Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Крэмль: “Якая ізаляцыя Расеі? Ёсьць Азія, Афрыка, Лацінская Амэрыка!” Аб міжнароднай ізаляцыі Расеі з прычыны санкцый гаворка не ідзе, бо Заходняй Эўропай, ЗША і Канадай “і яшчэ некалькімі дзяржавамі” сьвет не абмяжоўваецца, заявіў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта РФ Сяргей Іваноў у інтэрв’ю ТАСС. Ён падкрэсьліў, што астатнія краіны і рэгіёны: Азія, Афрыка, Лацінская Амэрыка для Расеі адкрытыя. Зь імі можна як гандляваць, так і езьдзіць на адпачынак. Расея не імкнецца адгардзіцца ад зьнешняга сьвету, “гэта быў бы маразм”, упэўнены чыноўнік. У той жа час Іваноў прызнаў, што ў РФ цяпер цяжкая фінансава-эканамічная сітуацыя, санкцыі нанесьлі пэўную шкоду і ідзе падзеньне ВВП. Аднак, па словах чыноўніка, галоўная прычына спада расейскай эканомікі – не санкцыі, а зьніжэньне сусьветных коштаў на нафту і газ. Таксама кіраўнік адміністрацыі расейскага прэзыдэнта зазначыў, што задаволены першымі станоўчымі вынікамі палітыкі па імпартазамяшчэньню. Хаця правесьці глабальнае і эфэктыўнае замяшчэньне паасобных відаў прадукцыі можна толькі праз пяць-сем гадоў, але на паліцах крамаў расейская прадукцыя займае ўсё больш месца, шмат што зроблена ў ваенна-прамысловым комплексе, а да абсалютнага імпартазамяшчэньня Расея і не імкнецца, заявіў чыноўнік. Таксама ў гэтым інтэрв’ю Іваноў заявіў, што Україна з аграрна-тэхналагічнай краіны ператвараецца ў “тупы прыдатак для вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі”, а расейцы і ўкраінцы – адзін народ. Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/Glava-administracii-Putina-Kakaya-mezhdunarodnaya-izolyaciya-Rossii-Est-Aziya-Afrika-Latinskaya-Amerika-102733.html 12/11/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |