Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Гапончык: “Хачу адваёўваць вуліцу, як гэта робіць Статкевіч” А мы думалі, што ніколі ўжо ня ўбачым у сталіцы непаўторную сытую фізіяномію колішняга “галоўнага галадоўшчыка” РБ. Але з правінцыі яго зноў занесла ў Менск. П. Вінаградаў – гэта песьня нашых часоў. Але 3 лістапада ў інтэрв’ю Радыё Свабода ён прамаўляў прозай. Цытуем: «Я пакуль яшчэ не з усімі пагаварыў, з кім хацеў. Але я хацеў бы працягнуць адваёўваць вуліцу. І зраблю ўсё, што залежыць ад мяне, каб гэта працягнулася. Калі я кажу пра адваяваньне вуліцы, то маю на ўвазе прыкладна тое, пра што цяпер гаворыць Мікола Статкевіч. Трэба вярнуць права людзей на вулічныя пратэсты. У нас яны ўжо практычна заглухлі. А вулічныя пратэсты — гэта самае галоўнае. Даць рады ў барацьбе з дыктатурай можа толькі вуліца, а не інтэрнэт і ня сьмешныя карцінкі, якія там распаўсюджваюцца». Што ж, дзякуй за шчырасьць даўно раскрытаму беларусафобу і правакатару Вінаградаву. Пачытайце ў Сеціве ягоныя “крылатыя фразы”, каб асьвяжыць памяць пра гэтага пэрсанажа і ягоныя “ідэі”. Ён спатрэбіўся зноў. Ён хоча “рабіць, як Статкевіч”. Попік-Гапончык не адстае ад Папа-Гапона. Трэба чакаць новых правакацый і стракатай рэкламы гэтай катэгорыі “барцуноў”. А тут яшчэ непараўнальны А. Лябедзька выступіў з прызнаньнямі, што ў іх ёсьць “План Б”. Чаму “Бэ”? А каб ніхто не здагадаўся! Маўляў, калі не атрымаецца з “круглым сталом” з лукашыстамі, то “апазыцыя” пакажа ім сваё “Бэ”. Становіцца цікава жыць. Ціхамірная плынь псэўдаапазыцыйнага існаваньня трансфармуецца ў “планов громадьё”, сталы і крэслы. Яны гукаюць пра вуліцу. Досьвед паказаў, што беларусам нельга нават набліжацца да гэтых пэрсанажаў ні на вуліцы, ні ў інтэр’еры – здаравей будзе. Сымон Рудзік 12/11/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |