Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Антырасейскі фронт

У супольнай дэкларацыі кіраўнікі краін ўсходняга флангу НАТО выказалі ў Бухарэсьце глубокую незапакоенасьць у сувязі з працягам агрэсійных паводзінаў Расеі. Яны падкрэсьлілі, што Расея павінна вярнуцца на шлях захаваньня міжнароднага права.

“Мы будзем займаць рашучую пазыцыю ў справе неабходнага вяртаньня Расеі на шлях павагі да міжнароднага права, а таксама выкананьня ёю міжнародных гарантый і абавязкаў. Гэта будзе пачатковай умовай для адносінаў НАТО-Расея, абапертых на даверы”, — напісана ў дакуманце.
У сераду ў Бухарэсьце адбылася сустрэча кіраўнікоў дзевяці краін усходняга флангу НАТО, у якой удзельнічаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Перамовы скончыліся прыняцьцем супольнай дэкларацыі напярэдадні саміту Паўночнаатлантычнага Пакту ў Варшаве в 2016 годзе.

Падпісанты дэкларацыі таксама нагадалі аб “агрэсіўных дзеяньнях Расеі ва Украіне, у тым ліку незаконнай і беспадстаўнай анэксіі Крыму, падтрымцы сэпаратыстаў ва Украіне, а таксама расейскай мілітарнай актыўнасьці ў нашым суседстве, што падрывае архітэктуру эўрапейскай бясьпекі”.

Яны зазначылі, што “у цяперашніх, поўных выклікаў умовах нашыя краіны пашырылі абавязкі з мэтай забесьпячэньня міру, стабільнасьці і спрыяньня на абшарах паміж Балтыкай і Чорным морам”.

Кіраўнікі задэкларавалі, што будуць намагацца разам, каб была забясьпечана там, дзе гэта неабходна, “моцная, сапраўдная, ураўнаважаная вайсковая прысутнасьць” НАТО ў рэгіёне. Яны падкрэсьлілі, што будуць выступаць за паглыбленьне супрацоўніцтва паміж НАТО і Эўразьвязам.

Адным з пунктаў дэкларацыі ёсьць таксама абавязацельства “спрыяньня паглыбленьня супрацоўніцтва з партнёрамі НАТО, асабліва з партнёрамі ў нашым суседстве, пры максімальным выкарыстаньні існуючых мэханізмаў”.

Кіраўнікі дзевяці краін зазначылі, што яны застаюцца вернымі аснове паводле якой 2% УВП выдаткоўваецца на абарону, у адпаведнасьці з рэкамэндацыямі саміта НАТО ў Валіі ў верасьні 2014 года.

Спатканьне ў сталіцы Румыніі з удзелам намесьніка генэральнага сакратара НАТО Аляксандра Вэржбоў адбылося на запросіны польскага прэзыдэнта і прэзыдэнта Румыніі Клаўса Ёганэса.

У ім ўзялі ўдзел таксама прэзыдэнты: Баўгарыі – Расэн Плеўняліеў, Эстоніі – Томас Гэндрык Ільвэс, Латвіі – Раймандс Вэёніс, Летувы – Даля Грыбаўскайтэ, Славакіі – Андрэй Кіска, Вугоршчыны – Янаш Адэр, а таксама старшыня ніжэйшай палаты парляманту Чэхіі Ян Гамачак.

Пшэмыслаў Маліноўскі
Пераклаў з польскай В. Буйвал.
Крыніца: польская газэта “Rzeczpospolita”, 4.11.2015

http://www4.rp.pl/Swiat/151109743-Bukareszt-Zaniepokojenie-postawa-Rosji.html

12/11/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2015
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024