Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пайшла тэма…

Літаральна апошнімі днямі ў “дэмСМІ” пайшла новая тэма. Аб тым, як Расея захопіць нашу Беларусь і як “у Беларусі няма шансаў”. Пад гэта спачатку падключылі нейкага ўкраінскага экспэрта (хочацца спытаць, а ці быў ён калі-небудзь у нашай краіне?), а 9 лістапада падаў голас Дз. Арэшкін.

У інтэрв’ю на РС Арэшкін спачатку распавёў пра “рускія маршы ў Маскве” і “рускі нацыяналізм”. А ў фінальнай частцы ўзяўся за галоўнае (нагадваем, што менавіта фінал глыбей за ўсё западае ў памяць чытача-слухача). Цытуем Арэшкіна:

“Усе разумеюць, што ў Пуціна няма грошай, якія вельмі патрэбныя Лукашэнку. Таму ён цяпер шырока ўсьміхаецца Захаду — дзе яму могуць даць грошай. Дзеля гэтага былі выпушчаныя палітычныя вязьні, дзеля гэтага дасюль няма згоды на разьмяшчэньне расейскай авіябазы. І тут можна трапіць пад раздачу з боку Ўладзімера Пуціна, які цяпер у стане халоднай гістэрыкі. У яго ўсюды аблом: ва Ўкраіне — аблом, у Сірыі — чым больш туды будзе лезьці, тым больш відавочны будзе аблом, людзі паступова пачынаюць разумець, што самалёт «Кагалымавія» ўзарвалі і гэта неяк зьвязана з Сырыяй. А Пуціну патрэбныя перамогі. І выходзіць, што Беларусь і Лукашэнка — самы прыдатны варыянт, каго ён можа перамагчы зь мінімальнымі затратамі. А калі параўноўваць вайсковы патэнцыял, то лёгка зрабіць выснову, што Беларусь і двух тыдняў не пратрымаецца”.

Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/27353597.html

Гучыць і выглядае гэты пасаж даволі эфэктна. Ну проста, як данясеньне тав. Рыхарда Зоргэ з Токіа ў цэнтар. Ды вось жа праблема, Арэшкін-Зоргэ ня мае ніякага даверу ў беларускай публіцы. Яшчэ летась ён стаўся шырока вядомым сваімі рэзкімі аналізамі маскоўскай сітуацыі. Ён канстатаваў правалы РФ і Пуціна так тэмпэрамэнтна, што беларусы яму нават паверылі. А потым раз – і раскрыўся: выдаў у эфір свой маналог аб тым, якая высокаразьвітая Беларусь, як тут функцыянуе прамысловасьць і гаспадарка, усё ў кантрасьце з РФ. Дарэчы, у той самы пэрыяд такім жа чынам раскрыліся ў амплуа завадных крамлёўскіх дэмакратаў і такія “лібэралы-дэмакраты”, як Дэмура, Вэлер і драбнейшыя ў аўтарытэце. Ад іх мы пачулі, які высокі ўзровень жыцьця ў Беларусі, як тут усё квітнее і “Лукашенко ведь нікого не убіл…”

У сувязі з гэтым варта падумаць над тым, чым выклікана неабходнасьць гучаньня такіх маналогаў з Масквы і іншых месцаў пра тое, “колькі Беларусь пратрымаецца”. Спічрайтэры Арэшкіна, мабыць, не давялі яму, што нашыя ўзброеныя сілы (і ўсё астатняе, зрэшты) даўно ўжо пераведзены ў падпарадкаваньне Маскве, што камандуюць нашай арміяй чужыя генэралы, якія вучаць жаўнерска-афіцэрскую масу як трэба ваяваць і паміраць за Расею. На гэта скіравана ўся зьнішчальная праграма русіфікацыі ў нашай акупаванай Масквой краіне. Пра якія “мінімальныя затраты” пры заваёве Беларусі трызьніць тав. Арэшкін? Ад рэжыму ўнутранай акупацыі нашай краіны Масква мае выключна прыбыткі, вялікія прыбыткі, разрабоўваючы багацьці народа і плён яго працы.

Чаму яны ўзяліся паўтараць нам пра пагрозу брутальнага захопу нашай Радзімы? Яны – гэта значыць, людзі фальшывага званьня, кіруемыя з Крамля-Лубянкі? І робяць гэта ў выглядзе сяброўскага данясеньня ад прыязных нам асобаў.

Можа, каб выклікаць паніку і дэмаралізацыю? Каб пераканаць нас, што лепш ня рыпацца “на працягу двух тыдняў”, а адразу падняць рукі ўгару і пачаць нашываць на іх расейскія шэўроны? Бліжэйшы час пакажа, чаму выпусьлі наперад падобных “дэманалітыкаў” і чаму ў чарговы раз яны хочуць пераканаць нас у тым, што лукашызм зьяўляецца зьявай не акупацыйнага характару, а цалкам незалежнай і самастойнай.

Ня выключана, што гэта ёсьць спроба інфармацыйнага падмацаваньня вялікай спэцапэрацыі, пра якую ўжо напоўніцу трубяць у інфармпрасторы. А менавіта, пра разьмяшчэньне на нашай тэрыторыі калі не расейскіх ваенных базаў, то сучасьнейшых ракет – і менавіта на заходніх нашых межах з цывілізаваным сьветам, які нам нічым не пагражае. Маскве надзвычай важна прадэманстраваць, што гэтае ўзбраеньне праводзіць сам тыран Лукашэнка, незалежны ад Крамля. Што гэта ён так, па-свойму, па-лукашэнкаўску ўмацоўвае сваю дзяржаўную абароназдольнасьць. А Масква ні пры чым. Яно, зразумела, шыта белымі ніткамі і крамлёўскае шыла з меха тырчыць. Павераць у гэта ня ўсе, але можа паверыць большасьць. Калі пасьля украінскіх і маскоўскіх “экспэртаў” пачнуць пісаць і гаманець пра гэта мясцовыя падстаўныя “аналітыкі”, тав. Дракахруст “круглы стол” зь іх зьбярэ, мадам Караткевіч шабэлькай махне, крэсовы пан Пачобут польскаму грамадзтву ўсё растлумачыць і г.д. І пакоціцца рэхам: “гэта беларусы ўзбройваюцца, хочуць ад усіх незалежнымі быць, усім кузькіну маць паказаць, ад Масквы адарвацца, Лукашэнка – бацька” і падобнае.

Шулеры раскладваюць на зялёным сукне краплёныя карты…

Сяргей Камароўскі

16/11/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2015
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024