Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
97 гадоў таму Польшча аднавіла незалежнасьць 11 лістапада 1918 г. Рэгэнцыйная Рада перадала Юзэфу Пілсудскаму вайсковую ўладу і вярхоўнае камандваньне над падпарадкаванымі ёй польскімі войскамі. У той самы дзень немцы падпісалі пагадненьне аб спыненьні агню, якім была завершана І сусьветная вайна. Пасьля больш за 120 гадоў Польшча аднаўляла незалежнасьць. На пераломе кастрычніка і лістапада 1918 г. з прычыны распада аўстра-вугорскай манархіі і набліжэньня паразы Нямеччыны палякі ўсё больш выразна адчувалі, што адбудова незалежнай польскай дзяржавы блізкая. Міжнародная сітуацыя была для Польшчы выключна спрыяльная. Чатыры гады таму ў момант выбуха І сусьветнай вайны палякі маглі толькі марыць аб тым, што ў момант яе заканчэньня ўсё тры акупацыйныя дзяржавы будуць уласна бязмоцнымі. У выніку вайны, якая працягвалася 52 месяцы, агулам загінулі або памерлі ад ран каля 9,5 мільёнаў жаўнераў (ацэнкі вагаюцца ад 8,4 да 11,8 мільёнаў): каля 20 мільёнаў былі паранены. Сярод палеглых і зьніклых бязь вестак было каля 500 тысячаў палякаў, жаўнераў розных акупацыйных армій. Шанс, які дала ім гісторыя, палякі не змарнавалі і актыўна прыступілі да перайманьня ўлады на польскіх землях, акупаваных цэнтральнымі дзяржавамі. У Цешыне ўжо з 19 кастрычніка 1918 г. дзейнічала і выконвала ўрадавыя функцыі Нацыянальная Рада Цешынскага Княства пад старшынствам ксяндза Юзэфа Ландзіна. 28 кастрычніка 1918 г. у Кракаве польскія дэпутаты аўстрыйскага парляманту ўтварылі Польскую Ліквідацыйную Камісію, якая праз два дні пераняла ўладу ў Галіцыі. На яе чале стаў Вінцэнты Вітас, лідэр Польскай Сялянскай Партыі “Пяст”. 31 кастрычніка было распачатае перайманьне ўлады ў акупаванай Аўстра-Вугоршчынай частцы Каралеўства. Уноч з 6 на 7 лістапада ў занятым на некалькі дзён раней Любліне быў утвораны Часовы Народны Урад Польскай Рэспублікі, прэм’ерам якога стаў Ігнацы Дашыньскі, лідэр галіцыйскіх сацыялістаў. У Варшаве з верасьня 1917 г. дзейнічала ўтвораная Нямеччынай і Аўстра-Вугоршчынай Рэгэнцыйная Рада. Яе членамі былі князь Зьдзіслаў Любамірскі, арцыбіскуп Аляксандр Какоўскі і граф Юзэф Астроўскі. У сьнежні 1917 г. Рэгэнцыйная Рада ўтварыла кабінэт міністраў, на чале якога стаў Ян Кухажэўскі. На пачатку лістапада 1918 г. рэгэнты разумелі, што іхняя палітычная роля заканчваецца і імкнуліся ўтварыць урад, які меў бы шырокую грамадзкую падтрымку і якому яны маглі аддаць уладу з перакананьнем, што ён у максімальна блізкім часе правядзе выбары ў Сэйм. Палітычную сітуацыю вырашальным чынам зьмяніла прыбыцьцё 10 лістапада 1918 г. спэцыяльным цягніком з Берліна Юзэфа Пілсудскага, звольненага з магдэбургскай крэпасьці. На галоўным вакзале яго павітаў сярод іншых князь Зьдзіслаў Любамірскі, які прадстаўляў Рэгэнцкую Раду. Адразу ж пасьля прыбыцьця ў Варшаву Пілсудскі правёў перамовы з членамі Рэгэнцыйнай Рады. У выніку перамоваў ён адмовіўся ад запланаванагу выезду ў Люблін, дзе ўжо на працягу трох дзён на вызваленых тэрыторыях дзейнічаў Часовы Урад Польскай Рэспублікі начале з Ігнацыем Дашыньскім. Урад гэты, зрэшты, пасьля атрыманьня паведамленьня аб ягоным вяртаньні з Магдэбурга перайшоў у распараджэньне Пілсудскага. На рашэньне Пілсудскага застацца ў сталіцы паўплываў, безумоўна, факт, што ў день ягонага прыбыцьця ў Варшаву нямецкая акупацыя ўжо раскладалася, і пэрспэктыва ўтварэньня Нацыянальнага Ураду ў сталіцы ўяўлялася вельмі блізкай. Генэральны губэрнатар ген. Ганс фон Бэзэлер таемна пакінуў горад, а Польская Вайсковая Арганізацыя разам з жаўнерамі Польскай Узброенай Моцы, якая была падпарадквана Рэгэнцыйнай Радзе, прыступілі да раззбройваньня нямецкіх аддзелаў, разьмешчаных у Варшаве. У цэлым акцыя раззбройваньня праходзіла бяз бою, хаця здараліся таксама напружаныя сутыкненьні. Да лютых баёў дайшло між іншым пры захопе Ратушы і Цытадэлі. Прыезд Пілсудскага ў Варшаву выклікаў усеагульны энтузіязм сярод жыхароў і толькі на адзін дзень апярэдзіў паведамленьне аб тым, што ў ваколіцах Камп’еня дэлегацыя нямецкага ўраду падпісала пагадненьне аб спыненьні агню, якое завяршыла баявыя дзеяньні І сусьветнай вайны. У тыя дні палякі ўсьвядомілі, што пасьля гадоў няволі яны аднавілі незалежнасьць. Атмасфэру гэтага выключнага моманту так апісаў Янджэй Марачэўскі: “Немагчыма перадаць таго захапленьня, таго шаленства радасьці, якія ахапілі ў той момант польскае насельніцтва. Праз 120 гадоў ляснулі межы. Няма +іх+. Свабода! Незалежнасьць! Узьяднаньне! Назаўжды! Хаос? Гэта нічога. Будзе добра. Усё будзе, бо мы вызваліліся ад піявак, злодзеяў, рабаўнікоў, ад шапкі з набалдашнікам, мы будзем самы сабой кіраваць. (…) Хто не жыў у тыя кароткія дні, хто не шалеў ад радасьці ў той час разам з усім народам, той ня зьведае вышэйшай радасьці ў сваім жыцьці”. (J. Moraczewski “Przewrót w Polsce”). 11 лістапада 1918 г. Рэгэнцыйная Рада “у сувязі з пагрозай унутранай і зьнешняй небясьпекі, дзеля ўпарадкаваньня ўсіх вайсковых справаў і падтрыманьня парадку ў краіне” перадала вайсковую ўладу і вярхоўнае камандваньне наl польскімі войскамі, якія падлягаюць ёй, брыгадзіру Юзэфу Пілсудскаму. Праз тры дні Рэгэнцыйная Рада распусьцілася, паведамляючы, што “з гэтага моманту нашы абавязкі і адказнасьць перад польскім народам у Твае рукі, Пан Вярхоўны Камандуючы, уручаем для перадачы Нацыянальнаму Ураду”. Пілсудскі, маючы ўсеагульную грамадзкую падтрымку, вырашыў прыняць уладу ад рэгэнтаў, пакрэсьліваючы такім чынам яе насьлядоўнасьць і легальны характар. Ня ўсе былі задаволены гэтай працэдурай, зьвяртаючы ўвагу на тое, што Пілсудскі не павінен быць насьлядоўнікам інстытуцыі, утворанай акупантамі. Люблінскі ўрад распусьціўся, Рэгэнцыйная Рада пайшла ў адстаўку, а Польская Ліквідацыйная Камісія прыняла існуючую сітуацыю. 13 лістапада менавіта кіраўніку распушчанага люблінскага ўрада Ігнацыю Дашыньскаму Пілсудскі даручыў місію ўтварэньня новага кабінэта. Аднак гэта скончылася няўдачна, перш за ўсё з прычыны супраціву з боку правых арганізацый, асабліва Нацыянальнай Дэмакратыі. Урэшце 18 лістапада першы афіцыйны ўрад незалежнай Польшчы ўтварыў іншы сацыяліст Марачэўскі, які не выклікаў такіх вялікіх апасеньняў з боку правых, як Дашыньскі. Праз чарыты дні, 22 лістапада 1918 г. новы ўрад выпрацаваў, а Пілсудскі зацьвердзіў “Дэкрэт аб найвышэйшай прадстаўнічай уладзе Польскай Рэспублікі”. Паводле гэтага дэкрэту, які быў ў пэўным сэнсе асноўным законам, Пілсудскі прымаў на сябе як Часовы Кіраўнік Дзяржавы “Найвышэйшую Уладу Польскай Рэспублікі” і павінен быў выконваць яе да часу скліканьня Заканадаўчага Сэйма. Дэкрэт ад 28 лістапада 1918 г. выбары ў Сэйм былі вызначаны на 26 студзеня 1919 г. Лістапад 1918 г. быў толькі пачаткам разбудовы незалежнай Польшчы і пачаткам вайны за яе межы. 29 лістапада 1918 г. Пілсудскі, зьвяртаючыся ў Бэльвэдэры да групы бліжэйшых супрацоўнікаў, так казаў пра адноўленую незалежнасьць: “Гэта ёсьць найвялікшая, найвелічная перамена, якая можа настаць у жыцьці народа. Перамена, у выніку якой трэба забыцца аб мінулым; трэба перакрэсьліць вялікім крыжам старыя рахункі (…) А мы маем мала часу і мы толькі супольным намаганьнем можам вырашыць, на якой прасторы, у якіх межах мы забясьпечым нашу свабоду і як моцна станем на нагах, пакуль вернуцца ў сілу і ў поўны голас суседзі на ўсходзе і захадзе” (Miedziński „Wspomnienia”, „Zeszyty Historyczne”, z. 37, Paryż 1976). У міжваенны пэрыяд адбываліся вострыя спрэчкі аб тым, якую з падзеяў восені 1918 г. трэба прызнаць сымвалічным момантам аднаўленьня незалежнасьці Польшчай. З пункту гледжаньня пілсудчыкаў найважнейшай падзеяй было прыбыцьцё Пілсудскага 10 лістапада ў Варшаву з магдэбургскай крэпасьці. У сваю чаргу левыя настойвалі на значэньні ўтворанага ў Любліне ўраду Дашыньскага. Урэшце Сэйм РП ў 1937 г. вызначыў, што Сьвята Незалежнасьці будзе адзначацца 11 лістапада “як угодкі аднаўленьня польскім народам незалежнага дзяржаўнага існаваньня і як дзень, назаўжды зьвязаны з вялікім імем Юзэфа Пілсудскага, пераможнага правадыра народа ў баях за свабоду айчыны”. У 1939-1944 гадах афіцыйнае альбо публічнае адзначэньне Сьвята Незалежнасьці было немагчымым. У 1945 годзе камуністычныя ўлады зрабілі дзяржаўным сьвятам дзень 22 ліпеня. У пэрыяд ПНР Сьвята Незалежнасьці было забаронена. За любыя спробы арганізацыі сьвяткаваньняў 11 лістапада пагражалі суровыя рэпрэсіі з боку ўладаў. Сьвята Незалежнасьці было вернута пастановай Сэйму, абранага ў чэрвені 1989 г. Магдалена Кавальчык 16/11/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |