Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У “дэмСМІ” зьявілася новая тэндэнцыя – паведамляюць пра “рэформы”. Слова гэтае вельмі ёмістае і грунтоўнае. Можа антыбеларускі рэжым пачаў рэфармавацца? Можа зажывем урэшце? Ажно не, гэта яны так пра даўно знаёмых псэўдадзеячыкаў падстаўной псэўдаапазыцыі. “Рух салідарнасьці “Разам” распачаў рэформы са зьмены кіраўніцтва” – з такім тытулам 12 лістапада РС паведаміла пра сход у менскай сядзібе Парты псэўда-БНФ звонкай і пустой групкі пад кіраўніцтвам В. Сіўчыка. Пачнем аналіз зьявы з заяўленай “зьмены кіраўніцтва”. Аказалася, што і тут яны не маглі абысьціся без фальшыўкі. Ніхто “лідэра” не памяняў і не зьбіраўся гэта рабіць. Сіўчык будзе на сваёй пасадзе. Проста цяпер у яго будзе сваё “палітбюро” з пяці ягоных “салідарнікаў”. РС паказала на фотаздымках і “лідэра”, і “арганізацыю”, і “палітбюро”. Сюжэты незабыўныя. Вы толькі паглядзце на “прэзыдыюм”, вось гэта фізіяноміі! Ды гэта ж сапраўдны баявы авангард нашага грамадзтва. Што праўда, блізка лепш не падыходзіць. Сярод сіўчыкавай масоўкі можна ўбачыць некалькі асобаў, якія зарабляюць на жыцьцё палітклоўнствам. Але збольшага гэта ўсё зусім незнаёмыя твары. У той жа дзень ня менш звонкая і пустая групка пад абрэвіятурай БХД таксама пачала “рэфармавацца” і зьбіраецца засноўваць нейкую ХДР. Вось цяпер паспрабуй разабрацца! Фальшывыя “хадэкі” множацца, як інфузорыі. Лідэрам “аргкамітэта ХДР” стала В. Кавалькова (пайшла мода на пасіянарных мадам). Але гэтая публіка выступіла больш адкрыта (хаця можа і ляпнула лішняга). Цытуем тэкст РС пра іхнія матывацыі: “Стваральнікі «Хрысціянска-дэмакратычнага руху» разьлічваюць афіцыйна зарэгістраваць сваю арганізацыю. Яны спадзяюцца выкарыстаць сёньняшні палітычны момант, калі Эўразьвяз даў беларускім уладам чатыры месяцы выпрабавальнага тэрміну”. Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/27361997.html Вось яно ў чым справа! Пасьпець на распіл грантаў трэба, пакуль не сьпяклася чарговая акупанцкая “адліга”. За чатыры месяцы тут такога наварочаць можна, што сабака не пераскочыць. Вось яны і ўзяліся “выкарыстоўваць сёньняшні палітмомант”. Калі бачыш такое, то не пакідае ўражаньне, што мэтай маналогаў, групавых і індывідуальных фотаздымкаў зьяўляецца непрыкрытая дыскрыдытацыя a priori гэтай падстаўной публікі. Каб у грамадзтва, у нашай моладзі склалася ўяўленьне, што вось такая і ёсьць адзіная апазыц-альтэрнатыва рэжыму. А тыя і радыя старацца, з імпэтам спаборнічаюць у дэманстрацыйным фальшы з лукашызмам. Алесь Хадасевіч 16/11/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |