэрарыстычная кааліцыя якраз рэальна не змагаецца. Яе задача – зьнішчыць фізычна ўсю не-ІДзІЛаўскую апазыцыю Асаду, каб потым заявіць сьвету: “У Сірыі засталіся толькі два суб’екты – Асад і ІДзІЛ. Выбірайце, што даспадобы”.

І вось такую маленькую перамогу можна будзе па тэлевізару да пэўнай пары перажоўваць. Як цэлы год шмальцавалі ахінею пра “русскій мір” і “Наваросію”. Пакуль не давялося здаць іх у архіў і пераключыцца на іншы тэатр ваенных дзеяньняў.

Андрэй Піянткоўскі
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=56289E22BC628

12/11/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2015
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024