Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Румынія. Моладзь скінула прэм’ер-міністра і ўрад Каля 30 000 чалавек, збольшага маладых, выйшлі ў сераду на вуліцу, працягваючы пратэставаць другі дзень запар, нягледзячы на адстаўку прэм’ер-міністра Віктара Понты пасьля забойчага пажару на дыскатэцы ў Бухарэсьце. У сталіцы больш за 20 000 чалавек, паводле жандармаў, сабраліся на Унівэрсітэцкай плошчы, галоўным цэнтры паўстаньня супраць дыктатара Чаўшэску ў сьнежні 1989 г. Каля 10 000 чалавек таксама маніфэставалі ў дзесятцы вялікіх гарадоў, сярод іншых у Цімішаары, Клужы, Ясах. Маніфэстанты, некаторыя зь якіх уздымалі румынскі трыкалёр, скандавалі ў Бухарэсьце: “Далоў мафійную сістэму!” і таксама “Румынія, абудзіся!” Пратэстоўцы абвінавачвалі ўлады ў “некампэтэнтнасьці” і “карупцыі”. Яны патрабавалі стварэньня тэхнакратычнага ўраду і заяўлялі, што ня маюць даверу “ні да воднай” з палітычных партый. Частка дэманстрантаў урэшце пайшла ў бок Парляманту, патрабуючы ад абраньнікаў “ісьці прэч”. “Зрыў ” Для кансэрватыўнага прэзыдэнта Клаўса Ёганэса “гэтая трагедыя закранула найбольш адчувальны нэрв нацыі”, ператвараючы абурэньне румынаў у “сапраўдны зрыў”. “Трэба было, каб памерлі людзі для таго, каб урад падаў у адстаўку”, — з жалем выказаўся ён, мяркуючы, што адказныя палітыкі “зразумелі надта позна, што яны ня могуць ігнараваць волю народа”, які чакае дзеяньняў “паводле здаровага сэнсу” і выкананьня законаў. Пад ціскам на працягу апошніх месяцаў у сувязі з непрыемнасьцямі, якія ўзьніклі з боку юстыцыі, сп. Понта заявіў пра сваю адстаўку ў сераду, прызнаючы, што “абурэньне грамадзтва апраўданае”. Увечары ў аўторак больш за 20 000 чалавек ужо дэманстравалі ў сталіцы і многіх іншых гарадах, патрабуючы адстаўкі кіраўніка ўраду і міністра ўнутраных справаў Габрыэля Апрэа, якіх палічылі ненаўпрост адказнымі за сьмерць 32 чалаек у пажары на дыскатэцы 31 кастрычніка. Паводле сьведкаў і пракурораў, левыя спрыялі вялікай колькасьці недахопаў у тэхніцы бясьпекі ў месцах, на якія мясцовыя ўлады заплюшчылі былі вочы. Le Monde.fr i AFP http://www.lemonde.fr/europe/article/2015/11/05/nouvelles-manifestations-en-roumanie-malgre-la-demission-du-premier-ministre_4803369_3214.html 12/11/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |